Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі
Выява лагатыпа
Краіна
Створана 30 снежня 2003
Юрысдыкцыя Беларусь
Штаб-кватэра Дом віцэ-губернатара, Рэвалюцыйная вуліца, Мінск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гало́ўнае ўпраўле́нне па барацьбе́ з арганізава́най злачы́ннасцю і кару́пцыяй (ГУБАЗіК) (руск.: Главное управление по борьбе с организованной преступностью и коррупцией (ГУБОПиК)) — упраўленне ў Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое актыўна выкарыстоўваецца для правядзення рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі і для задушэння акцый пратэсту[1]. Супрацоўнікі ГУБАЗіК сістэматычна ўжываюць гвалт і катаванні да схопленых, здымаюць на відэа пагромы кватэр праціўнікаў рэжыму, прымушаюць выбачацца на відэакамеру за палітычную і грамадзянскую пазіцыю. Упраўленне таксама займаецца тылавой падтрымкай расійскага ўварвання ва Украіну, якое пачалося ў лютым 2022 года, захоплівае і ўжывае гвалт да людзей за публічную падтрымку Украіны[⇨].

Цэнтральны офіс упраўлення размяшчаецца ў былым доме віцэ-губернатара па Рэвалюцыйнай вуліцы, 3.

Асноўныя функцыі

Штаб упраўлення ў Мінску, вуліца Рэвалюцыйная, 3

Упраўленне дэкларуе, што ягонымі асноўнымі функцыямі ёсць:

  • супрацьдзеянне карупцыі ў органах дзяржаўнай улады і прыярытэтных галінах эканомікі;
  • барацьба з арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку транснацыянальнага і міжнароднага характару;
  • прадухіленне і раскрыццё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў агульнакрымінальнай і эканамічнай накіраванасці, якія здзяйсняюцца арганізаванымі групамі;
  • прадухіленне тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяў;
  • усталяванне і ліквідацыя каналаў незаконнай міграцыі, а таксама выяўленне і прадухіленне іншых злачынстваў, якія здзяйсняюцца членамі арганізаваных груп, сфармаваных па нацыянальнай ці этнічнай прыкмеце альбо якія дзейнічаюць у арганізацыях дыяспар.

Пра гэтым фактычна ўпраўленне таксама выкарыстоўваецца для рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, задушэння масавых пратэстаў і любых форм супраціву. Пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі, задушэнне пратэстаў і пераслед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, катаванні, а таксама пагромы кватэр і ўстаноў, ёсць асноўным кірункам дзейнасці ўпраўлення[2][3][4][5].

Гісторыя

28 сакавіка 1991 года ў цэнтральным апараце МУС СССР было заснавана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю[6]. У яго структуру ўвайшло міжрэгіянальнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю № 1, якое базавалася ў Мінску і знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні кіраўніцтва МУС БССР.

30 снежня 2003 года Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Беларусі быў скасаваны. Паўнамоцтвы камітэта і падпарадкаваных яму тэрытарыяльных і на транспарце спецыяльных падраздзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй былі перададзены Міністэрству ўнутраных спраў, галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, упраўленням унутраных спраў аблвыканкамаў, упраўленню ўнутраных спраў на транспарце[7]. У МУС Беларусі было створана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Пасля палітычнага крызісу 2020 года

20 лістапада 2020 года Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнання структур ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час задушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[1].

У другой палове 2020 года афіцэр ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў перайшоў на бок апазіцыі, перадаў руху за свабодныя выбары вялікі масіў унутранай інфармацыі і з’ехаў з Беларусі[8]. У красавіку 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Лупаносава да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і да штрафу[9].

Ідэалогію ўпраўлення часта звязваюць з рашызмам і рускім неанацызмам[10][11]. Супрацоўнікі ўпраўлення захопваюць беларусаў за нацыянальную сімволіку[12], прымушаюць выводзіць татуіроўкі з нацыянальнай сімволікай, як гербам «Пагоня»[13] або цытатай Янкі Купалы[14].

