Яго бацька Францішак Лубенскі (1834—1891) быў сынам польскага графа Казіміра Лубенскага (1801—1870) і графіні Марыяны Корвін-Красінскай (1810—1862), валодаў двума цукровымі заводамі ў Келецкай губерні і стаў аўтарам навуковых работ на тэму вырабу цукру[1].
Яго маці князёўна Ганна Любамірская (1838—1917) была дачкой князя Канстанціна (Канстанціна-Станіслава-Ксаверыя) Любамірскага (1786—1870) ад яго жонкі — рускай графіні Кацярыны Мікалаеўны Талстой (1789—1870). Ганна Любамірская (1838—1917) належала да «літоўскай» галіны роду Любамірскіх, якая асела ў 1780-х гг. на Аршаншчыне, купіўшы ў Рыгора Пацёмкіна маёнтак Дуброўна ў Аршанскім павецеМагілёўскага намесніцтва (Расійскай імперыі); прынесла ў пасаг мужу маёнткі ў Аршанскім павеце.
Першай жонкай Льва Лубенскага стала графіня Гелена Лубенская (1859—1902), якая была дачкой графа Уладзіслава Лубенскага (1817—1880) і яго жонкі-полькі Марыі Арсэці (Orsetti) (1830—1903). Ад першай жонкі меў двух дзяцей: 1) Сафія (1887—1962) — выйшла за Аляксандра Русаноўскага (1883—1925); 2) Станіслаў (1889—1903) — памёр маладым[1].
Пасля сканчэння інстытута пачаў займацца гаспадаркай у родавых маёнтках Казімежа-Велька (Kazimierza Wielka) і Белзаў (Bełzów) у Піньчаўскім павеце Келецкай губерні (Расійская імперыя)[1]. У 1903 годзе ў Мінску быў надрукаваны яго «Даклад аб дэнатуралізацыі спірту і аб ужыванні яго для хімічных і тэхнічных мэт».
Верагодна, па прычыне знаёмства і шлюбу з графіняй Леапальдзінай Чапскай (1887—1969), якая была жыхаркай Мінскай губерні, Леў Лубенскі пераносіць сваю дзейнасць з польскіх у літоўска-беларускія губерні Расійскай імперыі і кіруе сваімі маёнткамі ў Аршанскім павеце. Будуе ў сваім маёнтку Межава (Аршанскі павет) сядзібна-паркавы комплекс[2]. Стаў аўтарытэтам сярод землеўласнікаў-католікаў Магілёўскай губерні, членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі (з 1891 г.[3].) і Магілёўскага таварыства сельскай гаспадаркі і хутка стаў адным з уплывовых кіраўнікоў абодвух гэтых сельскагаспадарчых таварыстваў — увайшоў у склад іх Рад[1][4]. Прычынай такога павароту падзей, верагодна, стала паразуменне з дваранамі-каталікамі Мінскай і Магілёўскай губерняў і ўсё той жа шлюб Льва Лубенскага з Леапальдзінай Чапскай, якая была дачкой графа Ежы Чапскага — аднаго з лідараў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі і заможнага маянткоўца Мінскай губерні. Паводле ацэнкі лідара Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдварда Вайніловіча, Лубенскі праяўляў прыкметную актыўнасць у арганізацыі[5]. Граф Леў Лубенскі быў членам Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі ў 1903—1917 гг.[6]
Стаў членам нагляднай камісіі Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання (ад агню).
Упамінаецца, што ў 1913 г. ад Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі быў прадстаўніком у Варшаўскім параённым камітэце — па рэгуляванні масавых перавозак грузаў на чыгунцы[7].
Пасля ўвядзення ў 1911 годзе ў Магілёўскай губерні земскага самакіравання быў абраны членам у Магілёўскае губернскае земства ад «польскай» (каталіцкай) курыі. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915—1917 гадах як прадстаўнік Магілёўскага губернскага земства арганізаваў санітарную дапамогу для цывільных бежанцаў (грамадзян Расійскай імперыі) у тылах расійскага войска — у Магілёўскай губерні[1].
З-за пагрозы арышту бальшавікамі ўцёк на захад ад лініі руска-нямецкага фронту і летам 1918 года апынуўся у нямецкім лагеры для ваеннапалонных у Баранавічах[1].
