У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Казловічы.
Вёска
Казловічы
Казловічы на карце Беларусі ±
|
Казло́вічы[1] (трансліт.: Kazlovičy, руск.: Козловичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размешчаны за 30 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы.
За 1,4 км ад вёскі знаходзіцца Казловіцкае радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Радовішча распрацоўваецца.
Гісторыя
У 1883 годзе аднайменныя вёска і фальварак у Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР.
Жвірасартавальны завод «Омневічы» вядзе сваю дзейнасць з 1976 года[2].
Насельніцтва
- 51 двор, 372 жыхары (1909)
- 55 двароў, 266 жыхароў (1921)
- 419 жыхароў (1959)
- 289 жыхароў (1970)
- 79 двароў, 85 жыхароў (1998)
- 39 гаспадарак, 54 жыхары (2005)
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|