У сваёй мастацтвазнаўчай канцэпцыі М. Шчакаціхін прытрымліваўся тэорыі паслядоўнага прагрэсіўнага развіцця архітэктурных формаў на падставе запазычанага першаўзора, у выніку чаго часам перабольшваў уплыў на мясцовае храмавае будаўніцтва нямецкай готыкі, што было натуральным пры навуковых канцэпцыях, якія дамінавалі ў тагачасным еўрапейскім мастацтвазнаўстве. Сучасныя даследаванні сведчаць, што ўплыў нямецкай готыкі быў, безумоўна, істотным, але не адзіным і адбываўся, хутчэй, апасродкавана, праз замкавае будаўніцтва. На думку даследчыка, генезіс 4-вежавых праваслаўных цэркваў беларускай готыкі адбываўся такім чынам: архітэктура дзвюхвежавага касцёла Святой Ганны паўплывала на архітэктуру больш позняга віленскага касцёла бернардзінцаў з трыма вежамі на вуглах, а той — на фарміраванне чатырохвежавых кампазіцый абарончых цэркваў Беларусі, якія і сталі квінтэсенцыяй самабытнасці беларускай готыкі. Відавочна, што ва главу вугла даследчыкам ставілася паступовае колькаснае павялічэнне вежаў, без уліку іх функцыянальнай спецыфікі, мастацкай стылістыкі і храналогіі ўзвядзення гэтых будынкаў[8]. Некаторыя недакладнасці даследаванняў Т. Габрусь тлумачыць недастатковым ведамі наконт датаванняў і колькасці помнікаў беларускай готыкі[9].
Нешматлікія гісторыка-архітэктурныя даследаванні пасляваеннага часу (Ю. Ягораў, М. Кацар, А. Міцянін, У. Чантурыя), толькі з большага закраналі аб’екты беларускай готыкі, адкінуўшы ўжо помнікі Вільні, у асноўным паўтаралі мастацтвазнаўчую канцэпцыю М. Шчакаціхіна. На мяжы 1960-1970-х гг. кола даследаваных помнікаў архітэктурнай готыкі Вялікага Княства Літоўскага значна пашырылі працы маскоўскай даследчыцы А. Квітніцкай і шэрагу літоўскіх даследчыкаў, такіх як А. Янкавячэне, В. Дрэма[8].
З прычыны аддаленасці рэгіёна ад асяродка ўзнікнення і пашырэння гатычнага стылю, адметных сацыяльна-палітычных абставін фарміравання дзяржаўнасці, а таксама пераважна праваслаўнай, а не каталіцкай канфесійнай арыентацыі асноўнай масы насельніцтва краіны станаўленне готыкі ў яе культавым дойлідстве адбывалася са значным храналагічным спазненнем і ў надзвычай своеасаблівых формах, абумоўленых панаваннем тут на папярэднім этапе візантыйскіх архетыпаў[8].
На тэрыторыі сучаснай Беларусі першыя мураваныя храмы ў стылі готыкі пабудаваны ў XIV ст. (касцёлы Яна Хрысціцеля ва Уселюбе, Св. Тройцы ў Ішкалдзі, Фарны касцёл Праабражэння Гасподняга ў Наваградку, Св. Пятра і Паўла ў Іўі). На мяжы ХV- ХVІ стст. элементы готыкі праніклі ў праваслаўнае храмабудаўніцтва, знітаваліся з традыцыйнай візантыйскай аб’ёмна-прасторавай структурай цэркваў, што вызначыла мастацкую адметнасць і унікальнасць мясцовай готыкі (цэрквы-крэпасці ў Супраслі, Сынковічах, Мураванцы, Барысаглебская царква ў Наваградку). Архітэктурныя формы готыкі (стральчатыя аркі і нервюрныя скляпенні) прысутнічаюць ў гэты час таксама ў замкавым будаўніцтве Беларусі (Мірскі і Навагрудскі замкі). З 2-й чвэрці ХVІ ст. готыка становіцца апазіцыйным стылем каталіцкага храмабудаўніцтва супраць рэфармацыйнага руху. Найбольш выразныя рысы готыкі захаваў касцёл Міхаіла Архангела ў Гнезне (1527 г.). У канцы ХVІ ст. у каталіцкім мастацтве пашырыўся стыль барока, аднак элементы готыкі, такія як контрфорсы, існавалі ў архітэктуры касцёлаў да сярэдзіны ХVІІ ст.[8].
Ва ўсіх праваслаўных цэрквах ужываецца архітэктурны тып так званай зальнайбазілікі, дзе ўсе нефы маюць аднолькавую вышыню[2]. Акрамя адноснай прастаты выканання гэты тып у большай меры адказвае праваслаўнаму светапогляду і літургічнай практыцы, хоць для дойлідства Мазовіі, чый уплыў выразна адчуваецца ў гэтых помніках, зальны тып атрымаў найменшае распаўсюджанне. Але, калі зальныя базілікі касцёлаў, нават адносна невялікіх (у два ці тры праслы), падпарадкаваны прынцыпу падоўжна-восевай прасторавай арганізацыі, то ў праваслаўных цэрквах зала будуецца як цэнтрычная прастора[2].
Для каталіцкіх былі характэрны наступныя тыпы храмаў: трохнефны бязвежавы (Ішкалдзь, Іўе), аднаслупавы бязвежавы (Уселюб) і аднанефны аднавежавы (Гнезнаўскі касцёл Святога Міхаіла Арханёла, Дзераўноўскі касцёл Дабравешчання[1]). Аднанефавыя храмы з вежамі—званіцамі на галоўным фасадзе ўяўляюць сабой манументальна-кампактныя аб’ёмы, умацаваныя контрфорсамі, кантраставалі з высокімі яруснымі вертыкальнымі вежамі, якія надавалі будынкам рысы дынамічнай асіметрыі[1].
Пра істотны ўплыў архітэктуры Мазовіі на беларускую готыку, сведчыць шэраг характэрных прыкмет — будаўнічых прыёмаў. Для мазавецкага дойлідства характэрна выкарыстанне ў аздабленні вонкавай паверхні сцен спараных ніш, упісаных у паўцыркульную нішу; пры гэтым унутраная паверхня нішы выбелена, а за яе межамі цагляная неатынкаваная сцяна, дзякуючы чаму ствараецца яркі кантраст чырвонага і белага, які мае месца ў Сынкавічах, Мураванцы і іншых помніках. У Мазовіі, акрамя таго, выкарыстоўваецца парэбрык (шчыт фасада касцёла(англ.) (бел. ў Плоцку). Аналагічную дэталь мы бачым у цокалімаламажэйкаўскага храма. Мазавецкі касцёл(польск.) (бел. у Ломжы мае буйнейшы малюнак нервюр скляпення ў цэнтральным нефе і драбнейшы ў бакавых, што дазваляе правесці паралель з канструкцыямі скляпенняў храма ў Мураванцы[2].
Сапраўдныя гатычныя элементы ў помніках беларускай готыкі прадстаўлена параўнальна «сціпла». Тут няма смелых канструктыўных рашэнняў, характэрных для маштабных сабораў Францыі(руск.) (бел., Англіі, Германіі(польск.) (бел., дзе дамінантай, як правіла, з’яўляецца шырокі асветлены цэнтральны неф, які падтрымліваецца знадворку аркбутанамі, якія абапіраюцца на контрфорсы. Адсутнасць аркбутан звязана з тым, што ў зальным тыпе пабудовы распор цэнтральнага нефа перадаецца на бакавыя, роўныя яму па вышыні. І праблема асвятлення памяшкання вырашаецца пасродкам выкарыстання вокнаў у сценах паўднёвага і паўночнага фасадаў[2].
Асноўнай агульнай прыкметай беларускай сакральнай готыкі з агульнаеўрапейскай з’яўляецца наяўнасць у сістэме перакрыцця збудаванняў нервюрных скляпенняў (крыжовых і зорчатых). Як і ў іншых краінах цаглянай готыкі, нервюры выконваліся з фасоннай цэглы, а не з каменю. Іх меншая трываласць абмяжоўвала велічыню пралётаў скляпенняў, прыводзіла да здрабнення сеткі нервюр, што спрыяла выкарыстанню зорчатых, а пазней і сотавых (альбо крышталёвых) гатычных скляпенняў. У апошніх нервюрны каркас запоўнены падобнымі на крышталь трохграннымі пірамідкамі, якія маюць уласную унутраную прасторавую жорсткасць. Праявай познегатычнага дэкора скляпенняў з’яўляецца сеткавы ромбападобны малюнак нервюр. З пачатку XVI ст. у архітэктуры мураваных касцёлаў, побач з формамі і канструкцыямі готыкі, пачынаюць адчувацца павевы рэнесансу[8].
Помнікі беларускай готыкі: Праваслаўныя; Каталіцкія; Замкі.
З вядомых на сённяшні дзень на тэрыторыі сучаснай Беларусі помнікаў мураванага каталіцкага храмабудаўніцтва найбольш раннім узорам готыкі з’яўляецца ў сваёй аўтэнтычнай аснове касцёл Св. Яна Хрысціцеля ў вёсцы Уселюб, заснаваны ў першай палове XV ст.[8]. Знешні выгляд уселюбскага касцёла значна зменены шматлікімі перабудовамі ў XVI—XX стст. Першапачаткова складаўся з асноўнага прамавугольнага ў плане аб’ёма, і больш нізкай пяціграннай апсіды даволі значных памераў. З паўночнага боку да прэсбітэрыя прылягала невялікая сакрысція з аднасхільным дахам, перакрытая нервюрнымі зорчатымі скляпеннямі. Асноўны аб’ём быў накрыты высокім двухсхільным гонтавым дахам, які быў аддзеленым ад вальмавага даха над апсідай мураваным франтонам. Высокі мураваны шчыт на галоўным фасадзе ўпрыгожвалі тры высокія стральчатыя арачныя нішы. Падобны абрыс мелі і аконныя праёмы. Усяго ў будынку было пяць вокнаў: два акна размяшчаліся на паўднёвым, адно — на паўночным фасадах, яшчэ два — на тарцовай і паўднёвай гранях апсіды. На галоўным заходнім фасадзе асіметрычна адносна цэнтральнай восі знаходзілася паўцыркульная арачная ніша[8].
Рэканструкцыя першапачатковага выгляду касцёла, выкананая В. Гліннікам
Наступным крокам у развіцці беларускага мураванага каталіцкага храмабудаўніцтва з’яўляецца Троіцкі касцёл у Ішкалдзі (Баранавіцкі раён), пабудаваны да 1471 г. Архітэктанічная кампазіцыя ішкалдскага касцёла ўяўляе значна больш дасканалую інтэрпрытацыю цэнтральнаеўрапейскіх гатычных формаў[8].
Ішкалдскі касцёл уяўляе сабой прамавугольны ў плане залавы аб’ём з роўнавысокай выцягнутай пяціграннай апсідай прэсбітэрыя з сакрысціяй з
паўночнага боку. У месцы далучэння вялікай двухпавярховай сакрысціі да асноўнага аб’ёма размешчаны вежападобны аб’ём ў чвэрць круга.
Асноўны аб’ём накрыты высокім клінападобным дахам, які па вышыні роўны сценам збудавання[8]. Унікальнымі з’яўляюцца гатычныя канструкцыі даху, якія захоўваюць клеймы майстроў, аналагі якіх можна знайсці ў архітэктурных збудаваннях Заходняй Еўропы, у суседніх Польшчы і Літве[10]. Сцены храма ў канструкцыйных вузлах умацаваны контрфорсамі. На галоўным фасадзе вуглавыя контрфорсы падтрымліваюць масіўны мураваны шчыт даха, магутныя схілы якога маюць ступеньчата-пластычны абрыс, плоскія паўцыркульныя арачныя нішы на шчыце выконваюць адначасова разгрузачную і дэкаратыўную функцыю[8].
Унутры прастора асноўнага аб’ёма падзелена на тры нефы, з якіх бакавыя ўдвая больш вузкія за цэнтральны, але роўная з ім па вышыні. Усе травеі, перакрытыя крыжовымі з нервюрамі скляпеннямі[8].
Мураванае каталіцкае храмабудаўніцтва ў XVI ст. было замаруджана. У ліку нешматлікіх познегатычных каталіцкіх храмаў вылучаецца касцёл Святога Міхаіла Архангела ў Гнезне, які адзначыў з’яўленне ў беларускім познегатычным каталіцкім храмабудаўніцтве элементаў рэнесансу[8].
Шырокі прамавугольны неф гнезнаўскага касцёла завяршаны з усходу трохграннай алтарнай часткай. Будынак накрыты высокім двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром. Адсутнічае перапад вышынь дахаў нефа і алтарнай апсіды, што характэрна для больш ранніх гатычных касцёлаў. Адсутнасць апсіды прэсбітэрыя і сакрысціі робіць гнезнаўскі касцёл, нягледзячы на яго значныя памеры, падобным да капліцы ці да пратэстанцкіх храмаў больш позняга часу, якія не мелі вылучанага алтарнага памяшкання. Акрамя таго, гнезнаўскі касцёл адпачатку меў напаўпадземную крыпту. Тонкія гатычныя сцены прарэзаны вялікімі перспектыўнымі стральчатымі арачнымі праёмамі вокнаў і ўмацаваны контрфорсамі, прамавугольнымі нішамі, роўнай вышыні з вокнамі, надаюць сценам унутраную канструкцыйную жорсткасць[8].
Над стральчатымі праёмамі вокнаў назіраюцца сляды распалубак, якія сведчаць пра існаванне гатычных скляпенняў. Даследчыкі меркаваць, што першапачаткова перакрыцці падтрымлівалі шэсць апорных слупоў, размешчаных адпаведна вонкавым контрфорсам. Пры гэтым бакавыя нефы былі даволі вузкія. Хутчэй за ўсё, сістэма скляпенняў гнезнаўскага касцёла першапачаткова паўтарала архітэктоніку гатычнага ішкалдскага касцёла[8].
Шмат’ярусная вежы-вестверк далучана да галоўнага фасада без перавязкі муроўкі, што сведчыць пра тое, што яна была ўзведзена пазней за асноўны аб’ём, але ў хуткім часе пасля яго.
Яшчэ адзін помнік каталіцкага гатычнага храмабудаўніцтва XVI ст., касцёл францысканцаў у Ашмянах, моцна пацярпеў ад пазнейшых перабудоў і разбурэнняў. На сённяшні дзень захоўваюцца гатычныя ніжнія часткі сцен у алтарнай частцы храма, уключаныя ў пазнейшы класіцыстычны будынак.[11]
У Навагрудку (Гродзенская вобласць) у першай чвэрці XVI ст. быў пабудаваны сабор Св. Барыса і Глеба, які першапачаткова, да перабудоў XVII—XIХ стст., з’яўляўся трохнефным двухпраславым з пяціграннай адначастковай апсідай збудаваннем, перакрытым востраканцовым дахам[2][12].
У Вільні (цяпер сталіца Літоўскай Рэспублікі) у гэты перыяд было ўзведзена некалькі каменных праваслаўных цэркваў. Успенскі (Прачысценскі) сабор (1511—1522) пабудаваны на месцы аднайменнага храма, узведзенага ў XIV ст. Гэта першапачаткова, да пазнейшых перабудоў, трохнефнае, трохпраславае, перакрытае востраканцовым дахам, фланкаванае чатырма вуглавымі вежамі, увянчанае над сяродкрыжжам купалам, збудаванне зальнага тыпу з трохчастковым гранёным алтаром[2][16][17].
Сабор з інвентару XVII паводле перамалёўкі У. Гразнова
Сучасны выгляд Прачысценскага сабора
Фрагменты гатычнай муроўкі апсіды
Вуглавая вежа
Царква Свяціцеля Мікалая (другая палова 1510-х — пачатак 1520-х гг.) — першапачаткова (да перабудоў сярэдзіны XVIII — пачатку ХХ стст.) трохнефнае, трохпраславае, зальнае збудаванне з трохчастковым паўкруглым алтаром і квадратнай у плане вежай-званіцай, якая прылягае да паўднёва-заходняга вугла, перакрытае востраканцовым дахам, на каньку якой размяшчалася драўляная глаўка[2][18].
Царква Святой Тройцы (другая палова 1510-х — пачатак 1520-х гг.), першапачаткова, да перабудоў XVII—XIX стст., уяўляла сабой традыцыйны для Беларусі храм-крэпасць[19]. Царква ўяўляла сабой трохнефную, шасцістоўпную, трохпраславую, зальную пабудову з трохчастковым паўкруглым алтаром, накрытую востраканцовым дахам з драўлянай галоўкай на вільчаку, па вуглах фланкавалася чатырма вежамі[2][20]. Па версе і ў вежах былі прапрэзаныя байніцы. Тыпалагічна царква Святой Тройцы ў Вільні бліжэй за ўсё да царквы-крэпасці ў Сынкавічах[19], якая, паводле шэрагу архітэктурна-мастацкіх характарыстык, была ўзведзена тымі ж майстрамі амаль адначасова з ёй (але, верагодна, пазней) у пачатку XVI ст. Таксама яны, магчыма, мелі аднаго фундатара — Канстанціна Астрожскага. Асноўным аргументам на карысць гэтага з’яўляецца аналагічнае вырашэнне алтарных частак гэтых храмаў і наяўнасць аркатурнага пояса вакол усходніх вежаў і алтарных апсід на ўзроўні цокаля збудаванняў[8].
На мяжы XVI і XVII стагоддзяў царква была падоўжана наперад. Першапачатковы галоўны фасад з дзвюма баквымі вежамі быў разабраны, замест яго былі дадаткова прыбудаваны бабінец з хорамі над ім. Злева прыбудавана сакрысція, а справа — капліца Святога Лукі. З 1760 года цягам ажно 25 гадоў храм і ўвесь манастыр перабудоўваліся ў стылі барока паводле праекта Яна Хрыстафора Глаўбіца. У часы Расійскай імперыяй, манастыр базыльянаў перастаў існаваць. Пасля таго, як у 1845 годзе ўжо зусім занядбаны манастыр было вырашана перадаць Рускай праваслаўнай царкве, царква зведала амаль поўную перабудову ў стылі гістарызму[19].
Інтэр'ер апсіды
Апсідная частка
У Супраслі (цяпер Рэспубліка Польшча, Падляскае ваяводства) у 1503—1510 гг. быў пабудаваны Дабравешчанскі сабор — трохнефнае, трохпраславае, зальна-купальнае збудаванне з гранёнай апсідай, квадратным у плане бабінцом (прыбудаваны ў XVII ст.), высокім двухсхільным дахам і чатырма цыліндрычнымі вуглавымі вежамі[21]. У 1944 г. быў падарваны адыходзілымі нямецка-фашысцкімі войскамі. У 1998 г. да 500-гадовага юбілею манастыра храм у цэлым быў адноўлены ў адпаведнасці з першапачатковым абліччам, зафіксаваным даследчыкамі пачатку ХХ ст[2][22].
Сучасны выгляд Дабравешчанскай царквы ў Супраслі
Дабравешчанская царква з боку апсіды
Скляпенні царквы
План царквы
У Кодне (цяпер Рэспубліка Польшча, Люблінскае ваяводства) у 1530-я гг. была пабудавана царква Св. Духа — трохнефнае, трохпраславае, чатырохслупнае збудаванне, перакрытае двухсхільным востраканцовым дахам, з адначастковай паўцыркульнай апсідай[2][23][24].
↑Янкявичене А. С. Некоторые сооружения Вильнюса XVI в. //Архитектурное наследство. 1964. Т. 17. — С. 5
↑Покрышкин П. П. Благовещенская церковь в Супрасльском монастыре //Сб. археолог. статей, поднесенных Графу А. А. Бобринскому в день 25-летия председательства его в Имп. Археолог. комиссии. СПб., 1911. — С. 222—237.