World Open 2014 (таксама вядомы як Gujinggong Liquor Haikou World Open 2014 — ад назваў спонсара і горада, у якім праходзіў турнір) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 16 сакавіка 2014 года ў міжнародным выставачным цэнтры Хайнаня, у горадзе Хайкоу, Кітай. Турнір стаў 32-м розыгрышам World Open, які быў заснаваны ў 1982 годзе пад назвай Professional Players Tournament, а таксама праходзіў пад назвамі Гран-пры (1984—2000, 2004—2009) і кубак LG (2001—2003). Кампанія Gujinggong Liquor у другі раз запар спансавала World Open. Прызавы фонд турніру склаў £478,000 (на £53,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.
Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу двух дзён 13 і 14 снежня 2013 года (за тры месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Па прычыне павялічэння колькасці ўдзельнікаў у параўнанні з мінулымі гадамі ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.
У кваліфікацыі абышлося без сенсацыйных вынікаў, і ўсе 16 першых сеяных турніру прайшлі ў асноўную сетку. Стыў Дэвіс, які таксама прайшоў кваліфікацыйны раўнд, прыняў удзел у турніры ў 27-ы раз, абнавіўшы свой рэкордны паказчык. У 1/16 фіналу фіналіст World Open 2013, Мэцью Стывенс з Уэльса саступіў Джаду Трампу з лікам 4:5. У трэцім круге лідар сусветнага рэйтынгуНіл Робертсан саступіў у вырашальным фрэйме на перагулёйцы чорнага шара снукерысту з ГанконгаМарка Фу — 4:5. У сваю чаргу, Робертсан аформіў 4 соценныя брэйкі на турніры і давёў рэкордную колькасць сваіх сэнчуры ў сезоне да 92-х. Пераможца трох рэйтынгавых турніраў у сезоне 2013/2014Дзін Цзюньхуэй таксама прайграў у 1/8 фіналу Шону Мёрфі з лікам 4:5. Такім чынам, была перапынена серыя перамог кітайца ў вырашальных партыях: да свайго паражэння ён выйграў 10 вырашальных партый з 10 згуляных у сезоне. Пераможца двух апошніх World OpenМарк Ален з Паўночнай Ірландыі зноў здолеў дайсці да паўфіналу, але прайграў за крок да фінальнага матчу Мёрфі — 4:6. У фінал выйшлі прадстаўнікі АнглііШон Мёрфі і Марк Сэлбі. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 144 ачкі, зрабіў Энтані Мак-Гіл з Шатландыі у матчы першага раўнда супраць Марка Фу.
World Open 2014 стаў 32-м розыгрышам турніру, заснаванага ў 1982 годзе пад назвай Professional Players Tournament, які таксама праходзіў пад назвамі Гран-пры (англ.: Grand Prix) (1984—2000; 2004—2009) і кубак LG (англ.: LG Cup) (2001—2003). У 2012 годзепершынства было перанесена ў Кітай і з таго часу праходзіла ў горадзе Хайкоу[1][2][3][4].
Кампанія Gujinggong Liquor у другі раз запар спансавала World Open[6]. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £53,000 і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000[7].
На World Open 2014 прыняло ўдзел 132 гульцы, з якіх 117 — удзельнікі мэйн-тура і 15 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён 13 і 14 снежня 2013 года (за тры месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на World Open з 2005 года). Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу World Open. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні уайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у міжнародным выставачным цэнтры Хайнаня.
У асноўнай стадыі World Open прыняло ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Усе шаснаццаць першых нумароў пасеву патрапілі на турнір[10].
Трохразовы пераможца турніру, Стыў Дэвіс, прыняў удзел у 27-м (з 32-х) розыгрышы першынства, абнавіўшы, такім чынам, свой рэкордны паказчык. Чэмпіён турніраў 1986 і 1992 года, Джымі Уайт, удзельнічаў на гэтым чэмпіянаце ў 26-ы раз.
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі World Open 2014 года стаў 56-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру быў 51 год, а Найджэлу Бонду — 48.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах World Open.
