Пскоўская вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар горада Пскоў.
Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ватуціна, ідзе з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, заканчваецца скрыжаваннем з Севастопальскай вуліцай. Мяжуе з Севастопальскім паркам. Таксама перасякаецца з вуліцай Чайкоўскага. Ідзе паралельна вуліцам Ільменскай і Караленкі.
Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».