Рэпрэсіі за падтрымку Украіны

Упраўленне падтрымала Уварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Так, ГУБАЗіК стварыў шматлікія падробленыя Тэлеграм-боты, якія ўдаюць сябе за сапраўдных ботаў для ініцыятыў у падтрымку Украіны ў гэтай вайне. Праз зварот у падробленыя боты ГУБАЗіК вылічвае і захоплівае актыўных прыхільнікаў Украіны ў Беларусі[15]. 11 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў у Мінску актыўнага рэдактара рускамоўнага раздзела Вікіпедыі Марка Бернштэйна, прычынай стала ягонае актыўнае рэдагаванне старонак пра ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.[16][17][18][19][20][21][22][23]. 23 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў актывіста Змітра Дашкевіча, а пазней размясціў здымак, на якім палонны стаіць на фоне дзвярэй упраўлення, на дзвярах размешчаныя плакаты з літарамі Z і V у падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну[24]. Упраўленне сістэмна захоплівае і ўжывае гвалт да людзей, якія падтрымліваюць Украіну[25][26][27][28][29][30]. У 2024 годзе стала вядома, што тэлеграм-канал «Белорусский силовик», у якім з прарасійскіх пазіцый прапагандуецца вайна ва Украіне, вядзе супрацоўнік ГУБАЗіК[31].

Структура

  • Першае ўпраўленне (па барацьбе з карупцыяй)
    • Першы аддзел (па прадухіленні супрацьпраўнай дзейнасці ў органах дзяржаўнай улады і кіравання)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеянні ўсталяванню кантролю арганізаванай злачыннасці над эканомікай)
    • Трэці аддзел (па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам)
    • Чацвёрты аддзел (па супрацьдзеянні незаконнай трансплантацыі органаў і тканак чалавека і іншым карупцыйным правапарушэнням у сумежных абласцях медыцынскай дзейнасці)
  • Другое ўпраўленне (па прадухіленні і раскрыццю злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар)
    • Першы аддзел (па раскрыцці злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар)
    • Другі аддзел (па прадухіленні супрацьпраўнай дзейнасці «крымінальных аўтарытэтаў» і лідараў крымінальнага асяроддзя)
    • Трэці аддзел (па вышуку ўдзельнікаў арганізаваных груп, якія ўцяклі ад органаў крымінальнага пераследу)
    • Чацвёрты аддзел (па супрацьдзеянні агульнакрымінальнаму эктрэмізму)
  • Трэцяе ўпраўленне (па супрацьдзеянні эктрэмізму)
    • Першы аддзел (па супрацьдзеянні эктрэмізму ў радыкальных грамадскіх і іншых фарміраванняў)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеянні эктрэмізму ў этнічных, рэлігійных утварэнняў і незаконнай міграцыі)
  • Чацвёртае ўпраўленне (агентурна-аператыўнай работы і арганізацыі аператыўна-вышуковай дзейнасці)
    • Першы аддзел (агентурна-аператыўнай работы і аператыўна-тэхнічных мерапрыемстваў)
    • Другі аддзел (арганізацыі аператыўна-вышуковай дзейнасці і аператыўнага аналізу)
    • Трэці аддзел (аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў)
    • Чацвёрты аддзел (аператыўна-дзяжурнай службы)
    • Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў
  • Пятае ўпраўленне (па г. Мінску)
  • Шостае ўпраўленне (па Брэсцкай вобласці)
  • Сёмае ўпраўленне (па Віцебскай вобласці)
  • Восьмае ўпраўленне (па Гомельскай вобласці)
  • Дзявятае ўпраўленне (па Гомельскай вобласці)
  • Дзясятае ўпраўленне (па Мінскай вобласці)
  • Адзінаццатае ўпраўленне (па Магілёўскай вобласці)

У структуру ўсіх тэрытарыяльных упраўленняў уваходзяць: першы аддзел (па барацьбе з карупцыяй), другі аддзел (па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю), трэці аддзел (па супрацьдзеянні экстрэмізму), чацвёрты аддзел (агентурна-аператыўнай работы і аператыўнага аналізу).

Начальнікі

  • Сяргей Ігаравіч Рухлядзеў (4 сакавіка 1991 — 14 красавіка 1994)[32],
  • Уладзімір Мікалаевіч Шафарэнка (12 жніўня 1994 — 13 сакавіка 1998)[32],
  • Міхаіл Міхайлавіч Мядзведзеў (13 сакавіка 1998 — 25 сакавіка 2003)[32],
  • Аляксандр Яўгенавіч Назаранка (2 ліпеня 2003 — 4 студзеня 2008)[32],
  • Алег Анатолевіч Пякарскі (26 лютага 2008 — 4 снежня 2009)[32],
  • Алег Анатолевіч Шаркоў (2010—2011)[32],
  • Альберт Геранімавіч Ляговіч (2012—2014)[32],
  • Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў (верасень 2014[33] — 19 лістапада 2020),
  • Андрэй Яўгенавіч Паршын (2021—2022)[34][35],
  • Дзмітрый Ковач (некалькі месяцаў у 2022 годзе),
  • Андрэй Валер’евіч Ананенка (з 2022).

