Вёска
Емяльянавічы
Емяльянавічы на карце Беларусі ±
|
Емялья́навічы[1] (трансліт.: Jemiaĺjanavičy, руск.: Емельяновичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 42 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы.
Гісторыя
У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У 1921 годзе ў Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва
- 58 двароў, 413 жыхароў (1909)
- 55 двароў, 343 жыхары (1921)
- 338 жыхароў (1959)
- 377 жыхароў (1970)
- 30 двароў, 39 жыхароў (1998)
- 60 гаспадарак, 118 жыхароў (2005)
Інфраструктура
У вёсцы працуе магазін (па стане на 2005 год).
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|