Вёска
Дубовы Лес
Дубовы Лес на карце Беларусі ±
Дубо́вы Лес [ 1] (трансліт. : Dubovy Lies , руск. : Дубовый Лес ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці . Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета . Месціцца за 16,5 км на поўдзень ад Мінска , 5 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы , на скрыжаванні дарог H9061 і H9436 .
Гісторыя
Канцавы аўтобусны прыпынак У 1858 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні , уласнасць памешчыць С. і А. Іскржэцкіх .
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі . 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі . У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй , з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі , з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР . У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы .
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР . З 20 жніўня 1924 года вёска ў Кайкаўскім сельсавеце Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім раёне . З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне , з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці .
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі .
Насельніцтва
1897 год — 26 двароў, 145 жыхароў
1917 год — 40 двароў, 246 жыхароў; у чыгуначнай будцы — 1 двор, 7 жыхароў
1926 год — 40 двароў, 203 жыхары
1999 год — 58 чалавек
2009 год — 41 чалавек
Крыніцы
↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай . — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7 . (DJVU ). Сустракаецца таксама варыянт Дубаво́е, Дубо́вае
Літаратура
Спасылкі
Цэнтр Пасёлкі Аграгарадкі Вёскі