Нарадзіўся 20 снежня 1960 году ў вёсцы Сабёні ў павеце Понхва паўднёвакарэйскай правінцыі Кенсан-Пукто. Неўзабаве сям’я Кіма Кі Дука пераехала ў Сеул, дзе яго аддалі ў сельскагаспадарчую школу. Не давучыўшыся ў ёй, ён ва ўзросце 17 гадоў уладкаваўся працаваць на завод. У 20 гадоў пайшоў у войска. Пяць гадоў служыў у карэйскай марской пяхоце, потым два гады правёў у царкве для сляпых, маючы намер стаць святаром. У гэты перыяд узмацнілася яго даўняе захапленне жывапісам, і ён адправіўся ў Парыж, дзе ў 1990—1992 гадах вывучаў выяўленчае мастацтва.
У 1993 годзе Кім Кі Дук атрымаў узнагароду Інстытута сцэнарыстаў (англ.: Educational Institute of Screenwriting) за лепшы сцэнарый да фільма «Мастак і злачынец, прысуджаны да смерці». Некаторы час ён падарожнічаў па Еўропе і выстаўляўся як мастак. Пасля яшчэ двух сцэнарысцкіх узнагарод адбыўся яго рэжысёрскі дэбют з фільмам «Кракадзіл» (1996). Далей рушылі ўслед фільмы «Дзікія жывёлы» (1996), «Гатэль „Птушыная клетка“» (1998) і эксперыментальны фільм «Рэальная выдумка» (2000), зняты дзесяццю кінакамерамі ўсяго за 200 хвілін.
Памёр 11 снежня 2020 года ў Рызе ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19.