Аляксандр Ярэміч (1876 — 1920) — урач, грамадскі дзеяч, мецэнат. Знаёмы Янкі Купалы[1].
Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу ў 1904 годзе. Доктар медыцынскых навук (1913). Працаваў хірургам у шпіталях Пецярбурга, Томска, Благавешчанска, на Ленскіх залатых прыісках у Сібіры. Удзельнік культурна-грамадскага руху беларусаў у Пецярбургу. У 1916—1917 гадах — член Пецярбургскага камітэта Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Садзейнічаў адкрыццю дзіцячых ясляў, школаў для дзяцей уцекачоў. Пазней працаваў у Хабараўскім краі[1].
Пазнаёміўся з Я. Купалам у 1910 годзе. У 1913 годзе за ўласныя сродкі выдаў зборнік Я. Купалы «Шляхам жыцця». Купала адрасаваў А. Ярэмічу на зборніку сваё прысвячэнне: «Шчыра паважанаму доктару А. П. Ярэмічу гэту кніжку пасвячаю. Аўтар»[1].
Алесь Пашкевіч гэтак апісвае абставіны гэта падзеі ў сваім рамане-біяграфіі «Круг»: