Пачынаў займацца футболам у Лідзе, на юнацкім узроўні выступаў за гродзенскі «Нёман», навучаўся ў мінскай Акадэміі АБФФ, пасля заканчэння якой у 2019 годзе трапіў у склад «Слуцка», дзе стаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды клуба. Дэбютаваў за «Слуцк» 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 1 лістапада 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Энергетыкам-БДУ» (2:0). Пасля працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, з 2022 года рэгулярна трапляў на лаўку запасных, зрэдку выхадзіў на поле. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2].
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У сакавіку 2019 годзе знаходзіўся ў складзе зборнай на элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы, але на поле не выхадзіў.
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[3].