Джэймі Бёрнэт, які павінен быў пачынаць свой выступ на World Open з уайлдкард раўнда, зняўся з турніру. Такім чынам у першы круг выйшаў уладальнік уайлдкарда — кітайскі аматар Юань Сыцзюнь[10].
Матчы асноўнай стадыі World Open 2014 стартавалі ў міжнародным выставачным цэнтры Хайнаня 10 сакавіка і праходзілі на працягу трох сесій за шасцю сталамі адначасова. Першым удзельнікам другога раўнда стаў чатырохразовы пераможца турніру Джон Хігінс, які абыграў Алекса Дэйвіса з лікам 5:1 з вышэйшым брэйкам у 122 балы. Чэмпіён двух апошніх розыгрышаў World OpenМарк Ален з Паўночнай Ірландыі таксама без асаблівых цяжкасцяў прайшоў у другі круг, перайграўшы 62-га сеянага Майка Дана. Саступаючы ў пачатку паядынку 1:2, ён выйграў чатыры партыі запар і давёў матч да перамогі 5:2 з вышэйшай серыяй — 127 ачкоў (відэа). Другі нумар сусветнага рэйтынгуМарк Сэлбі выйграў два апошнія фрэймы пасля ліку 3:3 у матчы супраць суайчыннікаЭнтані Хэмілтана. Галоўнай нечаканасцю першага гульнявога дня стала паражэнне шостага нумара турніру, шатландцаСтывена Магуайра, які саступіў у стартавым матчы тайцуЦепчае Ун-Нуху, які займаў 68-ы радок афіцыйнага рэйтынгу. Прайграўшы ў першых трох партыях, Магуайр узяў чатыры фрэймы запар, зрабіўшы серыю ў 111 ачкоў у сёмым. Яго сапернік выйграў восьмую партыю і звёў матч у вырашальную, на старце якой зрабіў добры брэйк, 60 ачкоў, і максімальна наблізіўся да перамогі. Шатландзец меў магчымасць зачысціць стол, але дапусціў памылку пры гульні апошняга рудога шара, забіўшы які Ун-нух выйшаў у другі раўнд World Open.
↑У чацвёртым фрэйме Сяа Гадун дапусціў тры памылкі запар у пазіцыі з бачным шарам, і яго сапернік аўтаматычна выйграў партыю, нягледзячы на адставанне ў ліку.
12 сакавіка стартаваў другі раўнд на World Open 2014. 16 матчаў стадыі, як і раней, былі падзеленыя на тры сесіі, і ў апошні раз выкарыстоўвалася шэсць гульнявых сталоў. Менш за дзве гадзіны спатрэбілася 12-му сеянаму турніру Джону Хігінсу для таго, каб першым заваяваць пуцёўку ў 1/8 фіналу. З вышэйшым брэйкам у 58 ачкоў ён не аддаў Майклу Уайту з Уэльса ні аднаго фрэйма — 5:0. Цяпчая Ун-Нух пасля перамогі над Стывенам Магуайрам у першым матчы выбіў з першынства яшчэ аднаго больш вопытнага гульца — Эндру Хігінсана, які займаў 28-ю пазіцыю ў рэйтынгу. Зрабіўшы ў стартавай партыі соценную серыю, 127 ачкоў, таец выйграў у Хігінсана з лікам 5:1 і ўпершыню ў сваёй кар'еры выйшаў у 1⁄8 фіналу рэйтынгавага турніру. ШатландзецГрэм Дот, які займаў семнаццатае месца ў сусветным рэйтынгу і, такім чынам, змагаўся за топ-15 (месца ў якім давала права гуляць на чэмпіянаце свету без кваліфікацыі), з двума паўсоценнымі падыходамі адолеў валійцаРаяна Дэя — 5:2. У матчы супраць 13-га сеянага Роберта МілкінсаАлан Мак-Манус з Шатландыі здзейсніў камбэк, выйграўшы пры ліку 1:3 чатыры фрэйма запар з серыямі ў 96 і 68 балаў. Не менш удалым атрымаўся матч у дзейнага