У 1858 годзе вёска Сціклева (11 жыхароў мужчынскага полу) ва ўладанні Д. Спасовіча, вёска Новы Сціклеў (15 жыхароў мужчынскага полу) і маёнтак Сціклева (37 жыхароў мужчынскага полу) уласнасць Э. Ваньковіча. У 1897 годзе вёска Вялікае (яно ж Старое) Сціклева (23 двары, 149 жыхароў) і ўрочышча Сціклева (двор, 6 жыхароў), у Сенніцкай воласці Мінскага павета[2].
З 16 ліпеня 1953 года ў Гатаўскім, а з 20 студзеня 1960 года ў Навадворскім сельсавеце.
У 1959 годзе невялікая частка вёскі ўвайшла ў склад горада Мінска, яе забудова стала працягам вуліцы Байкальскай. Асноўная частка вёскі засталася за Мінскай кальцавой аўтадарогай, не ў складзе горада. Забудова далучанай да Мінска часткі знесена ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў, прыкладна на яе месцы цяпер аўтамабільная развязка МКАД і вуліцы Байкальскай[3].
У 1997 годзе 288 гаспадарак, 1231 жыхар, цэнтр саўгаса «Мінскай гародніннай фабрыкі». У 2010 годзе 1434 жыхары, ёсць Дом культуры, яслі-сад, аддзяленне сувязі, крама[2].
Насельніцтва
2010 год — 1431 чалавек
2009 год (перапіс) — 1434 чалавекі
1999 год (перапіс) — 637 чалавек
1917 год — вёска 32 двары, 217 жыхароў, у 2 урочышчах 7 двароў, 48 жыхароў.
Прадпрыемствы
ТАА «Пяць Кантынентаў». Завод вінаградных він (вул. Фабрычная, 16-55)
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑ абвгдВялікае Сціклева // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 3 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 373. — 624 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.