Валянці́н Іва́навіч Варэ́ннікаў (15 снежня 1923, Краснадар — 6 мая 2009, Масква) — савецкі военачальнік, расійскі палітычны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі.
Нарадзіўся 15 снежня 1923 года ў Краснадары. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 па 1945 год. Быў тройчы паранены. Ваяваў у Сталінградзе, на Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 1-ым Беларускім франтах, фарсіраваў Дняпро і Днестр, ваяваў на Вісле, удзельнічаў у наступленні савецкіх войскаў ад Балтыкі да Карпат, прымаў удзел у штурме Берліна. Вайну скончыў у званні капітана, быў узнагароджаны чатырма баявымі ордэнамі.
Удзельнічаў у Парадзе Перамогі, ваенных падзеях у Анголе, Сірыі, Эфіопіі і Афганістане. Галоўны арганізатар прац воінскіх часцей па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
З 1962 па 1966 год быў камандзірам дывізіі Ленінградскай ваеннай акругі, з 1967 па 1969 — камандзірам корпуса гэтай акругі. У 1969—1971 — камандуючы 3-й арміяй Савецкай групы войскаў у Германіі. У 1971—1973 гадах — першы намеснік камандуючага штабам Савецкай групы войскаў у Германіі. У 1973—1979 гадах — камандуючы войскамі Чырванасцяжнай Прыкарпацкай ваеннай акругі. У 1978 годзе прысвоена званне генерала арміі. У 1979—1984 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення, першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР заставаўся да 1989 года. У 1984—1989 гадах — начальнік Групы ўпраўлення Міністэрства абароны СССР у Афганістане. У 1989—1991 гадах — галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі — намеснік міністра абароны СССР, член Савета абароны СССР.
У жніўні 1991 года падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу падпісаў яго зварот «Слова да народа». У 1994 годзе адзіны з абвінавачваных па справе ДКНС адмовіўся прыняць амністыю, стаў перад судом і быў апраўданы. Генпракуратура апратэставала рашэнне суда. Прэзідыум Вярхоўнага суду Расіі правёў перасуд і пакінуў ў сіле апраўдальны прысуд. У 1995 годзе абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. Са студзеня 1996 па 1999 год працаваў старшынёй камітэта Дзяржаўнай Думы па справах ветэранаў. 7 снежня 2003 года абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі па спісе блока «Радзіма» (трэці нумар федэральнага спісу). Быў намеснікам старшыні Камітэта па справах ветэранаў, сустаршынём фракцыі «Радзіма».
За аперацыю Магістраль, распрацаваную і паспяхова праведзеную сумесна з камандуючым 40-й арміяй у Афганістане Барысам Громавым, быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам «За ваенныя заслугі», дзвюма ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Кутузава I ступені, трыма — Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, трыццаццю медалямі СССР, а таксама больш за дваццаццю замежнымі ордэнамі і медалямі.
Жукаў1 · Мерацкоў1 · Цюленеў · Апанасенка · Паўлаў2,6 · Васілеўскі1 · Ватуцін · Маліноўскі1 · Ракасоўскі1 · Конеў1 · Папоў3,6 · Антонаў · Яроменка1 · Сакалоўскі1 · Талбухін1 · Пятроў3,6 · Хрулёў · Баграмян1 · Говараў1 · Чарняхоўскі · Захараў · Масленнікаў · Пуркаеў · Булганін1,3 · Захараў1 · Мяркулаў2 · Курасаў · Маландзін · Чуйкоў1 · Шцяменка4,6 · Бірузоў1 · Грэчка1 · Малінін · Маскаленка1 · Крылоў1 · Батаў · Галіцкі · Гарбатаў · Жадаў · Казакоў · Лучынскі · Сяроў5 · Фядзюнінскі · Паплаўскі · Голікаў1 · Курачкін · Лелюшэнка · Баціцкі1 · У. Іваноў · Калпакчы · Пянькоўскі · Крэйзер · Пліеў · Якубоўскі1 · Епішаў7 · Белабародаў · Гетман · Кашавой1 · Стучэнка · Паўлоўскі · Сакалоў1 · Маргелаў · Гусакоўскі · С. Іваноў · Лашчанка · Ляшчанка · Хетагураў · Марахін · Белік · Кулікоў1 · Талубка8 · Шчаглоў · Івашуцін · Іваноўскі · Камароўскі · Куркоткін1 · Радзіеўскі · В. Пятроў1 · Мальцаў · Агаркаў1 · Шаўроў · Брэжнеў1 · Шкадаў · Васягін · Усцінаў1 · Андропаў · Шчолакаў2 · Грыбкоў · Трацяк · Алтунін · Герасімаў · У. Говараў · Маёраў · Варэннікаў · Матросаў · Цвігун · Цынёў · Казлоў · Абатураў · Ахрамееў1 · Салманаў · Якаўлеў · Зайцаў · Лушаў · Сарокін · Шабанаў · Максімаў · Сухарукаў · Федарчук · Белікаў · Чэбрыкаў · Язаў1,9 · Крыўда · Емахонаў · Лізічаў · Валошын · Сняткоў · Постнікаў · Бабкоў9 · Кручкоў · Архіпаў · М. Папоў · Кочатаў9 · Бяцехцін · Лобаў9 · Маісееў9 · Шуралёў9 · Гарэеў9 · Міхайлаў · Грачоў · Ермакоў9 · Яшын · Кобец
1 Пасля атрымаў званне Маршала Савецкага Саюза 2 Пазбаўлены звання 3 Паніжаны да генерал-палкоўніка 4 Паніжаны да генерал-лейтэнанта 5 Паніжаны да генерал-маёра 6 Адноўлены ў званні 7 Падвышаны ў званні з генерал-маёраў 8 Пасля атрымаў званне Галоўнага маршала артылерыі 9 Жывуць цяпер