Кацярына II

Кацярына II
Сцяг Імператрыца Усерасійская
28 чэрвеня (9 ліпеня) 1762 — 6 (17 лістапада) 1796
Каранацыя 22 верасня (3 кастрычніка) 1762
Папярэднік Пётр III
Пераемнік Павел I
Сцяг Імператрыца-кансорт Усерасійская
25 снежня 1761 (5 студзеня 1762) — 28 чэрвеня (9 ліпеня) 1762
Папярэднік Кацярына I
Пераемнік Марыя Фёдараўна

Нараджэнне 2 мая 1729(1729-05-02)[1][2][…]
Смерць 6 (17) лістапада 1796[3][4] (67 гадоў)
Месца пахавання
Род House of Ascania (younger Anhalt-Zerbst branch)[d]
Імя пры нараджэнні ням.: Sophie Auguste Friederike von Anhalt-Zerbst-Dornburg
Бацька Хрысціян-Аўгуст Ангальт-Цэрбсцкі[d]
Маці Іагана-Елізавета Гольштэйн-Готарпская[d]
Муж Пётр III[7]
Дзеці Павел I, Ганна Пятроўна[d] і Аляксей Рыгоравіч Бобрынскі[d]
Веравызнанне РПЦ
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў Расійская гвардыя
Званне Палкоўнік
Камандаваў Праабражэнскі лейб-гвардыі полк, Сямёнаўскі лейб-гвардыі полк, Ізмайлаўскі лейб-гвардыі полк і Life Guard Horse Regiment[d]
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святой Кацярыны I ступені
Ордэн Святой Кацярыны I ступені
Ордэн Святога Георгія I ступені
Ордэн Святога Георгія I ступені
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Серафімаў
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кацяры́на II, Кацяры́на Аляксе́еўна (ням.: Sophie Auguste Friederike von Anhalt-Zerbst-Dornburg) — 21 красавіка (2 мая) 1729, Цэрбст, Прусія — 6 (17) лістапада 1796, Зімовы палац, Пецярбург) — імператрыца ўсерасійская (17621796). Перыяд яе праўлення часта лічаць «залатым векам» Расійскай імперыі. Сенат Расійскай імперыі паднёс ёй эпітэты Кацярыны Вялікай і Маці Айчыны. Кацярына з’яўляецца лідарам сярод усіх расійскіх імператараў па працягласці жыцця і тэрміну кіравання.

Палітыку Кацярыны II у расійскай гістарыяграфіі называюць палітыкай асветнага абсалютызму, таму што яна жадала ператварыць Расію ў дзяржаву «ўсеагульнага дабра» з мудрымі законамі, адукаванымі грамадзянамі (ідэі Асветніцтва) і пад кіраўніцтвам адного абсалютнага манарха.

У той жа момант, з пункту гледжання беларускай гістарыяграфіі, Кацярына ІІ вядомая як цэнтравая асоба ў фізічным і культурным генацыдзе беларускага народа, адна з заснавальніц шавінісцкай канцэпцыі заходнерусізму[8].

Жыццё да прыходу да ўлады

Унутраная палітыка

Уложаная камісія

У 1767 годзе Кацярына сазвала камісію з 572 дэпутатаў з розных саслоўяў Расіі (акрамя прыгонных сялян і духавенства), якія павінны былі выпрацаваць асновы новага дзяржаўнага заканадаўства — Улажэння (таму камісія звалася Уложанай). Імператрыца звярнулася да дэпутатаў з «Наказам», ідэі якога былі заснаваны на працах перадавых еўрапейскіх мысліцеляў. Але дэпутаты аказаліся не гатовыя да заканатворчай дзейнасці — ніякага заканадаўства выпрацавана не было, і ў 1769 годзе камісія была распушчана.

Саслоўі

Надалей Кацярына правяла палітыку праў розных саслоўяў. Дваране атрымлівалі землі і прыгонных сялян; выдаваліся маніфесты, якія палягчалі занятак прадпрыемніцтвам і гандлем; ў 1779 годзе была ўдвая павышана плата сялянам, прыпісанным да заводаў.

Адносіны да духавенства і прыгонных сялян

Кацярына вызначалася паказною набожнасцю, лічыла сябе галавою і абаронцам Рускай праваслаўнай царквы і ўмела выкарыстоўвала рэлігію ў сваіх палітычных інтарэсах. Але вера яе, як лічаць некаторыя гісторыкі, не была глыбокай. У духу часу яна прапаведавала верацярпімасць. Пры ёй былі спынены ганенні на старавераў, будаваліся каталіцкія і пратэстанцкія цэрквы, мячэці, але па-ранейшаму пераход з праваслаўя ў іншую веру строга караўся.