У справе польска-беларускай федэрацыі (1918—1921)
У кастрычніку 1918 года, калі нямецкія войскі пачалі (паводле Брэсцкага мірнага дагавора) адходзіць з Магілёўскай губерні на захад, Польская рада Беларускіх зямель, не жадаючы, каб Магілёўшчына была занята бальшавікамі, звярнулася ў сярэдзіне 1918 г. з мемарыялам да кіраўніцтва Обер-Оста з просьбай выслаць у Магілёўшчыну польскіх жаўнераў замест нямецкіх[13]. Мемарыял быў падрыхтаваны прадстаўнікамі маянткоўцаў-католікаў Магілёўскай губерні — графам Львом Лубенскім, Міраславам Абязерскім і Эдмундам Івашкевічам[13][14]. Польская рада Беларускіх зямель таксама дамагалася, каб у Варшаве быў створаны спецыяльны камітэт па справам беларускіх зямель — і з кастрычніка 1918 г. у Варшаве пачаў дзейнічаць Камітэт па ўсходніх справах (Komitet do Spraw Wschodnich) на чале з прафесарам Вітальдам Камянецкім[13]. У нарадах гэтага Камітэта адразу пачалі актыўна ўдзельнічаць прадстаўнікі Польскай рады Мінскай зямлі — Міраслаў Абязерскі, граф Леў Лубенскі і Уладзіслаў Рыбінскі, а галоўнай іх мэтай было пагадненне паміж Польшчай, Беларуссю і Літвой (палякамі, беларусамі і літоўцамі) і падрыхтоўка матэрыялаў да мірнай канферэнцыі пасля заканчэння Першай сусветнай вайны[13]. Камітэт (з падачы маянткоўцаў-католікаў Беларусі) стаяў на пазіцыях аднаўлення былога Вялікага Княства Літоўскага (з беларуска-літоўскіх зямель) з захаваннем прынцыпаў раўнапраўя ўсіх яго народаў і раўнапраўнай уніі літоўска-беларускай дзяржавы з Польшчай[15]. Ад польскага ўраду патрабавалася дапамога «пры ўзнаўленні ўсталяванага Ягелонамі саюза літоўска-беларускіх зямель з Польшчай»[16]. Аднак запасным планам дзейнасці Камітэта па ўсходніх справах варшаўскія палітыкі бачылі адмову ад тэрыторый Літвы і Беларусі, адмову ад задавальнення інтарэсаў маянткоўцаў-католікаў Беларусі і стварэнне польскай дзяржавы выключна з этнаграфічных польскіх зямель, што пакідала б маянткоўцаў Беларусі без маёнткаў — апошнія ў такім выпадку аўтаматычна адыходзілі пад уладу бальшавікоў і нацыяналізаваліся[17].
З пачаткам арганізацыі ў Польшчы сойма, лідары Польскай рады Беларускіх зямель звярнуліся з просьбай прызначэння дэпутатамі ў польскі сойм таксама і тых 20 прадстаўнікоў, якіх выбяруць члены Польскай рады Беларускіх зямель, апялюючы, што цяперашні польскі сойм трэба разглядаць нашчадкам соймаўбылой польска-літоўскай Рэчы Паспалітай[18]. Ад Польскай рады Беларускіх зямель, у склад якой уваходзіла і Польская рада Мінскай зямлі, граф Леў Лубенскі ў лістападзе 1918 г. быў абраны дэлегатам да Уставадаўчага сойма Польшчы і выступаў (як і ўсе дэлегаты ад Польскай рады Беларускіх зямель) за ўнію Беларусі і Польшчы, але катэгарычна супраць інкарпарацыі Беларусі Польшчай[19]. Польскай радай Беларускіх зямель удакладняліся справы, якімі павінны займацца яе дэлегаты ў польскім сойме: 1) злучанасць Літвы і Беларусі з Польшчай; 2) падтрымка добрых адносін з дзяржавымі Антанты; 3) пытанне прамысловай мадэрнізацыі літоўска-беларускіх зямель і выдзялення матэрыяльнай дапамогі для іх; 4) не закранаць пытанне аграрнай рэформы[18]. Мандаты дэлегатаў Польскай рады Беларускіх зямель у лютым 1919 г. не былі прызнаны польскім соймам і дэлегаты не ўвайшлі дэпутатамі ў склад польскага сойму[20].