Санкцыі

21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за разгортванне спецыялізаваных падраздзяленняў для здзяйснення гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд у офіс апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, выкраданне Марыі Калеснікавай і ўзяцце пад варту Рамана Пратасевіча. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік упраўлення Мікалай Карпянкоў[36]. У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЕС[37][38], Вялікабрытаніі[39], Канады[40]. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася Швейцарыя[41].

2 снежня 2021 года начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын і іншыя кіраўнікі ўпраўлення патрапілі пад санкцыі ЗША і Канады. Паршын тым самым днём быў уключаны і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[42][43][44]. У 2022 годзе да санкцый супраць Паршына далучыліся ЕС[45] і Швейцарыя[46].

Летам 2024 года Еўрапейскі саюз і Швейцарыя ўвялі санкцыі супраць кіраўніка ГУБАЗіК Андрэя Ананенкі і дваіх яго намеснікаў[47][48].

Зноскі

  1. а б Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 г.
  2. Сын за бацьку, маці за сына, брат за брата. Як беларускі рэжым помсьціць сваякам сваіх апанэнтаў. svaboda.org (27 мая 2022).
  3. «Запоем чытаў навіны „русского мира“ і крычаў, што на Кіеў трэба скінуць ядзерную бомбу». Што за людзі кіруюць ГУБАЗіКам. svaboda.org (25 мая 2022).
  4. Родныя палітзьняволенай Вольгі Рытус: «Каб выбіць паказаньні, яе аблівалі вадой і пагражалі пасадзіць сына». svaboda.org (2 чэрвеня 2022).
  5. Сяргей Дубавец. Два пагромы адной вайны. Чаму сілавікі ў Беларусі — гэта і ёсьць акупацыя. svaboda.org (30 мая 2022).
  6. Приказ Министерства внутренних дел СССР от 28 марта 1991 года № 026 «О создании межрегиональных (региональных) управлений по борьбе с организованной преступностью МВД СССР»
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2003 года № 603 «О некоторых мерах по совершенствованию системы органов и подразделений внутренних дел Республики Беларусь»
  8. Арцём Гарбацэвіч. Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю «Байполу», даў першае інтэрв’ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе. Наша Ніва (25 сакавіка 2021). Праверана 15 снежня 2021.
  9. Былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава завочна асудзілі да 18 гадоў калоніі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 чэрвеня 2023).
  10. У Беларусі зʼявіўся «новы Яўген Прыгожын»? . Наша Ніва (7 студзеня 2024). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  11. «Если он станет министром, Кубраков покажется пацаненком». История жизни Николая Карпенкова (руск.). Наша Ніва (8 лютага 2024). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  12. ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за лозунг "Жыве Беларусь!" | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (27 верасня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  13. «Погоня» — экстремистская, «Трезуб» — нацистский. За какие тату преследуют беларусов? (руск.). Маланка Медиа (20 ліпеня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  14. ГУБАЗіК прымусіў мужчыну звесці татуіроўку з радком «Не быць скотам» . Наша Ніва (2 жніўня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  15. «ГУБАЗіК стварае фэйкавыя тэлеграм-боты, каб лавіць людзей на жыўца». Як у Беларусі пачалі затрымліваць тых, хто гатовы дапамагаць Украіне . svaboda.org (15 сакавіка 2022).
  16. Victoria Song. A top Wikipedia editor has been arrested in Belarus (англ.). The Verge (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  17. В Беларуси задержали Марка Бернштейна — активиста и популяризатора интернет-энциклопедии Wikipedia.org (руск.). Зеркало недели (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  18. В Беларуси задержали редактора Wikipedia Марка Бернштейна. Возможно, дело в российском законе "о фейках" (руск.). dev.by. Праверана 12 сакавіка 2022.
  19. Aleksey K. По запросу ФСБ в Беларуси задержан известный редактор Википедии, минчанин Марк Бернштейн (руск.)(недаступная спасылка). TJ (11 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 22 сакавіка 2022.
  20. В Минске задержали топового редактора Википедии (руск.). Европейское радио для Беларуси. Праверана 12 сакавіка 2022.
  21. В Минске задержали топового редактора Википедии за "антироссийские материалы" (руск.). Общественно-политический журнал «Чеснок» (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  22. В Минске задержали редактора «Википедии» за распространение антироссийских материалов (руск.). Инфо24.ru. Праверана 12 сакавіка 2022.
  23. Бойцы ГУБОПиКа задержали IT-специалиста и блогера Марка Бернштейна (руск.). Белсат. Праверана 12 сакавіка 2022.
  24. У кабінетах ГУБАЗіКа вывесілі знакі расійскіх войскаў . nashaniva.com (24 сакавіка 2022).
  25. МатолькаДапамажы. ГУБАЗіК затрымаў украінку за падтрымку сваёй краіны ў вайне (англ.). МатолькаДапамажы. Праверана 25 чэрвеня 2024.
  26. ГУБАЗіК затрымаў стыліста Ігара Кароліка за падтрымку Украіны . Наша Ніва (27 снежня 2022). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  27. За падтрымку Украіны і Палка Каліноўскага ў сацсетках затрымалі мінчука . Наша Ніва (14 снежня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  28. Свабода, Радыё. Яшчэ чатырох беларусаў затрымалі за словы падтрымкі Ўкраіне ў чат-рулетцы . Радыё Свабода (23 студзеня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  29. Магілёўца затрымалі за падтрымку Украіны ў TikTok | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (2 верасня 2022). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  30. Жыхара Брэста, які зрабіў заўвагу жанчыне з трыкалорам і Z, сілавікі прымусілі прабачацца перад расіянамі . Наша Ніва (25 чэрвеня 2024). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  31. «Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі . Наша Ніва (22 кастрычніка 2024). Праверана 22 кастрычніка 2024.
  32. а б в г д е ё История ГУБОПиК Архівавана 15 ліпеня 2020.
  33. Сила, с которой необходимо считаться Архівавана 31 студзеня 2021. // Журнал «Содружество», № 1 — 2016, С. 17
  34. Начальником ГУБОПиК стал бывший глава службы безопасности МВД Андрей Паршин(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 27 студзеня 2022.
  35. Главному управлению по борьбе с организованной преступностью и коррупцией МВД Беларуси исполняется 30 лет
  36. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
  37. Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  38. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
  39. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  40. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  41. Searching for subjects of sanctions
  42. ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
  43. Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.). Праверана 2 студзеня 2022.
  44. Хто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс Архівавана 15 снежня 2021.
  45. Еўрасаюз увёў санкцыі супраць кіраўніка «Белтэлерадыёкампаніі», Рыгора Азаронка і Людмілы Гладкай. Новы Час (3 чэрвеня 2022).
  46. Searching for subjects of sanctions (англ.).
  47. Council Decision (CFSP) 2024/2116 of 26 July 2024 (англ.). EUR-Lex.
  48. Ordinance on measures against Belarus (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях[de].

