Данасьен Альфонс Франсуа дэ Сад (фр.: Donatien Alphonse François de Sade; 2 чэрвеня1740- 2 снежня1814), які ўвайшоў у гісторыю як маркіз дэ Сад (фр.: marquis de Sade[maʁˈki də sad]) — французскі арыстакрат, пісьменнік і філосаф. Ён быў прапаведнікам абсалютнай свабоды, якая не была б абмежавана ні маральнасцю, ні рэлігіяй, ні правам, а асноўнай каштоўнасцю жыцця лічыў спатоленне.
Ад яго імя сексуальнае задавальненне, якое атрымліваецца шляхам прычынення іншаму чалавеку болю і/або зневажанняў, атрымала (у працах сексолага Рыхарда фон Крафт-Эбінга) назву «садызм» (пасля словы «садызм», «садыст» сталі ўжывацца і ў больш шырокім сэнсе).
Бібліяграфія
Проза
120 дзён Садома, або Школа распусты (Les 120 journées de Sodome, ou l'École du libertinage, раман, 1785)
Няшчасці цноты (Les Infortunes de la vertu, раман, першая рэдакцыя «Жусціны», 1787)
Хай мяне заўсёды так надзімаюць (Attrapez-moi toujours de même)
Рахманы муж (L'Époux complaisant)
Незразумелая падзея, засведчаная ўсёй правінцыяй (Aventure incompréhensible)
Кветка каштана (La Fleur de châtaignier)
Настаўнік-філосаў (L’Instituteur philosophe)
Недатыка, або нечаканая сустрэча (La Prude, ou la Rencontre imprévue)
Эмілія дэ Турвіль, або жорсткасць сэрца братоў (Émilie de Tourville, ou la Cruauté fraternelle)
Агюстына дэ Вільбланш, або любоўны выкрут (Augustine de Villeblanche, ou le Stratagème de l’amour)
Будзе зроблена, як запатрабавана (Soit fait ainsi qu’il est requis)
Абдураны прэзідэнт (Le Président mystifié)
Маркіз дэ Тэлем, або наступствы лібертынажа (La Marquise de Thélème, ou les Effets du libertinage)
Адплата (Le Talion)
Сам сабе наставіўшы рогі, або неспадзяванае прымірэнне (Le Cocu de lui-même, ou le Raccommodement imprévu)
Хопіць месца для абодвух (Il y a place pour deux)
Муж, які выправіўся (L'Époux corrigé)
Муж-святар (Le Mari prêtre)
Сеньёра дэ Ланжэвіль, або адпомшчаная жанчына (La Châtelaine de Longeville, ou la Femme vengée)
Мухляры (Les Filous)
Філасофія ў будуары (La Philosophie dans le boudoir, раман ў дыялогах, 1795)
Новая Жусціна, або Няшчастны лёс цноты (La Nouvelle Justine, ou les Malheurs de la vertu, раман, трэцяя рэдакцыя, 1799)
Злачынствы любові, гераічныя і трагічныя навеллы (Les Crimes de l’amour, Nouvelles héroïques et tragiques, 1800)
Думкі пра раман (Une Idée sur les romans)
«Жульета і Ранэ, або змова ў Амбуазэ» (Juliette et Raunai, ou la Conspiration d’Amboise)
Падвойнае выпрабаванне (La Double Épreuve)
«Міс Генрыета Штральзон, або наступствы адчаю» (Miss Henriette Stralson, ou les Effets du désespoir)
'«Факселанж, або памылкі славалюбства» ('Faxelange, ou les Torts de l’ambition)
Флорвіль і Курваль, або Няўхільнасць лёсу (Florville et Courval, ou le Fatalisme)
Радрыга, або зачараваная вежа(Rodrigue, ou la Tour enchantée)
Лаўрэнцыя і Антоніо (Laurence et Antonio)
Эрнэсціна (Ernestine)
«Доржэвіль, або злачынная дабрачыннасць» (Dorgeville, ou le Criminel par vertu)
«Графіня дэ Сансэрр, або саперніца ўласнай дачкі» (La Comtesse de Sancerre, ou la Rivalle de sa fille)
Эжэні дэ Франваль (Eugénie de Franval)
Гісторыя Жульеты, або Поспехі заганы (Histoire de Juliette, ou les Prospérités du vice, раман, працяг «Новай Жусціны», 1801)
«Дні ў замке Фларбэль, або выкрытая прырода» (Les Journees de Florbelle, ou la Nature devoilee, suivies des Memoires de l’abbe de Modose et des Adventures d’Emilie de Volnange servant de preuves aux assertions, раман, 1806, згублены)
Маркіза дэ Ганж (La Marquise de Gange, гістарычны раман, 1807—1812)
Адэлаіда Браўншвайгская, прынцэса Саксонская (Adélaïde de Brunswick, princesse de Saxe, гістарычны раман, 1812)
Тайная гісторыя Ізабэллы Баварскай, каралевы Францыі, якая змяшчае рэдкія, перш невядомыя, а таксама даўно забытыя факты, старанна сабраныя аўтарам на падставе сапраўдных рукапісаў на нямецкай, англійскай і лацінскай мовах (Histoire secrète d’Isabelle de Bavière, reine de France, dans laquelle se trouvent des faits rares, inconnus ou restés dans l’oubli jusqu'à ce jour, et soigneusement étayés de manuscrits authentiques allemands, anglais et latins, гістарычны раман, 1814)