Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1. У дарослым футболе дэбютаваў 29 жніўня 2016 года ў складзе мазырскага «Мантажніка» ў матчы Другой лігі супраць жыткавіцкага ЮАС (5:0); не маючы на той момант 16 гадоў, стаў адным з наймаладзейшых ігракоў у гісторыі беларускага футбола[2]. У 2017 годзе выступаў за дубль мазырскай «Славіі», пасля гуляў за «Мантажнік» на аматарскім узроўні, таксама стаў выступаць у пляжным футболе за мазырскую каманду «М-Сіці», выклікаўся ў нацыянальную зборную Беларусі па пляжным футболе.
У ліпені 2020 года зноў далучыўся да дубля «Славіі», дзе замацаваўся ў складзе. У красавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[3]. Пачынаў сезон 2021 рэзервовым брамнікам дзяржынцаў, аднак пазней выйграў канкурэнцыю ў Паўла Галавенкі, а ў другой палове сезона чаргаваўся ў складзе з Уладзімірам Пяцігорцам. Па выніках сезона дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Славію»[4].
У пачатку 2022 года стаў рыхтавацца да новага сезона з асноўным складам мазырскага клуба. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы 1-га тура супраць барысаўскага БАТЭ (0:3), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым у сезоне 2022 стаў асноўным брамнікам каманды, а ў 2023 годзе рэдка з’яўляўся на полі, гуляў пераважна за дубль. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[5], а ў лютым 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[6].
Міжнародная кар’ера
8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2).