Спасылкі

Read other articles:

Armenian Patriarch of Jerusalem His Beatitude PatriarchNourhan ManougianArmenian Patriarch of JerusalemChurchArmenian Apostolic ChurchSeeApostolic See of St. James in JerusalemElected24 January 2013 and enthroned on 4 June 2013PredecessorTorkom ManoogianPersonal detailsBorn (1948-06-24) 24 June 1948 (age 75)Aleppo, SyriaDenominationArmenian Apostolic Patriarch Nourhan Manougian (Armenian: Ամենապատիւ Տէր Նուրհան Արքեպիսկոպոս Մանուկեան Երուսա...

 

У Вікіпедії є статті про інші значення цього терміна: Хом'яківка. село Хом'яківка Хом'яківка на мапі фон Міґа, XVIII ст.Хом'яківка на мапі фон Міґа, XVIII ст. Країна  Україна Область Тернопільська область Район/міськрада Чортківський район Основні дані Засноване XVIII ...

 

Cette liste est une ébauche concernant le Luxembourg. Vous pouvez partager vos connaissances en l’améliorant (comment ?) selon les recommandations des projets correspondants. María Teresa Mestre Batista, actuelle grande-duchesse consort de Luxembourg depuis le 7 octobre 2000. Cet article donne la liste des conjoints des souverains luxembourgeois. Maison d'Ardenne (963-1136) Nom (dates) Époux Titres Eléments biographiques Hedwige de Nordgau (937-992) Sigefroid de Luxembourg (mariag...

