Бара́навіцкая вобласць — адміністрацыйная адзінка на тэрыторыі Беларускай ССР, існавала з 4 снежня1939 па 8 студзеня1954, калі была скасавана падчас працэсу ўзбуйнення абласцей. Адміністрацыйны цэнтр — горад Баранавічы.
Гісторыя
Першапачаткова на месцы Навагрудскага ваяводства пасля далучэнняЗаходняй Беларусі да БССР плаваналася ўтварыць Навагрудскую вобласць з цэнтрам у Навагрудку. Такая прапанова маецца ў пастанове ЦК КП(б)Б «Пра вобласці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада1939 года[1], пры гэтым яшчэ 2 лістапада было створана ўпраўленне НКУС па Навагрудскай вобласці[2][3]. Аднак пазней было вырашана цэнтр вобласці размясціць у Баранавічах, і 4 снежня 1939 года сярод іншых абласцей на тэрыторыі Заходняй Беларусі была ўтворана і Баранавіцкая вобласць.
Пасля ліквідацыі вобласці адміністрацыйныя раёны ўвайшлі ў склад Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Маладзечанскай абласцей. Горад Баранавічы ўвайшоў у склад Брэсцкай вобласці.