Азербайджанская Прэм’ер-ліга (азерб.: Azərbaycan Premyer Liqası) — наймацнейшая ліга азербайджанскага футбола. Праводзіцца па кругавой сістэме, кожная каманда гуляе з кожнай па 4 матчы. У сезоне 2008/2009 чэмпіянат Азербайджана быў перайменаваны з Вышэйшай лігі ў Прэм’ер-лігу.
У спаборніцтве ўдзельнічаюць 8 клубаў, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны краіны. Сезон пачынаецца ў жніўні і працягваецца да канца мая наступнага года з зімовым перапынкам з пачатку снежня да сярэдзіны лютага. Каманды, якая заняла апошняе месца па выніках сезона, выбывае ў першы дывізіён, а яе месца адпаведна займае найлепшы клуб першага эшалона.