Збо́рная Нідэрландаў па футбо́ле (нідэрл.: Nederlands voetbalelftal) — каманда, якая прадстаўляе Нідэрланды на міжнародных спаборніцтвах па футболе. Каманда збіраецца пад кіраўніцтвам Каралеўскага футбольнага саюза Нідэрландаў.
Зборная Нідэрландаў заўсёды ўваходзіць у лік фаварытаў чэмпіянатаў свету[2], але пры гэтым нідэрландцы ні разу іх не выйгравалі. Найлепшым вынікам зборнай на чэмпіянатах свету з’яўляюцца тры сярэбраныя медалі: (1974, 1978, 2010 гадоў) і перамога на чэмпіянаце Еўропы 1988 года. У 1970-я зборную Нідэрландаў далі мянушку «Завадны апельсін» з-за аранжавага колеру формы і высокага ўзроўню гульні, які паказвала каманда ў той час. Магчыма назва яшчэ звязана з раманам Энтані Бёрджэса «Завадны апельсін».