Ленінская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Жалудоцкага, Казлоўшчынскага, Васілішкаўскага, Шчучынскага раёнаў. 15 ліпеня 1944 года брыгада (1184 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзірам брыгады Сінічкіну і Булату прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
Брыгада была створана на базе атрадаў «Перамога», імя Варашылава, «Барацьба»[1]. Атрады 54-ы і імя Калініна былі перададзены для фарміравання партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. У чэрвені 1943 года на базе атрадаў імя Варашылава, «Іскра», «Кастрычніцкі» і «Балтыец» была створана партызанская брыгада «Перамога». На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад «Барацьба»;
- атрад «Непераможны»;
- атрад «Чырвонагвардзейскі».
Камандаванне
Камандзіры
Камісар
Начальнікі штаба
- Б. А. Булат;
- М. М. Пацалуеў;
- Г. А. Шубін.
Гісторыя
Партызаны разам з іншымі брыгадамі і атрадамі разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Дзярэчын Зэльвенскага раёна, Руда Яварская, Казлоўшчына Казлоўшчынскага, Накрышкі Дзятлаўскага раёнаў. Вялі баі (карныя аперацыі «Гамбург»[2] і «Альтона»[3]) ў снежні 1942 года супраць карнікаў на рацэ Шчара, у сакавіку 1943 года ў час выхаду з акружэння ў Дубароўскіх лясах і ў чэрвені 1944 года — абарончыя баі разам з брыгадамі «Перамога» і імя Варашылава. На чыгуначных участках Баранавічы — Ліда, Ліда — Ваўкавыск, Баранавічы — Ваўкавыск толькі ў жніўні 1943 года падарвалі ці пашкодзілі больш за дзевяць эшалонаў, 5 чыгуначных мастоў, у аперацыі «рэйкавая вайна» — больш за 450 рэек, папсавалі 5,5 км тэлеграфна-тэлефоннай лініі, падбілі танк, 4 аўтамашыны.
Памяць
- У 1967 годзе каля вёскі Трахімавічы Дзятлаўскага раёна ў гонар атрада «Непераможны» пастаўлена стэла і ў 1967 годзе каля вёскі Паўлава ва ўрочышчы Руда насыпаны курган Славы.
- У 1980 годзе каля вёскі Шымкі Мастоўскага раёна ў гонар атрада «Чырвонагвардзейскі» пастаўлена стэла.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура