Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2000 — трэці па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд 2000-га года.
Ліга, як і ў папярэднім сезоне, была падзелена на дзве падгрупы: А і Б.
У турніры спачатку ўдзельнічалі 23 каманды (12 і 11 у падгрупах А і Б адпаведна), але падчас першага круга
з падгрупы Б за няўплату заявачных унёскаў былі выключаны ФК «Пружаны» і жыткавіцкая «Ніва»,
у выніку чаго агульная колькасць удзельнікаў скарацілася да 21.
Чатыры лепшыя каманды кожнай падгрупы пераходзілі ў фінальны этап.
У фінальных этапе восем каманд гулялі ў два кругі, але з першага этапа пераносіліся
матчы каманд адной падгрупы (6 матчаў для кожнай каманды). Два пераможцы
фінальнага этапу атрымоўвалі павышэнне ў Першую лігу.
У выніку, перамогу атрымаў клуб «Дарыда» з Мінскага раёна, які разам з
мінскай «Акадэм-Славіяй» і атрымаў павышэнне.
Турнірная табліца
Падгрупа А
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Падгрупа Б
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Фінальны этап
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Спасылкі