Вёска
Бараўляны
Бараўляны на карце Беларусі ±
|
|
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Бараўляны.
Бараўля́ны[2] (трансліт.: Baraŭliany, руск.: Боровляны) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавета.
Да 9 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 2008 год — 5329 жыхароў
- 2009 год (перапіс) — 7339 жыхароў
- 2014 год — 12 800 жыхароў
- 2018 год — 16 708 жыхароў
Агульная інфармацыя
Вёска мяжуе з пасёлкам Лясны[4] і дала назву аднайменнаму сельсавету.
Ахова здароўя
У вёсцы размешчаны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі[5] (адкрыты ў 1997 г.), Беларускі дзіцячы хоспіс[6], Мінская цэнтральная раённая бальніца[7] і Мінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.[8] Таксама з 1995 г. працуе SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны і размяшчаецца выканаўчая дырэкцыя грамадскага аб'яднання «SOS-Дзіцячая вёска».[9]
Іншае
Даволі часта ў бытавым ужытку з Бараўлянамі атаясамліваецца пасёлак Лясны. З імі жа ў бытавым ужытку часта некарэктна асацыюецца месцазнаходжанне РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава і абласных клінічных бальніц Мінскай вобласці.
Дзейнічае Рымска-каталіцкая парафія Маці Божай успамогі хрысціян.[10]
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|