Кацярына была праціўнікам прыгоннага права, лічыла яго антыгуманным і процілеглым прыродзе чалавека. У яе паперах было знойдзена нямала доказаў гэтаму, а таксама планы для яго ліквідацыі. Але зрабіць штосьці ў гэтым напрамку яна не адважвалася, таму што гэта магло прывесці да дваранскага бунту і перавароту. Разам з тым, Кацярына была ўпэўнена ў духоўнай неразвітасці рускіх сялян і таму ў небяспецы даванні ім свабоды, лічыўшы, што жыццё сялян у клапатлівых памешчыкаў даволі шчаслівая.

Ва Уложанай камісіі прадстаўлены ўсе саслоўі акрамя духавенства і сялян.

Скасаванне асобных форм праўлення на ўскраінах

Важным накіраваннем палітыкі імператрыцы стала паступовая адмена асобных форм праўлення на ўскраінах; у 1764 годзе ў Правабярэжнай Украіне была адменена ўлада гетмана, у 1775 годзе на Дон было распаўсюджана агульнарасійскае заканадаўства, з 1781 года Маларасіяй сталі кіраваць па агульнаму ўзору. Вольнасці казацтва абмяжоўваліся: Запарожская Сеч была ліквідавана, казакам было прапанавана перасяліцца на Кубань, а Волжскаму Казацкаму Войску — на Церак.

Найбольш небяспечным быў прыгнёт яіцкіх казакоў (увядзенне выключнага права дзяржавы на лоўлю рыбы, здабычу солі, продаж віна, збіранне мытнай пошліны). Нездаволенасць казакоў прывяла да некалькіх паўстанняў 17711772 гадоў, паслужыла асновай для паўстання Пyгачова.

Абласная рэформа

Дзеля зручнасці кіравання краінаю Кацярына II правяла ў 1775 годзе абласную (губернскую) рэформу. Краіна падзялялася на 50 губерняў, прыкладна па 300—400 тыс. жыхароў у кожнай. Узначальваў губерню губернатар, а групу з некалькіх губерняў — генерал-губернатар ці намеснік. Губерні падзяляліся на паветы па 20-30 тыс. жыхароў на чале з капітан-спраўнікам. Гэтая сістэма ляжыць у аснове сучаснага дзялення Расіі на вобласці і раёны.

Даравальныя граматы

У 1785 годзе Кацярына выдала даравальныя граматы дваранству і гарадам. Гэта былі дакументы, якія абумоўлівалі выключнае права на валоданне землямі і сялянамі, на арганізацыю дваранскіх суполак у губернях і паветах з выбарнымі прадстаўнікамі дваранства. Яны былі вызвалены ад катаванняў і цялесных караў. «Граматы на права і выгады гарадам Расійскай імперыі» абумоўлівала права розных катэгорый гараджан, парадак кіравання і самакіравання ў гарадах.

Крым

Землі былой Рэчы Паспалітай

Грузія

Знешняя палітыка

Услед за Пятром I Кацярына лічыла, што Расія павінна займаць актыўную пазіцыю на сусветнай арэне. Уступіўшы на прастол, яна разарвала саюзны дагавор з Прусіяй, заключаны яшчэ Пятром III. Дзякуючы яе намаганням, у Курляндыі быў адноўлены Э. І. Бірон. У 1763 годзе, пры дапамозе Прусіі, Расія дабілася выбрання на трон Рэчы Паспалітай свайго стаўленіка Станіслава Панятоўскага. Гэта прывяло да ахаладжэння адносін з Аўстрыяй, якая, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Расіі, пачала падбухторваць Турцыю на вайну з Расіяй, што прывяло да руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў. Гэтая вайна была даволі паспяховай для Расіі але цяжкія ўнутрыпалітычныя абставіны прымусілі Расію шукаць міру. Для гэтага неабходна было аднавіць адносіны з Аўстрыяй. Трэба было шукаць кампраміс. І кампраміс быў знойдзены: у 1772 годзе адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж трыма краінамі: Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Пазней Расія падпісала з Турцыяй Кучук-Кайнарджыйскі мір, які забяспечваў Расіі выгадную для яе незалежнасць Крыму ад Турцыі.

