Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі (5 кастрычніка 1960, в. Лапенеўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1960 года ў в. Лапенеўцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», урач-лячэбнік.
Працаваў участковым тэрапеўтам Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы; галоўным урачом Кобрынскай станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі; галоўным урачом Кобрынскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом санаторыя «Буг»; намеснікам старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам упраўлення аховы здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; галоўным урачом установы аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі».
З’яўляўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
15 студзеня 2019 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста[1].
Жанаты, мае двух сыноў.