Катастрофа верталёта PZL «Kania» польскіх пагранічнікаў адбылася 31 кастрычніка 2009 года паблізу беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. У яе выніку загінулі 3 чалавекі.
Верталёт, які належаў Падляскаму аддзелу пагранічнай варты, выконваў 31 кастрычніка 2009 года звычайны патрульны палёт з Беластоку да Мельніка ўздоўж дзяржаўнай граніцы[3][4]. Вылет адбыўся а 15:15[4]. У 17:54 у пажарную службу паступіла паведамленне жыхара вёскі Клюкавічы, занепакоенага незвычайным шумам верталёта[4]. Тады ж пачаліся супольныя пошукі машыны. З польскага боку ў іх удзельнічалі каля 200 чалавек з паліцыі, пажарнай аховы, пагранічнай варты і арміі[6]. Астанкі машыны былі знойдзеныя толькі раніцай па паху паліва[6] паблізу польскіх вёсак Вычулкі[6] і Клюкавічы[3], але ўжо на беларускім баку, у раёне памежнай заставы «Такары» на тэрыторыі Камянецкага раёна[7]. Як высветлілася, машына ўпала на поле, за лесам[3][6]. На месцы катастрофы не было слядоў выбуху ці пажару[6]. Беларусы дазволілі польскім ратавальнікам перайсці на сваю тэрыторыю і казаць аб смерці ахвяр[6].
Пілот, лейтэнант Анджэй Жукоўскі (49 гадоў), шмат гадоў кіраваў самалётамі і верталётамі. Разам з ім загінулі: харунжы штабавы Барталамей Бартніцкі (35 гадоў) і харунжы Марцін Бязубік (34 гады)[8]. Усе былі пасмяротна ўзнагароджаныя Сярэбранымі Крыжамі Заслугі[9].
Па факце катастрофы справы расследаванні яе прычын распачалі польская і беларуская пракуратура[10] і польская дзяржаўная камісія[3]. Астанкі верталёта вярнулі ў Польшчу 11 лістапада 2009 года[11]. Паводле вынікаў расследавання прычынай выпадку была названая памылка пілота[1].
30 кастрычніка 2010 года быў адкрыты помнік загінулым.