Серыя A (італ.: Serie A) — найвышэйшы футбольны дывізіён у Італіі. Афіцыйная назва турніру Serie A TIM – ад назвы галоўнага спонсара лігі, кампаніі Telecom Italia Mobile. З сезона 2004/05 у Серыі A гуляюць 20 каманд, якія разыгрываюць штогод па 38 сустрэч.
Серыя A ў сваім цяперашнім фармаце стартавала ў 1929 годзе. З 1898 па 1929 гады спаборніцтва праходзіла па групах, падзеленых па рэгіянальным прынцыпе.
Тлустым вылучаны клубы, якія ў цяперашні час гуляюць ў найвышэйшым дывізіёне.