Паступіў на ваенную службу ў сакавіку 1907 года фанен-юнкерам (кандыдат у афіцэры), са жніўня 1908 года — лейтэнант.
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне (з верасня 1914 года — старшы лейтэнант). Пасля вайны застаўся на службе ў рэйхсверы, з сакавіка 1925 года — маёр (камандзір эскадрона ў кавалерыйскім палку), з лютага 1934 года — палкоўнік, з красавіка 1937 года — генерал-маёр. У лістападзе 1938 года назначаны камандзірам 4-й танкавай дывізіі.
Удзельнічаў у Польскай кампаніі, з 1 кастрычніка 1939 года — генерал-лейтэнант.
5 кастрычніка 1941 года прызначаны камандуючым 3-й танкавай групай пры наступленні на Маскву, працягваў камандаваць 3-й танкавай арміяй (перайменаваная 31 снежня 1941 года з 3-й танкавай групы) у складзе групы армій «Цэнтр» на працягу 1942—1944 гадоў, 1 студзеня 1942 года атрымаў чын генерал-палкоўніка.
Пасля разгрому нямецкай групы армій «Цэнтр» у Беларусі летам 1944 года, 16 жніўня 1944 года назначаны яе галоўнакамандуючым. На чале групы армій вёў упартыя баі супраць надыходзячых савецкіх войскаў, якія ў той час праводзілі завяршальны этап Беларускай стратэгічнай аперацыі, а таксама Ломжа-Ружанскую наступальную аперацыю і Сяроцкую наступальную аперацыю. Адхілены ад камандавання і адлічаны ў рэзерв 27 студзеня 1945 года за поўнае паражэнне ў пачатку Усходне-Прускай аперацыі.
У чэрвені 1945 года быў арыштаваны амерыканскімі акупацыйнымі ўладамі. У 1948 годзе амерыканскім ваенным судом прыгавораны да 15 гадоў турэмнага зняволення. Вызвалены ў 1952 годзе.
Памёр 23 лістапада 1963 года ў ФРГ.
Зноскі
↑Hans Reinhardt // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.