Адоніс вясновы

Адоніс вясновы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
  • Adonis vernalis L., 1753[1]
Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18727
NCBI  46985
EOL  595629
IPNI  305359-2
TPL  kew-2623208

Адо́ніс вясновы[2], Гарыцвет, Жаўтацвет вясенні[3], Чараквет[4] (Adonis vernalis) — від кветкавых раслін з роду Адоніс (Adonis) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—30 см з кароткім, тоўстымі каранямі буравата-чорнага колеру[2]. Сцёблы нешматлікія, галінастыя ад сярэдзіны, прамастойныя. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, складанае, рассечанае на лінейныя ніткападобныя долі. Кветкі бледна-жоўтага колеру, буйныя (да 5 см і больш у дыяметры[5]). Плод — шматарэшак. Арэшкі валасістыя, з падобным на кручок носікам[2].

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від раслін, пераважна распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах. Святлолюбівая расліна, ксерафіт і мезафіт, мезатроф і эўтроф[5]. Цвіце ў красавікумаі, плады паспяваюць у чэрвені[2].

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне

Лекавая, дэкаратыўная і фарбавальная расліна. Расліна ядавітая[5].

Па характары ўздзеяння прэпараты адоніса вясновага належаць да групы сардэчных гліказідаў і займаюць прамежкавае месца паміж страфанцінам і наперстаўкай. Адоніс вясновы мае кардыятанічнае дзеянне[6], запавольвае рытм сэрца, падаўжае дыясталу, ўзмацняе сісталу, павялічвае ўдарны аб’ём крыві, умерана тармозіць ўнутранасардэчную праводнасць. Дзеянне адоніса вясновага адбываецца хутчэй, але яно карацей і слабей дзеяння дыгіталіса. Прэпараты адоніса вясновага паказаны пры сардэчнай недастатковасці, якая суправаджаецца парушэннем праводнасці, таму што дыгіталіс у такіх выпадках можа выклікаць з’явы сардэчнага блоку. Прэпараты адоніса вясновага, у параўнанні з іншымі гліказідамі, маюць больш выяўленае седатыўнае і дыўрэтычнае дзеянне. Апошняе звязана з утрыманнем у расліне цымарыну, які мае высокую біялагічную актыўнасць. Характар дзеяння цымарыну блізкі да страфанціну, але ён мае болей выяўленыя кумулятыўныя ўласцівасці. У параўнанні з наперстаўкай кумулятыўныя ўласцівасці гліказідаў адоніса вясновага значна меншыя. Адоніс вясновы выкарыстоўваецца пры функцыянальных неўрозах сэрца, вегета-сасудзістай дыстаніі, інфекцыйных захворваннях, што праходзяць з паслабленнем сардэчнай дзейнасці пры нервова-псіхічных хваробах, нырачных захворваннях са з’явамі недастатковасці сардэчна-сасудзістай сістэмы і пры вострых прыступах глаўкомы. Гарыцвет вясновы — старажытны народны сродак лячэння сардэчных і нырачных захворванняў. Яго выкарыстоўвалі пры ацёках сардэчнага паходжання, як заспакаяльны сродак пры сутаргах, кашлі, асабліва пры коклюшы, як болесуцішальны сродак — пры рэўматычных болях у суставах і мышцах. Гарыцвет вясновы ўжывалі і пры эмфізэме, запаленні і сухотах лёгкіх, пры ліхаманцы, вадзянцы, жаўтусе, тыфе, грыпе і шкарлятыне, а ў выглядзе прысыпак — пры раненнях.

Зноскі

  1. Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 547.
  2. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. а б в Адонис весенний: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. кардыятанічныя прэпараты

Літаратура

  • Кухарава Л. В. Адоніс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 39. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Адонис // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 17—18. — 563 с. (руск.)

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!