Вуліца Кузьмы Чорнага — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар беларускага празаіка, публіцыста, драматурга Кузьмы Чорнага (1900—1944). Першапачатковая назва вуліцы — Пераносная.
Вуліца Кузьмы Чорнага бярэ пачатак ад вуліцы Сурганава і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Талбухіна. Перасякаецца з вуліцамі Чарнышэўскага, Калініна і завулкам Калініна.