Елка еўрапейская , Елка звычайная [ 2] [ 3] [ 4] (Picea abies ), вечназялёнае дрэва роду елка сямейства хваёвых.
Назва
Елка звычайная, ёлка[ 2] [ 5] [ 6] , елка[ 7] [ 8] , ялуга[ 9] .
Батанічнае апісанне
Жаночыя шышкі
Вышыня дрэў 30—35 м (часам да 45—52 м), дыяметр да 100—150 см. Кара шэрая, адслойваецца ў старых дрэў тонкімі лускавінкамі. Каранёвая сістэма паверхневая, таму пры моцным ветры дрэвы нярэдка выварочваюцца з каранямі. Крона густая, конусападобная. Ігліца цёмна-зялёная, чатырохгранная, завостраная, 1—2,5 см даўжынёй.
Жаночыя шышкі напачатку чырвоныя, пазней бурыя, блішчастыя, выцягнутыя, яйкападобныя; мужчынскія шышкі дробныя, чырвоныя або жоўта-зялёныя, 10–15 см даўжынёй і 3–4 см шырынёй; насенныя лускавіны ромбападобныя, наверсе зубчастыя.
Пашырэнне
Ценевынослівае дрэва. Расце на свежых гліністых, сугліністых і супясчаных глебах. Лесаўтваральны від у таежнай зоне Еўропы .
Шырока распаўсюджана на паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расіі , па ўсёй Сібіры (за выключэннем тундравых раёнаў) і далей да ўзбярэжжа Ахоцкага мора і сярэдняга цячэння Амура .
На тэорыторыі Беларусі елка еўрапейская пашырана ў паўночнай і цэнтральнай частках, дзе ўтварае яловыя лясы . На поўдні трапляецца рэдка: на Палессі вядома 32 астраўныя ўчасткі, 3 з іх у Маларыцкім і Брэсцкім раёнах, дзе расце карпацкая форма елкі еўрапейскай.
Інтрадукавана ў Паўночнай Амерыцы .
Асаблівасці біялогіі
Елка адрозніваецца высокай ценевынослівасцю, марозаўстойлівая, трывае залішняе ўвільгатненне, але церпіць ад засух, позніх веснавых і ранніх восеньскіх замаразкаў, задымленасці і сухасці паветра. Цвіце елка ў маі -чэрвені , шышкі выспяваюць восенню.
Жыве 250–300, рэдка да 450 год.
Значэнне і выкарыстанне
Драўніна
Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, цэлюлознай прамысловасці. Елка часта сустракаецца ў ахоўных насаджэннях уздоўж дарог.
Сінонімы
Паводле The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[ 10] :
Abies abies (L. ) Druce , nom. inval.
Abies alpestris Brügger
Abies carpatica (Loudon ) Ravenscr.
Abies cinerea Borkh.
Abies clambrasiliana Lavallée
Abies clanbrassiliana P.Lawson
Abies coerulescens K.Koch
Abies communis P.Lawson , nom. illeg.
Abies conica Lavallée
Abies cranstonii Lavallée , nom. inval.
Abies elegans Sm. ex J.Knight
Abies eremita K.Koch
Abies erythrocarpa (Purk. ) Nyman
Abies excelsa (Lam. ) Poir.
Abies extrema Th.Fr.
Abies finedonensis Gordon
Abies gregoryana H.Low. ex Gordon
Abies inverta R.Sm. ex Gordon
Abies lemoniana Booth ex Gordon
Abies medioxima C.Lawson
Abies minima Lavallée , nom. inval.
Abies minuta Poir.
Abies montana Nyman
Abies mucronata Rausch ex Carrière , nom. inval.
Abies parvula Knight
Abies pectinata Gilib. , nom. inval.
Abies picea Mill.
Abies pumila Voss , nom. inval.
Abies subarctica (Schur ) Nyman
Abies viminalis Wahlenb.
Abies vulgaris Wender. , nom. illeg.
Picea alpestris (Brügger) Stein
Picea cranstonii Beissn.
Picea elegantissima Beissn.
Picea excelsa (Lam.) Link
Picea finedonensis Beissn.
Picea gregoryana Beissn.
Picea integrisquamis (Carrière) Chiov.
Picea maxwellii Beissn.
Picea montana Schur
Picea remontii Beissn.
Picea rubra A.Dietr.
Picea subarctica Schur
Picea velebitica Simonk. ex Kümmerle
Picea viminalis (Alstr. ) Beissn.
Picea vulgaris Link
Pinus abies L.
Pinus carpatica Gordon , nom. inval.
Pinus cinerea Röhl. , nom. inval.
Pinus clanbrassiliana Lodd. , nom. inval.
Pinus excelsa Lam. — Хвоя веймутава гімалайская [ 11]
Pinus picea Du Roi , nom. illeg.
Pinus pyramidalis Salisb. , nom. illeg.
Pinus sativa Lam.
Pinus viminalis Alstr.
Зноскі
↑ Farjon, A. 2017. Picea abies . The IUCN Red List of Threatened Species 2017: e.T42318A71233492. http://dx.doi.org/10.2305/IUCN.UK.2017-2.RLTS.T42318A71233492.en . Downloaded on 20 February 2018.
↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Назва Елка звычайная згодна з Я. П. Шмярко , І. П. Мазан . Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3 .
↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў . — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Merula merula
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
↑ З. Верас . Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік . — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса », Друкарня С. Бэкэра, 1924.
↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
↑ Picea abies (L.) H.Karst. is an accepted name (англ.) (недаступная спасылка) . The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/ . Royal Botanic Gardens, Kew and the Missouri Botanical Garden (2 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2019. Праверана 3 жніўня 2019.
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.