Нарадзіўся ў сям'і пекара, скончыў сярэднюю школу ў Гюнцбургу. У 1894—1899 гг. служыў у Баварскім гвардзейскім пяхотным палку. У 1900 г. паступіў на службу чыноўнікам у муніцыпалітэт Мюнхена. У Першую сусветную вайну, з-за непрыдатнасці па ўзросце і здароўю, служыў у ландверы. Пасля вайны зноў працаваў чыноўнікам у Мюнхене.
У 1922 г. Шварц, упершыню сустрэў А. Гітлера. Ён сцвярджаў, што з першага погляду прыняў Гітлера як «чалавека лёсу». Адным з першых уступіў у НСДАП ў 1922 г.Паўторна ўступіў 27 лютага1925 г. (партыйны білет № 6). 21 сакавіка1925 г. прызначаны казначэем НСДАП. Быў на гэтай пасадзе да капітуляцыі Германіі ў маі 1945 г. У 1929 г. абраны дэпутатам Мюнхенскага гарадскога савета. 13 чэрвеня1932 г. у якасці ганаровага члена быў прыняты ў СС (службовае пасведчанне № 38500) і адразу ж атрымаў званне групенфюрара. У сакавіку 1933 г. абраны дэпутатам рэйхстага ад Франконіі. 1 ліпеня1933 г. яму было прысвоена званне Обергрупенфюрар СС, а 20 красавіка1942 г. — оберстгрупенфюрар СС.
Акрамя высокіх званняў і пасадаў у НСДАП, СС і СА, Шварц таксама быў дырэктарам Нямецкага паляўнічага музея, ганаровым членам Акадэміі германскага права ў Мюнхене (з 3 кастрычніка1933 па 1944 гг.) і старшынёй Асацыяцыі нямецкай будаўнічай прамысловасці.
Пасля капітуляцыі Германіі быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер для ваеннапалонных Ашкан ў Бад-Мандорфе (Люксембург). Пазней пераведзены ў амерыканскі лагер для інтэрнаваных у Рэгенсбургу, дзе саюзнікі яго доўга і інтэнсіўна дапытвалі. У першую чаргу гаворка ішла пра месца знаходжання партыйнай казны і звязанай з ёй бухгалтарскай справаздачнасці.
Памёр у турме ад хваробы страўніка. У верасні 1948 г. Апеляцыйны суд Мюнхена прызнаў Шварца адным з «галоўных абвінавачаных».
Зноскі
↑Franz Xaver Schwarz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.