У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шатэрнік.
Мікалай Васілевіч Шатэрнік (11 верасня 1890, вёска Старына, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 2 снежня 1934) — беларускі мовазнавец, краязнавец, педагог.
Біяграфія
У 1914 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на Міншчыне (1914—29). У 1933 скончыў МВПІ. У 1933—34 выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Аршанскім педтэхнікуме. Выступаў у друку з артыкуламі на педагагічныя і метадычныя тэмы. Займаўся краязнаўчай работай і збіраннем жывой народнай лексікі на тэрыторыі былога Ігуменскага павета. У выніку М. Шатэрнік уклаў «Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны». Памёр ад сухотаў у 1934 годзе.
Творы
- Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны. Мн., 1929.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі