Града́ (трансліт.: Hrada, руск.: Гряда)[1] — прыпыначны пункт Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Размешчаны за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Ягаднае; на лініі Асіповічы I — Русіно, паміж станцыяй Дзераўцы і станцыяй Дараганава.