У Парыжы на мірнай канферэнцыі граф Любенскі адхіляў прэтэнзіі польскіх эндэкаў непасрэдна ўключыць у склад Польшчы частку беларускіх зямель былой Гродзенскай губерні: ён указваў Раману Дмоўскаму, што землі на ўсход ад Брэста павінны ўваходзіць не ў склад Польшчы, а ў склад Беларусі, бо яны населены ў сваёй большасці непалякамі[24]. Дэлегацыя ад маянткоўцаў-католікаў Беларусі (граф Л. Лубенскі, Б. Крыжаноўскі і К. Рыбінскі) 21 студзеня 1919 г. у Парыжы ў сваім звароце Польскаму нацыянальнаму камітэту ўказвала, што інкарпарацыйная канцэпцыя (непасэднага ўключэння ў склад Польшчы толькі часткі тэрыторыі Беларусі — каталіцкай) не вырашае справы Беларусі, а толькі яе дзеліць на дзве часткі, што ў будучым можа стаць толькі прычынай міжэтнічных канфліктаў у Польшчы — беларускага ірэдэнтызма. Дэлегацыя прапанавала унію Польшчы і літоўска-беларускай дзяржавы, бо: 1) гэта меншае зло, чым падзел Беларусі на дзве часткі; 2) мяжу 1772 г. з Расіяй (да першага падзела Рэчы Паспалітай у 1772 г.) лягчэй бараніць, бо гэта этнічная мяжа паміж Беларуссю і Расіяй; 3) за унію Польшчы і Беларусі выступаюць усе палякі ў Беларусі; 4) існуюць трывалыя эканамічныя сувязі літоўска-беларускіх зямель з Польшчай; 5) федэрацыя Польшчы і Беларусі (а не інкарпарацыя часткі Беларусі ў склад Польшчы) дазволіць пазбегнуць міжнароднага асуджэння ў польскім імперыялізме[23]. У той час Дмоўскі згадзіўся з патрабаваннямі Лубенскага[25]. Да звароту дадавалася пастанова, прынятая землеўласнікамі-католікамі Мінскай губерні, аб тым, што землеўласнікі згаджаюцца аддаць часткі сваіх зямельных уладанняў на патрэбы вызвалення края ад бальшавікоў — у першую чаргу, перадаць бясплатна тым жаўнерам-палякам і тым добраахвотнікам, якія будуць змагацца на беларускіх тэрыторыях[26]. А маянткоўцы Пінскага і Мазырскага паветаўМінскай губерні згадзіліся перадаць такім жаўнерам аж 1/3 сваёй зямлі[26].
На паседжанні Польскага нацыянальнага камітэта (ПНК) у Парыжы граф Лубенскі прадставіў свой даклад «Zagadnienia polityczne na Białej Rusi» («Палітычнае пытанне на Беларусі»), дзе абмяжоўваў этнічную тэрыторыю беларусаў на ўсходзе толькі тэрыторыямі былых Магілёўскай і Віцебскай губерняў уключна — без Смаленшчыны і Браншчыны[27]. Лубенскі лічыў прэзентаваныя ў 1919 г. у Парыжы і іншых сталіцах Еўропы тэрытарыяльныя жаданні беларускіх нацыял-дэмакратаў (Антона Луцкевіча, Дамініка Сямашкі, Мітрафана Доўнар-Запольскага) адносна ўсходняй мяжы Беларусі занадта перабольшанымі, бо яны датычылі смаленскіх і бранскіх зямель, дзе беларусы, на думку Лубенскага, былі ў меншасці[27]. У дакладзе Лубенскі выказваў неабходнасць уніі Польшчы і Беларусі і паказваў, што гаспадарчыя сувязі (у тым ліку плынь рэк Беларусі) натуральна «пхалі Беларусь» у заходнім кірунку і што гэта разумелі продкі, прымаючы унію[27]. У адказ на тэрытарыяльныя прэтэнзіі польскіх эндэкаў, што на Віленшчыне дамінуе польскае насельніцтва, Лубенскі заявіў у дакладзе, што на Віленшчыне ёсць польскае насельніцтва, а літоўскае (балцкае) насельніцтва сканцэнтравана на тэрыторыі былой Ковенскай губерні і толькі на заходніх частках былой Віленскай губерні[27]. «Гэтае шасцівяковае сумеснае жыццё палякаў, літоўцаў, беларусаў, агульныя прыродныя ўмовы, глебы, клімат стварылі праблему, якую з чыста этнаграфічнага пункту гледжання немагчыма вырашыць». Адсюль найлепшым рашэннем, на думку Лубенскага, ва ўмовах немагчымасці дакладнага вызначэння этнаграфічных межаў паміж народамі і этнічнай стракатасці края будзе адбудова літоўска-беларускай дзяржавы ў межах былога Вялікага Княства Літоўскага — з шасці былых літоўска-беларускіх губерняў (Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай). Існаванне і супольнае жыццё народаў павінна абапірацца на прынцыпы роўнасці і супрацоўніцтва ўсіх народаў літоўска-беларускай дзяржавы (са сваім соймам), звязанай з Польшчай адпаведнымі гаспадарчымі дамовамі[27]. Гэтыя пастулаты Лубенскага былі пастулатамі дзеячоў «краёвасці»[27].
