Зборная Азербайджана па шахматах

Зборная Азербайджана па шахматах — асноўная зборная краіны. Прадстаўляе Азербайджан на міжнародных спаборніцтвах па шахматах. Кіруецца Федэрацыяй шахмат Азербайджана. Упершыню была сабрана ў 1992 годзе. У камандным табелі аб рангах ФІДЭ, на красавік 2009 года, зборная Азербайджана сярод 153 краін свету дзяліла 4-5 месца са зборнай Ізраіля[1]. У 2013 годзе была прызнана камандай года ў Азербайджане прэміяй Міністэрства моладзі і спорту Азербайджана «Zəfər 2013» (Перамога 2013)[2].

Зборная Азербайджана на чэмпіянаце Еўропы 2007

Склад зборнай Азербайджана

Склад зборнай па стане на май 2015.

Удзельнік Каманда Бягучы рэйтынг
1 Шахрыяр Мамед'яраў Зборная Азербайджана 2735
2 Тэймур Раджабаў Зборная Азербайджана 2738
3 Эльтадж Сафарлі Зборная Азербайджана 2640
4 Раўф Мамедаў Зборная Азербайджана 2655
5 Гадыр Гусейнаў Зборная Азербайджана 2612

Дасягненні

  • 2007 — Бронзавы прызер чэмпіянату Еўропы. (Востраў Крыт, Грэцыя). Склад каманды: Шахрыяр Мамед'яраў, Тэймур Раджабаў, Вугар Гашымаў, Гадыр Гусейнаў і Раўф Мамедаў[3].
  • 2009 — Чэмпіён Еўропы. (Нові-Сад, Сербія). Склад каманды: Шахрыяр Мамед'яраў, Тэймур Раджабаў, Вугар Гашымаў, Гадыр Гусейнаў і Раўф Мамедаў[4].
  • 2011 — Віцэ-чэмпіён Еўропы. (Сітан, Грэцыя). Склад каманды: Шахрыяр Мамед'яраў, Вугар Гашымаў, Тэймур Раджабаў, Гадыр Гусейнаў і Эльтадж Сафарлі[5].
  • 2013 — Пераможца чэмпіянату Еўропы ў Польшчы. Склад каманды: Шахрыяр Мамед'яраў, Тэймур Раджабаў, Эльтадж Сафарлі, Раўф Мамедаў і Гадыр Гусейнаў[6].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!