У вайне Англіі з яе паўночна-амерыканскімі калоніямі Расія фармальна заняла нейтральную пазіцыю, і Кацярына адмовіла англійскаму каралю дапамагчы войскамі. Замест гэтага Расія выступіла з Дэкларацыяй аб узброеным нейтралітэце, якую падтрымалі рад еўрапейскіх краін, што аб'ектыўна садзейнічала перамозе каланістаў.

У наступныя гады ішло ўмацаванне рускіх пазіцый у Крыму і на Каўказе. У 1782 годзе Крым быў уключаны ў склад Расійскай імперыі. У 1783 годзе быў падпісаны Георгіеўскі трактат з Картлі-Кахецінскім царом Іракліем II, які забяспечваў прысутнасць войскаў у Грузіі, у далейшым яе далучэнне да Расіі.

У другой палове 1770-ых сфарміравалася новая знешнепалітычная дактрына рускага ўрада — Грэчаскі праект. Яе асноўная мэта — аднавіць Візантыйскую імперыю з сталіцай у Канстанцінопалі. У 1779 годзе Расія значна ўзмацніла свой аўтарытэт, удзельнічала як пасрэднік у Цешанскім кангрэсе.

У 1787 годзе Кацярына, суправаджаемая дваром, замежнымі дыпламатамі, аўстрыйскім імператарам і польскім каралём здзейсніла паездку ў Крым, якая стала дэманстрацыяй рускай ваеннай моцы. У хуткім часе пачалася новая вайна з Турцыяй (Расія ўжо была ў кааліцыі з Аўстрыяй). Амаль адначасова пачалася вайна з Швецыяй (17881790), якая спрабавала ўзяць рэванш за паражэнне ў Паўночнай вайне. Расія паспяхова адолела абедзве краіны. Вайна з Турцыяй скончылася ў 1791 годзе. У 1792 быў падпісаны Яскі мір, замацаваўшы ўплыў Расіі ў Бесарабіі і Закаўказзі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай, а ў 1795 — трэці, які канчаткова скончыў з гэтай краінай.

Да падзей у рэвалюцыйнай Францыі Кацярына першапачаткова аднеслася з сімпатыяй, бачыўшы ў іх дэспатычную палітыку французскіх каралей. Але пасля смяротнай кары Людовіка XVI убачыла ў рэвалюцыі небяспеку для ўсей Еўропы.

Ацэнка праўлення

Пры Кацярыне ўзрасла тэрыторыя імперыі, больш чым у чатыры разы павялічыліся дзяржаўныя даходы, на 75 % узрасла колькасць насельніцтва. З другога боку, у часы праўлення Кацярыны становішча працоўнага насельніцтва заставалася цяжкім, і рэакцыяй на гэта ў Расіі было народнае паўстанне Пугачова.

На тэрыторыях, якія ў выніку акупацыі апынуліся пры Кацярыне ІІ у складзе Расійскай імперыі, палітыка імператрыцы была вельмі жорсткай і накіраванай на падаўленне ўсялякага супраціву і нацыянальна-вызваленчых ідэй мясцовых жыхароў[8]. Менавіта шавіністычная палітыка стварыла перадумовы для таго, каб у будучым Ленін назваў Расійскую імперыю «турмой народаў».

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Труайя Анри. Екатерина Великая. — М.: Эксмо, 2007 г. — 480 стр. — ISBN 978-5-699-23241-3.
  • Учебный справочник школьника. — 2-ое издание, стереотип. — М.: Дрофа, 2000 г. — 1664с. — ISBN 5-7107-3026-2.

Спасылкі

Read other articles:

National Scouting organization of Bahrain Boy Scouts of Bahrainجمعية كشافة البحرينCountryBahrainFounded1953; 70 years ago (1953)[citation needed]Membership3,270AffiliationWorld Organization of the Scout Movement Websitescoutbh.com  Scouting portal The Boy Scouts of Bahrain (Arabic: جمعية كشافة البحرين) is the national Scouting organization of Bahrain. It was founded in 1953, and became a member of the World Organization of the S...

 

Клементина Мод та Ізабелла, сфотографовані їхньою матір'ю леді Клементіною Гаварден близько 1861 рокуЧастина серіїЖінки в суспільстві Суспільство Жінка Дівчина Жіноча історія Історія прав жінок Суфражизм Фемінізм історія список феміністок Поверх спадщини Жінки на банкн

 

يو-371 الجنسية  ألمانيا النازية الشركة الصانعة ها دي ڤيه  المالك  كريغسمارينه المشغل كريغسمارينه[1][2]  المشغلون الحاليون وسيط property غير متوفر. المشغلون السابقون وسيط property غير متوفر. التكلفة وسيط property غير متوفر. منظومة التعاريف الاَلية للسفينة وسيط property غير ...

