Краіны, якія ўдзельнічалі Краіны, якія ўдзельнічалі раней
Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2014 (англ.: Junior Eurovision Song Contest 2014; мальт.: Festival tal-Eurovision taż-Żgħar 2014) — дванаццаты штогадовы дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне, які прайшоў на Мальце, у невялікім горадзе Марса[2] паблізу Валеты[3]. Гэта быў першы конкурс песні Еўрабачанне, які праходзіў на Мальце. Акрамя таго, мерапрыемства трэці раз у гісторыі дзіцячага Еўрабачання адбылося ў краіне-пераможцы конкурсу. Мальта перамагла ў 2013 годзе ў Кіеве з песняй «The Start» у выкананні Гайі Каўкі. Мальтыйскі нацыянальны тэлеканал, PBS, выступіў вяшчальнікам гэтай падзеі.
Фінал конкурсу адбыўся 15 лістапада[4], удзел прынялі 16 краін. Тры з іх — Італія, Славенія і Чарнагорыя — удзельнічалі ўпершыню. Пераможцам стаў прадстаўнік Італіі Вінчэнца Канціела з песняй «Tu primo grande amore».
Прадстаўніца Беларусі Надзея Місякова з песняй «Сокал» заняла 7-е месца.
17 снежня 2013 года генеральны дырэктар Мальтыйскага вяшчальніка PBS Антон Атард падпісаў дакументы аб правядзенні конкурсу на Мальце, і ўжо на наступны дзень на афіцыйным сайце конкурсу было абвешчана, што краінай-арганізатарам выступіла Мальта[5].
16 чэрвеня 2014года на афіцыйным сайце конкурсу было абвешчана, што конкурс пройдзе на суднабудаўнічым заводзе «Malta Shipbuilding»[6]. «Malta Shipbuilding» размешчаны ў горадзе Марса, у дзесяці хвілінах язды ад сталіцы Мальты, Валеты. Асаблівасцю арэны з’яўляецца тое, што яна складаецца з трох ангараў, у якіх і пройдзе конкурс.
9 мая 2014 года на прэс-канферэнцыя EBU і PBS у Капенгагене былі прадстаўлены лагатып і слоган. Дэвізам конкурсу стаў хэштэг #Together, што ў перакладзе азначае Разам. Ён быў абраны таксама па прыкладу конкурсу ў Капенгагене, дзе дэвізам быў хэштэг #JoinUs. Лагатып уяўляе сабой частку мальтыйскага васьміканцовага крыжа, які сабраны з рознакаляровых сегментаў. Па словах стваральнікаў, гэта робіць лагатып дынамічным і цікавым[7].
Адкрытыя нацыянальныя адборы (з выкарыстаннем тэлегаласавання) абавязковыя для ўсіх краін-удзельніц, але некаторым краінам ЕВС дазваляе праводзіць унутраны адбор, толькі дзеля таго, каб такія краіны ўдзельнічалі ў сёлетнім конкурсе. Напрыклад, у 2010 і 2011 гадах выключэнне было зроблена для Латвіі.
Свае адкрытыя адборы правялі наступныя краіны: