Дыяганалі ромба з'яўляюцца бісектрысамі яго ўнутраных вуглоў
Дыяганалі ромба з'яўляюцца яго асямі сіметрыі
У ромб можна ўпісаць акружнасць
Прыкметы
Паралелаграм з'яўляецца ромбам, калі выконваецца хаця б адна з наступных умоў:
Дзве яго сумежныя стораны роўныя ().
Яго дыяганалі перасякаюцца пад прамым вуглом (AC⊥BD).
Адна з яго дыяганаляў з'яўляецца бісектрысай яго вугла (∠DCA = ∠BCA).
Плошча
Формулы плошчы ромба:
Дзе:
— старана ромба
— унутраны вугал ромба
— дыяганалі ромба
— вышыня ромба
Этымалогія
Паняцце ромб утворанае ад грэч.ρομβος — «бубен». І калі цяпер бубны ў асноўным робяць круглай формы, то раней іх рабілі якраз у форме квадрата або ромба. Дарэчы, назва карткавай масці бубны, знакі якой маюць ромбападобную форму, паходзіць яшчэ з тых часоў, калі бубны не былі круглымі.
Слова «ромб» упершыню ўжываецца ў Герона і Папа Александрыйскага.