Інцыдэнт з кітайскім паветраным шарам над ЗША — здарэнне з пранікненнем у амерыканскую паветраную прастору, якое адбылося ў канцы студзеня і пачатку лютага 2023 года. 2 лютага, паводле заявы Міністэрства абароны ЗША, над штатам Мантана быў заўважаны кітайскі разведавальны аэрастат. Са слоў афіцыйнага Пекіна, гэта быў грамадзянскі паветраны шар, які выпадкова апынуўся над амерыканскай тэрыторыяй.
2 лютага ў стратасферы[1][2] над Мантанай высачылі паветраны шар. За аэрастатам назіралі самалёты ВПС ЗША Boeing E-3 Sentry (англ.) (бел. і F-22 Raptor[3]. Аб’ект быў памерам прыкладна з тры аўтобусы і меў тэхналагічны адсек[4]. Перад выяўленнем ён прайшоў над кантынентальнай часткай Злучаных Штатаў, а раней — над Алеуцкімі астравамі і Канадай[2].
У амерыканскай паветранай прасторы аэрастат знаходзіўся з 28 студзеня[2][5]. 30 студзеня прайшоў праз канадскія Паўночна-Заходнія тэрыторыі. Затым паветраны шар перасёк Айдаха (31 студзеня) і Мантану (1 лютага)[6]. 3 лютага аб’ект знаходзіўся над Місуры, блізу Канзас-Сіці[7].
Афіцыйныя асобы Міністэрства абароны ЗША разглядалі магчымасць збіць паветраны шар, але вырашылі не рабіць гэтага з-за рызыкі таго, што абломкі могуць параніць мірных жыхароў на зямлі[1]. 4 лютага аэрастат быў усё ж збіты ля берагоў Паўднёвай Караліны[8]. Абломкі паветранага шара былі рассеяны на плошчы 7 квадратных міль (18 км2). Былі зроблены намаганні па іх зборы[9].
Прэзідэнтам Джо Байдэнам, у сувязі са здарэннем, была адкладзена запланаваная дыпламатычная паездка у Кітай дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена[3].
Па словах прадстаўнікоў Міністэрства абароны ЗША, у апошнія гады было некалькі выпадкаў меркаванага пранікнення кітайскіх разведвальных аэрастатаў у паветраную прастору краіны[15], у тым ліку тры разы пры адміністрацыі Трампа і адзін раз пры адміністрацыі Байдэна[6].
У 2020 годзе аналагічны паветраны шар быў заўважаны ў Сэндаі, Японія[16][17][18].
У лютым 2022 года ля берагоў Тайваня заўважаны некалькі паветраных шароў. Міністэрства нацыянальнай абароны Тайваня заявіла, што яны, верагодна, выкарыстоўваліся для метэаралагічных назіранняў для Усходняга камандавання тэатра ваенных дзеянняў Народна-вызваленчай арміі Кітая і не ўяўлялі непасрэднай пагрозы бяспекі[19].
3 лютага ў МА ЗША заявілі, што над Лацінскай Амерыкай праляцеў другі меркаваны кітайскі аэрастат[20]. Непацверджаныя назіранні паветранага шара былі зарэгістраваны ў Калумбіі, Венесуэле і Коста-Рыцы[21][22][23][24].