Кубак Мальты 2005 (англ.: Malta Cup 2005) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 31 студзеня па 6 лютага 2005 года ў канферэнцыйным цэнтры Хілтан, у Партамазе, Мальта. Турнір стаў 12-м розыгрышам кубка Мальты, які быў заснаваны ў 1989 годзе пад назвай адкрытага чэмпіяната Еўропы і праводзіўся ў Францыі. Прызавы фонд турніру склаў £197,500, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Кубак Мальты 2005 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 4000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 5000, 6000 і 8000 адпаведна.