пераможцы World Open Марка Алена. У гульні супраць валійцаМарка Уільямса ён выйграў тры апошніх партыі пры адставанні 2:3, зрабіўшы за матч чатыры брэйкі за 50 ачкоў. Іншы снукерыст з Уэльса, Дамінік Дэйл, здолеў прайсці ў трэці круг, абыграўшы ў вырашальным фрэйме шостага нумара сусветнага рэйтынгуСцюарта Бінэма — 5:4. Выдатную гульню прадэманстраваў 49-ы сеяны турніру Курт Мэфлін, абыграўшы з лікам 5:2 Алістэра Картэра, які займаў 16-ы радок рэйтынгу. Мэфлін аформіў дзве соценныя серыі, 129 і 110, а таксама тры серыі за 50 балаў — 51, 74 і 80 ачкоў. Трэці сеяны World Open 2014 Марк Сэлбі ўпэўнена выйшаў у наступны раўнд, перайграўшы тайскага гульца Напона Саенхама, 5:2, з вышэйшай серыяй у 127 балаў. Услед за Сэлбі пуцёўку ў 1/8 фіналу выйграў Дзін Цзюньхуэй, які набліжаўся да англічаніна ў сусветным рэйтынгу. Саступаючы індыйскаму снукерысту Панкаю Адвані з лікам 2:4, кітаец зраўняў лік з брэйкамі ў 52 і 136 ачкоў і давёў паядынак да вырашальнага фрэйма. Адвані ня здолеў скарыстацца сваім шанцам ў дзявятай партыі і Дзін выйграў матч з чарговай серыяй — 86. Такім чынам, кітайскі гулец выйграў дзясятую вырашальную партыю з дзесяці згуляных на рэйтынгавых турнірах у сезоне.
Фармат чацвёртага гульнявога дня на World Open 2014 уключаў у сябе восем паядынкаў трэцяга раўнду турніру: па чатыры ў першай і другой сесіі. Матч паміж ангічанінамМаркам Сэлбі і кітайцамЛянам Вэньбо, якія ўжо сустракаліся ў рамках Гран-пры ў 2006 годзе (перамогу святкаваў Сэлбі з лікам 3:0)[83], скончыўся першым. Саступіўшы першую партыю, другі нумар сусветнага рэйтынгу, выйграў тры наступныя і сышоў на перапынак з лідарствам 3:1, зрабіўшы адну паўсоценную серыю — 62. А ў пятым і шостым фрэймах Сэлбі прадэманстраваў выбітны снукер, зрабіўшы дзве буйныя серыі ў 135 і 131 ачко. Праз паўгадзіны вызначыўся сапернік Марка па чвэрцьфінале. Алан Мак-Манус з Шатландыі з такім жа лікам 5:1 разбіў Дамініка Дэйла з вышэйшымі серыямі — 101, 69 і 72 балы. Марк Джойс, які абыграў у другім крузе чацвёртага нумара рэйтынгуБары Хокінса, сустракаўся з Куртам Мэфлінам, які займаў 46 радок у сусветнай табелі аб рангах. Два першых фрэйма засталіся за прадстаўніком Нарвегіі, але Джойс здолеў зраўняць лік з падыходам у 59 балаў у чацвёртай партыі. Пасля перапынку Мэфлін быў блізкі да таго, каб выйсці наперад, зрабіўшы серыю ў 63 ачкі, але Марк аформіў клірэнс і выйграў фрэйм з лікам 65:63. Курт зраўняў лік, аформіўшы паўсоценны брэйк, 62, у шостай партыі. Дамінаванне ангічаніна ў двух наступных фрэймах прынесла яму перамогу з лікам 5:3 і выхад у другі чвэрцьфінал у сваёй кар'еры пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2010. Захапляльным выдаўся паядынак паміж Нілам Робертсан, які займаў першае месца ў афіцыйным рэйтынгу, і дзесятым нумарам турніру Марка Фу, пераможцам турніру 2007 года. Да гэтага гульцы сустракаліся паміж сабой 13 разоў, з якіх у сямі матчах