Конкурс песні Еўрабачанне 1972 стаў 17-м конкурсам Еўрабачанне. Ён прайшоў 25 сакавіка 1972 года ў Эдынбурге (Вялікабрытанія) у Ашэр-холе. Удзел у конкурсе прыняло 18 краін. Выйграў конкурс Люксембург ў трэці раз, яго прадстаўляла Вікі Леандрос (грэчаская спявачка) з песняй «Après toi». Другое месца заняла Вялікабрытанія ў восьмы раз. Трэцяе месца заняла Германія. Манака адмовілася праводзіць конкурс, даўшы, такім чынам, Вялікабрытаніі магчымасць зноў прыняць яго. Упершыню конкурс трансляваўся ў некаторых краінах Азіі, а перад выступамі ўдзельнікаў сталі дэманстравацца відеапаштоўкі. Іў Деска стаў другім кампазітарам, песня якога паўторна перамагла на конкурсе (першы раз - у 1971 годзе).