Вуліца Багдана Хмяльніцкага — вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Названа ў гонар Багдана Хмяльніцкага (1595—1657), украінскага гетмана. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Вуліца ідзе ад праспекта Незалежнасці, перасякае вуліцы Якуба Коласа, Беламорская, Цнянская і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Куйбышава.