Падобныя аргументы Лубенскі зноў паўтарыў у Парыжы ў сваім мемарыяле «Stan economiczny na Litwie i Białej Rusi» («Эканамічнае становішча ў Літве і Беларусі»), пададзеным у сакавіку 1919 года ў ПНК, а таксама выслаў ліст у Генеральны сакратарыят Польскага нацыянальнага камітэта ў Парыжы аб неабходнасці прыняцця ў ПНК кансультантаў, якія б арыентаваліся ў сітуацыі ў Беларусі і Літве[28]. Аднак ідэі польска-беларускай федэрацыі не сустракалі згоды ў многіх членаў ПНК[29]. Галоўнымі саюзнікамі ў справе федэрацыі Польшчы і Беларусі для маянткоўцаў-католікаў Беларусі бачыліся польскія арыстакраты ў складзе ПНК: 15 сакавіка 1919 г. Эдвард Вайніловіч разам з Аляксандрам Мяйштовічам і Раманам Скірмунтам у Варшаве сустрэўся з графам Маўрыцам Замойскім, віцэ-старшынёй ПНК у Парыжы і адным з лідараў польскай арыстакратыі, адносна ўсходніх межаў будучай федэрацыі[23].
З Парыжа Леў Лубенскі адправіў да арганізацый дваран-каталікоў Беларусі справаздачу, якую дваране (у тым ліку Эдвард Вайніловіч) зачыталі 21 мая 1919 года ў Варшаве і з якой даведаліся, што на Парыжскай мірнай канферэнцыі справа непадзельнасці тэрыторыі Беларусі несуцяшальная, бо польскія эндэкі не жадаюць уніі, а толькі інкарпарацыі часткі Беларусі[30].
11 кастрычніка 1919 года ў занятай польскімі войскамі Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя, які быў створаны па загаду Юзафа Пілсудскага. Пад урачыстым мемарыялам у гонар адкрыцця ўніверсітэта значыўся (у спісе ганаровых асоб — Юзафа Пілсудскага (на чале), Фердынанда Рушчыца і інш.) і аўтограф графа Льва Лубенскага[31].
У лістападзе 1919 года ў Варшаве граф Леў Лубенскі прысутнічаў разам з іншымі кансерватыўнымі маянткоўцамі-католікамі Беларусі, Украіны і Літвы (граф Іпаліт Корвін-Мілеўскі, Станіслаў Лапацінскі, Аляксандр Мяйштовіч, граф Марыян Плятар, Томаш Зан, Станіслаў Ваньковіч, Станіслаў Горват, Ігнат Шэбека, прафесар Шыман Ашкеназы) на сустрэчы з адным з лідараў польскіх арыстакратаў князем Станіславам Любамірскім у варашаўскім палацы Патоцкіх. Група маянткоўцаў казала князю Любамірскаму, што Польшча мае юрыдычныя і гістарычныя правы на граніцы да першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г., а, каб не дапусціць шкоднага знаходжання на тэрыторыі польскай дзяржавы зашмат няпольскага насельніцтва і тым пагражаць этнічнай гамагеннасці Польшчы, трэба заключыць унію з літоўска-беларускай дзяржавай, падпісаўшы эканамічныя і адміністрацыяйныя дагаворы. У праекце меж плануемай літоўска-беларускай дзяржвы маянткоўцы-католікі (з-за ваенных цяжкасцей на ўсходнім фронце з бальшавікамі) ужо вымушана адмаўляліся ад усходніх частак Магілёўскай губерні (да Дняпра), уключалі ўсю Літву («Ковенскую Літву»), «Польскія Інфлянты», а ўсклад Польшчы прапанавалі ўключыць толькі Галіцыю і Валынь з адмовай ад Кіеўшчыны і Падолля[32]. Любамірскі прыхільна сустрэў праект федэралізацыі — і адпаведны мемарыял быў накіраваны «Начальніку Дзяржавы» Юзафу Пілсудскаму[33].
