Адо́ніс[2], Жаўтацвет[3] (Adonis) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамыя або разгалінаваныя, вышынёй 5—40 см, часам да 70 см. Лісце чаргаванае, рассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, залаціста-жоўтага або чырвонага колеру. Плод — сухі шматарэшак з носікам.
Распаўсюджанне і экалогія
Прадстаўнікі роду распаўсюджаны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Растуць у сухіх адкрытых месцах.
Віды
Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 32 віды[4]:
Яшчэ некаторая колькасць відавых назваў гэтага роду маюць у The Plant List (2013) статус unresolved name, гэта значыць адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых таксонаў[4].
Выкарыстанне
Расліны роду выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных. Прэпараты з адонісу вясновага выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі