Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі |
---|
|
|
Заснаваны |
1973 |
Сайт |
ibp.org.by/be/ (бел.) |
Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1973 годзе. Адміністрацыя і большасць лабараторый знаходзяцца на вуліцы Акадэмічная, 27.
Гісторыя інстытута
У 1931 годзе быў створаны Інстытут біялагічных навук (Пастанова Прэзідыума Беларускай акадэміі навук ад 29 сакавіка 1931 года)
У 1957 годзе з Інстытута біялогіі ў якасці самастойнага навукова-даследчага падраздзялення з падначаленнем Прэзідыуму АН БССР вылучылася лабараторыя АН БССР. Узначаліў лабараторыю кандыдат хімічных навук Аляксандр Аркадзевіч Шлык.
У 1963 годзе на базе лабараторыі біяфізікі і ізатопаў створаны Інстытут фотабіялогіі (Пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР ад 29 снежня 1972 года № 369 і Загад Прэзідыума АН БССР ад 4 студзеня 1973 года). Узначаліў інстытут прафесар Аляксандр Аркадзьевіч Шлык.
Напрамкі навуковай дзейнасці
- Клетачная біялогія і інжынерыя
- Імуналогія чалавека, жывёл і раслін
- Медыцынскія клеткавыя тэхналогіі
- Малекулярная, мембранная і клетачная біяфізіка
Навуковыя падраздзяленні
- Лабараторыі:
- Лабараторыя імуналогіі і вірусалогіі
- Лабараторыя малекулярнай біялогіі клеткі
- Лабараторыя нанабіятэхналогій
- Лабараторыя медыцынскай біяфізікі
- Лабараторыя прыкладной біяфізікі і біяхіміі
- Лабараторыя біяфізікі і біяхіміі расліннай клеткі
- Сектара:
- Сектар суправаджэння праграм
- Навукова-вытворчы сектар
- Аддзяленне клеткавай тэрапіі
- Аддзелы:
- Аддзел біятэхналогіі фотатрофных арганізмаў
- Аддзел медыцынскай нанабіяфізікі
Дырэктары інстытута ў розныя гады
Зноскі
Спасылкі