Цяперашні, нарматыўны варыянт назвы "Дзінаравічы" — не аўтэнтычны. Старыя жыхары навакольных вёсак (напрыклад, у суседняй вёсцы Путнікі) назву вымаўляюць як "Дайна́равічы", што часам чуецца як "Дына́равічы" (станам на 2023 г.).
На ранейшых картах (карта 1797 г., "карта Шуберта") таксама назва запісаная як "Дейнаровичи".
Тапонім адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Dei-nor'as[3].
Побач — Ашнарава, назва таксама змененая, ранейшы аўтэнтычны варыянт - "Вейшнарава", ад імя Vaišnoras. У абодвух імёнах фігуруе другая аснова Nor-, таму магчымая сваяцкая сувязь носьбітаў імёнаў Дэйнарас і Вайшнарас, якія тапанімічна адзначыліся побач.
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дына́равічы
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік. Мінск, 2003. С. 309.
↑Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 83.