Выхаванец ДЮСШ бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2014 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды бабруйчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 31 жніўня 2014 года ў матчы супраць «Мінска» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Болей у Вышэйшай лізе ў складзе «Белшыны» не згуляў і па заканчэнні сезона 2014 пакінуў каманду.
У сезоне 2015 гуляў Першай лізе за «Слонім», правёў усе 30 матчаў чэмпіянату. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у светлагорскім «Хіміку», аднак сезон пачаў у Другой лізе ў складзе «Асіповічаў», дзе стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2016 года перайшоў у пінскую «Хвалю»[2], разам з якой перамог у Другой лізе. У сезоне 2017 быў адным з асноўных ігракоў «Хвалі» ў Першай лізе.
У лютым 2018 года праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак не падышоў[3] і неўзабаве падоўжыў кантракт з «Хваляй»[4]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[5] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[6]. Аднак, за «Смаргонь» правёў усяго два матчы, і па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў каманду.
У 2019—2020 гадах гуляў за светлагорскі «Хімік», дзе быў трывалым іграком стартавага складу. У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», дзе замацаваўся ў аснове, стаў капітанам каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. У сезоне 2023 з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.
У студзені 2024 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[8].