This article is about the South Park episode. For the South Park character with the same name, see List of students at South Park Elementary § Pip Pirrup. 14th episode of the 4th season of South Park PipSouth Park episodePip encountering an escaped convict. The episode, which is a retelling of the Dickens novel Great Expectations, has a unique look within the series.Episode no.Season 4Episode 14Directed byEric StoughWritten byTrey ParkerProduction code405Original air dateNovember&#...

 

Alberto Numa Laplane Comandante general del Ejército 13 de mayo de 1975-27 de agosto de 1975Predecesor Leandro AnayaSucesor Jorge Rafael Videla Información personalNacimiento 10 de septiembre de 1924 San Antonio Oeste (Argentina) Fallecimiento 18 de junio de 1988 (63 años)Buenos Aires (Argentina) Nacionalidad ArgentinaEducaciónEducado en Colegio Militar de la NaciónInformación profesionalÁrea InfanteríaAños activo 1943-1975Lealtad ArgentinaRama militar Ejército ArgentinoRango milita...

 

Abaixo está a lista de universidades estaduais no Brasil. Região Centro-Oeste (4) Distrito Federal Universidade do Distrito Federal Jorge Amaury (UnDF) Goiás Universidade Estadual de Goiás (UEG) Mato Grosso Universidade do Estado de Mato Grosso (UNEMAT) Mato Grosso do Sul Universidade Estadual de Mato Grosso do Sul (UEMS) Região Nordeste (15) Alagoas Universidade Estadual de Alagoas (UNEAL) Universidade Estadual de Ciências da Saúde de Alagoas (UNCISAL) Bahia Universidade do Estado da ...

For other uses, see Samata Party (disambiguation). Political party in India Indian political party Rashtriya Lok Samata Party AbbreviationRLSPPresidentUpendra KushwahaFounderUpendra KushwahaFounded3 March 2013 (10 years ago) (2013-03-03)Dissolved14 March 2021 (2 years ago) (2021-03-14)Split fromJanata Dal (United)Merged intoJanata Dal (United)ECI StatusState PartyAllianceNational Democratic Alliance (2014—2018) United Progressive Alliance (2018—2020)G...

 

Shelby Mustang, salah satu mobil produksi Shelby. Carroll Shelby adalah seorang pembalap mobil yang sukses sebelum ia menjadi pemilik resmi dari sebuah perusahaan manufaktur mobil. Dalam karier balap Carol Shelby melonjak pada tahun 1950 namun karena masalah kesehatan, ia harus berhenti balapan dan mulai berkonsentrasi pada merancang mobil. Dengan visi dan ambisi ia datang dengan Shelby Cobra yang dianggap sebagai salah satu mobil tercepat sepanjang masa. Tak berhenti disitu, Shelby kembali d...

 

Railway station in Gdynia, Poland For the shipyard, see Stocznia Gdynia. Gdynia Stocznia – Uniwersytet MorskiRailway StationGeneral informationLocationGdynia, Pomeranian VoivodeshipPolandOperated bySKM TricityLine(s)250: Gdańsk Śródmieście–Rumia railwayPlatforms2HistoryOpened1951; 72 years ago (1951)ElectrifiedyesPrevious namesGdynia Stocznia (1951–2020)Passengers6,000–8,000 per day (2022)[1] LocationGdynia Stocznia – Uniwersytet MorskiLocation in Polan...

Kawasaki DreamPromotionInternational Wrestling Association of JapanDateAugust 20, 1995[1]CityKawasaki, Kanagawa, Japan[1]VenueKawasaki Stadium[1]Attendance28,757[1]Tagline(s)King of the Deathmatch Kawasaki Dream was a professional wrestling supercard produced by the Japanese professional wrestling promotion International Wrestling Association (IWA). The event took place on August 20, 1995 at the Kawasaki Stadium in Kawasaki, Kanagawa. The event was a huge succe...

 

此條目需要擴充。 (2016年11月9日)请協助改善这篇條目,更進一步的信息可能會在討論頁或扩充请求中找到。请在擴充條目後將此模板移除。 此條目需要更新。 (2016年11月9日)請更新本文以反映近況和新增内容。完成修改後請移除本模板。 RD-180RD-180 test firing at the Marshall Space Flight Center Advanced Engine Test Facility, November 4, 1998原產國俄罗斯研發日期1999–2014設計者动力机械科研生产...

