Чалавек года Беларусі[d] (2003)
Дойлід Беларусі (2013)
Ві́ктар Уладзі́міравіч Крамарэ́нка (11 чэрвеня 1945, г. Гродна) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2018[2]). Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005, 2009), прафесар (2004), член-карэспандэнт Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010), правадзейны член Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010).
Скончыў у 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1968—1974 гадах працаваў галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1974—1988 гадах у інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар інстытута ў 1983—1988 гг., намеснік дырэктара, начальнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні), з 1990 года адначасова кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі. У 1985—1999 выкладаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі.
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1971 года.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2007). Чалавек года Беларусі (2003), дыплом агляду-конкурсу СА СССР на лепшы выбудаваны аб’ект за архітэктуру кінатэатра «Масква» ў Мінску (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурны праект галоўнага корпуса чыгуначнага вакзала ў г. Мінску, здадзенага ў эксплуатацыю ў 2003 годзе.