Па выніках Рыжскага мірнага дагавора (1921), які падзяляў Беларусь на часткі, маёнткі Лубенскага на Магілёўшчыне, як і многіх іншых землеўласнікаў, аказаліся на савецкім баку і былі нацыяналізаваны. У Лубенскага захаваліся маёнткі ў Келецкім ваяводстве Польшчы.
У 1921—1922 гадах Леў Лубенскі быў ганаровым аташэ польскага пасольства ў Парыжы (Францыя). На міжнародных Генуэзскай канферэнцыі (1922) і Гаагскай канферэнцыі (1922) прадстаўляў польскія інтарэсы адносна маёмасці (у тым ліку нерухомасці) польскіх грамадзян, якая засталася на тэрыторыі, падкантрольнай СССР.
У міжваеннай Польшчы стаў сенатарам (1922—1930) першых дзвюх кадэнцый Сената. У Сенат I кадэнцыі (1922—1927) быў абраны ад Навагрудскага ваяводства — ад спіса № 22 «Дзяржаўнае аб’яднанне на Крэсах» (Państwowe Zjednoczenie na Kresach); уваходзіў у групоўку сенатараў (KChN); уваходзіў у склад сенацкіх камісій — па рэгламенту (стаў яе старшынёй), вайсковай і замежных спраў; быў удзельнікам польска-французскай парламенцкай групы (старшыня эканамічнай секцыі) і міжпарламенцкіх кангрэсаў у Рыме (Італія), Лондане (Вялікабрытанія) і Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія)[1].
Гадавы сход Таварыства Сяброў Лігі Нацый у Варшаве (Польшча), 2 красавіка 1925 г. Граф Леў Лубенскі сядзіць шостым злева ў першым радзе
Склад польскай дэлегацыі на Міжнародную эканамічную канферэнцыю ў Жэневе па пытанні свабоды гандлю, рацыяналізацыі і картэлізацыі, арганізаванай пад эгідай Лігі Нацый, май 1927 г. Граф Леў Лубенскі стаіць трэцім справа ў першым радзе
Выезд маршалка Сената Польшчы Уладзіслава Рачкевіча (1885—1947) у Аргенціну і Бразілію, 6 чэрвеня 1933 г. У пярэднім радзе першы справа — граф Леў Лубенскі
Смерць
Падчас Другой сусветнай вайны жыў у Варшаве на вуліцы Фільтрова ў доме № 69 кватэры № 35[34]. У пачатку Варшаўскага паўстання (1944) быў цяжка хворы — не хадзіў з-за хваробы сэрца і нырак. 8 жніўня 1944 года быў схоплены ў сваім доме ў Варшаве і вывезены на інвалідскім крэсле жаўнерамі арганізацыі пранямецкіх калабарантаў (паводле адной інфармацыі — украінскай, а паводле другой — Расійскай вызваленчай народнай арміяй)[34]. 9 жніўня 1944 года быў імі застрэлены на Ахоце ў Варшаве — у аколіцах Зяленяка (Zieleniec) — і там пахаваны ў агульнай магіле разам з іншымі асобамі. Эксгумацыя рэшткаў расстраляных з магілы адбылася ў лютым-маі 1945 года.[1]
Творы
Доклад о денатурализации спирта и о потреблении его для химических и технических целей / Л. Ф. Лубенский. ― Минск, 1903.[35]
↑Памятная книга Минской губернии на 1903 год / Минский губернский статистический комитет. — Минск : Паровая типо-литография Б. И. Соломонова, 1903. — С. 102; Памятная книга Минской губернии на 1907 год / Минский губернский статистический комитет. — Минск : Губернская типография, 1906. — С. 96; Kalendarz ilustrowany «Kurjera Litewskiego» na rok 1909. — Wilno: Nakładem «Kurjera Litewskiego», 1909; Kalendarz ilustrowany «Kurjera Litewskiego» na rok 1910. — Wilno: Nakładem «Kurjera Litewskiego», 1910. — С. 94; Памятная книга Минской губернии на 1917 год / Минский губернский статистический комитет. — Минск : Типография инвалидов, 1916. — С. 85.
