У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Канашы.
Канашы |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
131,4[1] м |
Даўжыня |
1,12 км |
Шырыня |
0,88 км |
Плошча |
0,6 км² |
Аб’ём |
0,00165 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
4,16 км |
Найбольшая глыбіня |
5 м |
Сярэдняя глыбіня |
2,8 м |
Гідралогія |
Салёнасць |
да 0,18 ‰ |
Празрыстасць |
да 1 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
18,5 км² |
Упадаюць |
ручаі |
Выцякаюць |
ручай |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Канашы́ — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, каля вёскі Канашы. Належыць да Ушацкай групы азёр.
Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,88 км, даўжыня берагавой лініі 4,16 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5 м, сярэдняя 2,8 м. Аб’ём вады ў возеры 1,65 млн м³. Плошча вадазбору 18,5 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Вышыня схілаў катлавіны ад 3—5 (на паўднёвым усходзе) да 6—14 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. У залівах берагі сплавінныя. Вакол возера ўчасткамі забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Дно плоскае, да глыбіні 2 м пясчанае. На большых глыбінях дно выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2—2,5 м. У Канашы ўпадае ручай з возера Усомля і выцякае ручай у возера Гомель.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка і іншыя рыбы.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)