 

Sanskriti MuseumEstablished1990LocationSanskriti Kendra, Anandagram, Mehrauli–Gurgaon RoadDelhi, IndiaCoordinates28°32′18″N 77°11′05″E / 28.538457°N 77.184640°E / 28.538457; 77.184640CuratorO. P. JainWebsiteOfficial website Sanskriti Museums are a set of three museums namely, Museum of ‘Everyday Art’, Museum of Indian Terracotta (tribal art) and Textile Museum. It is housed within Sanskriti Kendra complex, at Anandagram,[1] an artist village c...

Indian playback singer (born 1973) Sonu NigamNigam in 2013BornSonu Kumar Nigam (1973-07-30) 30 July 1973 (age 50)[1]Faridabad, Haryana, India[1]OccupationsPlayback singermusic directoractordubbing artistYears active1993–presentSpouse Madhurima Nigam ​(m. 2002)​Children1RelativesTeesha Nigam (sister)AwardsSee belowHonoursPadma Shri (2022)Musical careerGenres Filmi Classical Pop R'n'B Ghazals Rock[2] Devotional[2] Instrume...

 

2010 studio album by ST 12Pangeran CintaStudio album by ST 12Released2010GenrePopLabelTrinity Optima ProductionST 12 chronology P.U.S.P.A Repackage (2009) Pangeran Cinta(2010) Singles from Pangeran Cinta Aku Padamu Dunia Pasti Berputar Aku Terjatuh Pangeran Cinta is the fourth album by Indonesia pop band ST 12. Lead single from this album is Aku Padamu.[1] Track listing Terlalu Setiaku Aku Padamu Dunia Pasti Berputar Pangeran Cinta Masa Kecil Lady Sky Aku Terjatuh Anugerah Cin...

 

Kesha's single Tik Tok from her debut studio album Animal came in at number one, spending nine consecutive weeks at number 1. Three other singles from her debut also made the Year-End Hot 100, as did one by 3OH!3 on which she was featured. Lady Antebellum's single Need You Now came in at number two, the first time a country music recording has broken the top two since Faith Hill's Breathe ranked number one in 2000. Their single American Honey also made the year's top 100. Pop singer Katy Perr...

Australian politician The HonourableGeoffrey StreetMCMinister for the ArmyIn office13 November 1939 – 13 August 1940Prime MinisterRobert MenziesPreceded byNew titleSucceeded byPercy SpenderMinister for RepatriationIn office14 March 1940 – 13 August 1940Prime MinisterRobert MenziesPreceded byEric HarrisonSucceeded byPhilip McBrideMinister for DefenceIn office7 November 1938 – 13 November 1939Prime MinisterJoseph LyonsEarle PageRobert MenziesPreceded byHarold Th...

 

Italian actress Flora CarabellaCarabella in 1973Born(1926-02-15)15 February 1926Rome, Kingdom of ItalyDied19 April 1999(1999-04-19) (aged 73)Rome, ItalyOccupationActressSpouse Marcello Mastroianni ​ ​(m. 1950; sep. 1964)​Children1 Flora Carabella (15 February 1926 – 19 April 1999) was an Italian film, television and stage actress. Life and career Born in Rome, the daughter of the composer Ezio, Carabella studied acting at the Silvio d’A...

 

Television program Heaven & EarthPromotional posterAlso known asAs Much as Heaven and Earth By Land and Sky High as the Sky, Wide as the EarthGenreRomance, Drama, FamilyWritten byChoi Hyun-kyungDirected byMoon Bo-hyunStarringPark Hae-jin Han Hyo-joo Kang Jung-hwa Lee Joo-hyun Hong Soo-ahCountry of originSouth KoreaOriginal languageKoreanNo. of episodes165ProductionProducerGo Young-takProduction locationKoreaRunning time30 minutesOriginal releaseNetworkKBS1ReleaseJanuary 15 (2007-01-1...

Association football Chilean club Football clubSantiago WanderersFull nameClub de Deportes Santiago WanderersNickname(s)Caturros (Cockatiels)El vagabundo (Harbour Men)Decano (Dean)La verde (The green)Founded15 August 1892GroundEstadio Elías Figueroa BranderValparaíso, ChileCapacity20,575ChairmanRafael GonzálezManagerFrancisco PalladinoLeaguePrimera B2021Primera División, 17th (relegated)WebsiteClub website Home colours Away colours Third colours Club de Deportes Santiago Wanderers is a fo...

 

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (مارس 2018) مدارس المسار المصري هي مدارس أهلية سعودية تابعة لإشراف وزارة التعليم السعودية ولكنها ملتزمة بتدريس المنهج المصري كاملاً طبقاً للمناهج الواردة من وزارة التر...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!