↑Государственный архив Пермского края. Фонд 556. — опись 1. — дело 110. Список членов Варшавского Порайонного Комитета на 1 марта 1913 года. Гл.: http://forum.vgd.ru/post/37/25929/p696552.htm
↑Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 171, 173; Jurkowski, R. Sukcesy i porażki… С. 467.
↑Jurkowski, R. Rada Polska Ziemi Mińskiej wobec I Korpusu polskiego gen. J. Dowbór-Muśnickiego… С. 73.
↑Jurkowski, R. Rada Polska Ziemi Mińskiej wobec I Korpusu polskiego gen. J. Dowbór-Muśnickiego… С. 67, 72, 79.
↑Jurkowski, R. Rada Polska Ziemi Mińskiej wobec I Korpusu polskiego gen. J. Dowbór-Muśnickiego… С. 74.
↑ абвгГамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 30.
↑Эдмунд Івашкевіч быў скарбнікам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.
↑Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 30, 32—33.
↑Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 33.
↑Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 31.
↑ абГамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 37.
↑Woyniłłowicz, E. Wspomnienia … С. 340; Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 37—38.
↑Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 38.
↑Прадстаўніком ад арганізацый дваран-каталікоў Украіны ў Парыж быў выбраны граф Юзаф Патоцкі. Гл.: Woyniłłowicz, E. Wspomnienia … С. 231.
↑ абвГамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 45.
↑Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 41.
↑ абГамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 42.
↑ абГамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 96.
↑ абвгдеёжГамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 43.
↑Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 43—44.
↑Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 44.
↑Woyniłłowicz, E. Wspomnienia … С. 247; Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 47—48, 51.
↑Gierowska-Kałłaur, J. Zarząd cywilny Ziem Wschodnich… С. 79.
↑Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa… С. 220—221.
↑Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa… С. 221.
Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922) / К. Гамулка; пераклад з польскай мовы. — Вільня, 2008. — 256 с.
Лубенский Лев ФранцевичАрхівавана 8 снежня 2015. // Государственная дума Российской империи: 1906—1917 : Энциклопедия. / Б. Ю. Иванов, А. А. Комзолова, И. С. Ряховская. — Москва : РОССПЭН, 2008. — С. 334.
Памятная книга Минской губернии на 1903 год / Минский губернский статистический комитет. — Минск : Паровая типо-литография Б. И. Соломонова, 1903. — 220 с.
Памятная книга Минской губернии на 1907 год / Минский губернский статистический комитет. — Минск : Губернская типография, 1906. — 208 с.
Памятная книга Минской губернии на 1917 год / Минский губернский статистический комитет. — Минск : Типография инвалидов, 1916. — 249 с.
Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2004. — С. 344.
Gierowska-Kałłaur, J. Zarząd cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920) / J. Gierowska-Kałłaur. — Warszawa : Neriton, 2003. — 455 s.
Jurkowski, R. Rada Polska Ziemi Mińskiej wobec I Korpusu polskiego gen. J. Dowbór-Muśnickiego / R. Jurkowski // Знакамітыя мінчане: Матэрыялы Беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 9 ліст. 2006 г. / Польскі Ін-т у Мінску; рэдкал. А. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Вялікі і З. Вінніцкі. — Мінск: Польскі Ін-т у Мінску, 2007. — С. 65—81.
Jurkowski, R. Sukcesy i porażki. Ziemiaństwo polskie Ziem Zabranych w wyborach do Dumy Państwowej i Rady Państwa 1906—1913 / R. Jurkowski. — Olsztyn: WUWM Olsztyn, 2009. — 550 s.
Kalendarz ilustrowany «Kurjera Litewskiego» na rok 1909. — Wilno: Nakładem «Kurjera Litewskiego», 1909.
Kalendarz ilustrowany «Kurjera Litewskiego» na rok 1910. — Wilno: Nakładem «Kurjera Litewskiego», 1910. — 146 s.
Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
Tarasiuk, D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918 / D. Tarasiuk. — Lublin : Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. — 211 s.
Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.