Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ІМАФ НАНБ) быў утвораны ў 1992 годзе на аснове дзесяці лабараторый Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, якія спецыялізаваліся галоўным чынам у вобласці спектраскапіі і фізікі плазмы. У 2007 годзе ІМАФ быў расфарміраваны, а ягоныя лабараторыі і аддзелы ўвайшлі ў склад Інстытута фізікі.
Навуковыя кірункі
Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляліся:
вывучэнне будовы і ўласцівасцей рэчыва аптычнымі метадамі
спектраскапія рэчываў у газавай і кандэнсаванай фазах
даследаванне хуткацечных малекулярных і міжмалекулярных працэсаў
фізіка нанапамерных структур
распрацоўзка медатаў кіравання параметрамі генеруемага выпраменьвання
фізіка і дыягностыка плазмы
вывучэнне ўзаемадзеяння канцэнтраваных патокаў энергіі з рэчывам
аналітычнае і навуковае прыборабудаванне
Структура на 2005 год
Лабараторыі
аналітычнай спектраскапіі
фізікі інфрачырвоных прамянёў
сектар электроннай спектраскапіі і оптыкі
лазернай дыягностыкі плазмы
лазернай спектраскапіі
люмінесцэнцыі
фізікі газавага разраду
фатонікі малекул
фізікі плазмавых працэсаў
фізікі плазмавых паскаральнікаў
радыяцыйнай плазмадынамікі
спектраскапіі свабодных малекул
сектар малекулярнай кінетыкі
аддзел аўтаматызаваных спектраскапічных вымярэнняў
Национальная академия наук Беларуси: 1929—1999 / Под научн. ред. Н. А. Борисевича, А. П. Войтовича. — Минск: Беларуская навука, 1998. — 252 с. ISBN 985-08-0278-2