Dieser Artikel behandelt den Käfer (ägyptische Kunst). Zu ähnlichnamigen Begriffen und Persönlichkeiten siehe Scarabaeus. Cheperer in Hieroglyphen ḪprrCheperer Skarabäus-Käfer, Mistkäfer Ḫprr Ḫprr Thronname (Neb-cheperu-Re – „Herr an Gestalten/Erscheinungen, ein Re“) des Tutanchamun als Schmuckstück (Ägyptisches Museum Kairo, JE 61886) Als Skarabäen (Glückskäfer, altgriechisch σκαραβαίος skarabaios) werden Abbildungen des Heiligen Pillendrehers (Scarabae...

 

كيو يوان معلومات شخصية الميلاد -343 الوفاة -278 سبب الوفاة غرق  مواطنة ولاية تشو  الحياة العملية المهنة شاعر،  وكاتب،  وسياسي  اللغات الصينية  تعديل مصدري - تعديل   تحتاج النصوص المترجمة في هذه المقالة إلى مراجعة لضمان معلوماتها وإسنادها وأسلوبها ومصطلحاتها وو

 

Film Titel Star Trek: Der erste Kontakt Originaltitel Star Trek: First Contact Produktionsland Vereinigte Staaten Originalsprache Englisch Erscheinungsjahr 1996 Länge 111 Minuten Altersfreigabe FSK 12 Stab Regie Jonathan Frakes Drehbuch Brannon Braga,Ronald D. Moore Produktion Rick Berman Musik Jerry Goldsmith,Joel Goldsmith Kamera Matthew F. Leonetti Schnitt John W. Wheeler,Anastasia Emmons → Besetzung → → Synchronisation → Chronologie ← Star Trek: Treffen der Generation...

Mac OS X v10.5 «Leopard» Загальний вигляд Mac OS X Leopard.Розробник Apple ComputerРодина ОС Mac OS XВихідна модель Closed sourceОстаннійпередперегляд build 9A321Тип ядра Гібридне ядро (XNU)Ліцензія APSL and Apple EULA www.apple.com/macosx/leopard Частина серії проmacOS Особливості Історія[en] Перехід на процесори Intel[en] Перехід на Apple...

 

This article may require copy editing for grammar, style, cohesion, tone, or spelling. You can assist by editing it. (March 2023) (Learn how and when to remove this template message) Public university in Kaunas, Lithuania Kaunas University of TechnologyKauno technologijos universitetasMottoScientia, ingenium, virtusMotto in EnglishScience, creativity, virtue!TypepublicEstablished1922RectorEugenijus ValatkaStudentsmore than 9,000 (according to 2019 data)Doctoral studentsmore than 300 (acc...

 

Verdienstorden des Landes Baden-Württemberg Verdienstorden in der Gestaltungsform seit 2016 Verliehen für: Herausragende Verdienste um das Land Baden-Württemberg Stifter: Baden-Württemberg Baden-Württemberg Erste Verleihung: 26. April 1975 Trageweise: Er wird an einem gefalteten Band mit den Landesfarben an der linken oberen Brustseite getragen. Gestaltung bis 2016 Der Verdienstorden des Landes Baden-Württemberg (bis 2009 Verdienstmedaille des Landes Baden-Württemberg) ist die hö...

RSU Citra Arafiq KelapaduaPemerintah Kota DepokGeografiLokasiJalan Perindustrian Raya №53, Baktijaya, Kec. Sukmajaya, Kota Depok, Jawa Barat 16418OrganisasiJenisCAfiliasi dengan universitasDinas Kesehatan Kota DepokSejarahDibuka02 Mei 2017Pranala luarSitus webWebsite resmi RSU Citra Arafiq Kelapadua adalah sebuah rumah sakit swasta yang berada di Komplek Perindustrian, Kota Depok, Jawa Barat. Didirikan pada tanggal 02 Mei 2017 atas prakarsa Bunda Citra Group.[1] Sejarah RSU Citra Ar...

 

Engineering college in Bihar This section uses bare URLs, which are uninformative and vulnerable to link rot. Please consider converting them to full citations to ensure the article remains verifiable and maintains a consistent citation style. Several templates and tools are available to assist in formatting, such as reFill (documentation) and Citation bot (documentation). (September 2022) (Learn how and when to remove this template message) This article needs additional citations for verific...

