Мае наладжаную непасрэдную сувязь з Мінскам (маршруты гарадскіх аўтобусаў (№ 113с, 115э, 143, 145с) і маршрутных таксі (№ 1151, 1409)). Гэта з'яўляцца адной з прычын таго, што пасёлак актыўна забудоўваецца (у прыватнасці, квартал Зялёны Бор).
Пры РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава існуе савет Д.03.12.01 па абароне дысертацый па медыцынскіх навуках: анкалогіі (спецыяльнасць 14.01.12) і прамянёвай дыягностыцы і прамянёвай тэрапіі (спецыяльнасць 14.01.13).
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).