Вуліца Мяржынскага — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар грамадскага дзеяча, аднаго з першых рэвалюцыянераў-марксістаў Сяргея Канстанцінавіча Мяржынскага. Да 1981 года мела назву Інструментальная.
Размяшчэнне
Пачынаецца ад скрыжавання з завулкам Кузьмы Чорнага, ідзе з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Талбухіна. Таксама перасякаецца з вуліцай Калініна. Ідзе паралельна праспекту Незалежнасці.
Аб’екты
- Дзіцячая музычная школа мастацтваў №15
Грамадскі транспарт
Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Парк Чалюскінцаў».
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Асноўныя магістралі | | |
---|
Плошчы | |
---|
Вуліцы і завулкі | |
---|
|