 

Wife of Cole Porter (1883–1954) Lady in Blue, painted by Emil Fuchs in 1906 Linda Lee Thomas, passport photo from 1919 Linda Lee Thomas (November 17, 1883 – May 20, 1954) was an American socialite and the wife of musical theatre composer Cole Porter. First marriage She was born Linda Belle Lee to the prominent Lee family of Virginia. Her father was Louisville banker William Paca Lee and her mother Lily Lee (née Hill). Friends introduced her to Edward Russell Thomas, a son of Union Army g...

Teori hubungan internasional Realisme Realisme neoklasik Neorealisme (realisme struktural) Realisme klasik Realisme ofensif Realisme defensif Realisme liberal (Mazhab Inggris) Keunggulan relatif Keunggulan absolut Realisme strategis Liberalisme Idealisme Teori perdamaian demokratis Liberalisme republik Institusionalisme Neoliberalisme Liberalisme interdependensi Liberalisme sosiologis Liberalisme institusional Konstruktivisme Konstruktivisme modern Konstruktivisme pascamodern Konstruktivisme ...

 

1949 film by Lambert Hillyer Gun RunnerTheatrical release posterDirected byLambert HillyerScreenplay byJ. Benton CheneyProduced byLouis GrayStarringJimmy WakelyDub TaylorNoel NeillMae ClarkeKenne DuncanMarshall ReedCinematographyHarry NeumannEdited byCarl PiersonJohn C. FullerProductioncompanyMonogram PicturesDistributed byMonogram PicturesRelease date January 30, 1949 (1949-01-30) Running time56 minutesCountryUnited StatesLanguageEnglish Gun Runner is a 1949 American Western f...

 

Hip-hop choreographer and talent developer This article is about the choreographer. For other uses, see Dave Scott (disambiguation). Dave ScottScott in December 2010Born1974Compton, California, USAAlma materWeber State UniversityOccupation(s)Choreographer, talent developerAgentMcDonald Selznick Associates[1]Height6 ft 4 in (193 cm)[2]AwardsBest Choreography in Film – Fred and Adele Astaire Award 2008 Step Up 2: The Streets Best Choreography in a Feature F...

2022 American filmRowdyDirected byRichard ValenzuelaJJ TerryProduced byChance WrightStarringKyle BuschDale Earnhardt Jr.Samantha BuschKurt BuschEdited byJJ TerryProductioncompanies NASCAR Productions Venture 10 Studio Group Wright Productions Distributed byAmazon FreeveeRelease date June 23, 2022 (2022-06-23) (United States) Running time105 minutesCountryUnited StatesLanguageEnglish Rowdy is an American documentary film about the NASCAR career of Kyle Busch.[1] It p...

 

この記事は検証可能な参考文献や出典が全く示されていないか、不十分です。出典を追加して記事の信頼性向上にご協力ください。(このテンプレートの使い方)出典検索?: 箱崎ジャンクション – ニュース · 書籍 · スカラー · CiNii · J-STAGE · NDL · dlib.jp · ジャパンサーチ · TWL(2019年8月) 箱崎ジャンクション 箱崎JCT航空写真 ...

 

English explorer of the Antarctic This article includes a list of general references, but it lacks sufficient corresponding inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (November 2019) (Learn how and when to remove this template message) Francis Howard BickertonBorn(1889-01-15)15 January 1889Iffley, Oxfordshire, EnglandDied21 August 1954(1954-08-21) (aged 65)Borth, Cardiganshire, WalesOccupation(s)Explorer and aviator Francis Howard Bickert...

British genomics research institute Wellcome Sanger InstituteEstablished1992DirectorMatthew HurlesFaculty32Staff~900AddressWellcome Genome CampusLocationHinxton, Cambridgeshire, United KingdomCoordinates52°04′39″N 00°11′15″E / 52.07750°N 0.18750°E / 52.07750; 0.18750Websitesanger.ac.uk The Wellcome Sanger Institute, previously known as The Sanger Centre and Wellcome Trust Sanger Institute, is a non-profit British genomics and genetics research institute, pr...

 

Planned American film by Taika Waititi AkiraScreenplay by Taika Waititi Michael Golamco Based onAkiraby Katsuhiro OtomoProduced by Jennifer Davisson Leonardo DiCaprio Andrew Lazar Productioncompanies Warner Bros. Pictures Appian Way Productions Lennox House Films Mad Chance Productions Distributed byWarner Bros. PicturesCountryUnited StatesLanguageEnglish Akira is a proposed American cyberpunk action film based on the Japanese manga of the same name by Katsuhiro Otomo, and was set to be the s...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!