Рой Андэрсан (шведск.: Roy Andersson, нар. 31 сакавіка1943(1943-03-31)[1][2][…], Гётэбарг[3]) — шведскі кінарэжысёр. Ён стварыў шэсць поўнаметражных мастацкіх фільмаў, некалькі кароткаметражных і каля трохсот рэкламных ролікаў.
У многіх адносінах Рой Андэрсан — унікальны рэжысёр: у яго свая прадзюсарская кампанія з двума здымачнымі павільёнамі, мантажнай, гукааператарскай і кінатэатрам, што дазваляе яму прадзюсаваць і ствараць уласныя фільмы. Ён працуе без сцэнарыя і здымачнага графіка, здымае пераважна ў павільёне.