перамагаў Фу, уключаючы рэйтынгавы фінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў бягучым сезоне, дзе снукерыст з Ганконга аказаўся мацней — 9:6[84]. Серыя ў 121 ачко дазволіла Марка адкрыць лік у матчы. Аўстраліец выйграў два наступных фрэйма з паўсоценным брэйкам у 61 бал і 92-м соценным брэйкамНіла ў сезоне — 127. Фу дамінаваў стала ў чацвёртай, пятай і шостай партыях з выніковымі падыходамі ў 127, 52 і 114 ачкоў, дазволіўшы Робертсану набраць толькі адно ачко, і давёў лік да 4:2 на сваю карысць. Гульня зацягнулася ў сёмым фрэйме і Робертсан, атрымаўшы пазіцыю пры адставанні 39:64 і адным чырвоным, зачысціў стол і зрабіў лік 3:4. Выйграўшы восьмую партыю, Ніл здолеў звесці сустрэчу ў вырашальны фрэйм — 4:4. Дзявятая партыя доўжылася 49 хвілін і гульня дайшла да каляровых шароў. Аўстраліец забіў руды і сіні, зрабіўшы лік 49:36, але памыліўся пры гульні ружовага ў цэнтр. Фу забіў ружовы і чорны і зраўняў лік — 49:49. На перагулёўцы чорнага шара гулец з Ганконга добра абараняўся і, калі Робертсан дапусціў памылку пры гульні ў дальні вугал, забіў шар і здабыў пуцёўку ў 1/4 фіналу, дзе трапіў на Марка Джойса.
У другой гульнявой сесіі першым чвэрцьфіналістам стаў шатландзецГрэм Дот, які абыграў Цепчаю Ун-Нуха. Пры ліку 1:1, у трэцім фрэйме таец ішоў на максімальны брэйк, але дапусціў памылку пры гульні цяжкага апошняга ружовага шара ў дальнюю лузу, набраўшы 134 ачкі. Пасля гэтага Дот выйграў чатыры партыі запар, аформіўшы ў кожнай па серыі вышэйшай за 50 балаў: 88, 55, 88 і 92. Адным з цэнтральных матчаў 1/8 фіналу стала сустрэча паміж Джадам Трампам, паўфіналістам турніру 2008 года, і чатырохразовым чэмпіёнам светуДжонам Хігінсам з Шатландыі. З 16 папярэдніх паядынкаў паміж гульцамі ангічанін выйграў усяго чатыры, пры гэтым ні разу не перайграўшы саперніка на рэйтынгавым узроўні. Хігінс чатыры разы атрымліваў верх над Трампам у рэйтынгавых турнірах, у тым ліку ў паўфінале Гран-пры 2008 года (6:4) і ў фінале чэмпіянату свету ў 2011 годзе (18:15). Акрамя таго, Хігінс атрымаў перамогу над Джадам на апошнім рэйтынгавым турніры, адкрытым чэмпіянаце Уэльса, на стадыі 1/8 фіналу з лікам 4:3[85]. Пачатак матчу прайшоў пад дыктоўку пятага нумара турніру. З брэйкамі ў 100, 63, 110 і 68 ачкоў Трамп сышоў на перапынак пры ліку 4:0 і адным фрэйме патрэбным для перамогі. Але пасля чатырох стартавых фрэймаў сітуацыя ля стала змянілася і шатландзец здолеў пераламаць ход гульні. З пераможнымі серыямі ў 104, 89, 90 і 124 бала ён зраўняў лік і вывеў паядынак у вырашальны фрэйм. Трамп атрымаў шанец у дзевятай партыі, але набраў толькі 37 ачкоў за падыход, пасля чаго Хігінс зрабіў сваю пятую паўсоценную серыю, 63, і давёў матч да перамогі на апошніх каляровых шарах. Сапернікам Джона ў стадыі чвэрцьфіналаў стаў Марк Ален, які меў магчымасць выйграць трэці розыгрыш World Open запар. Паўночнаірландзец у трэцім крузе перайграў адзінаццатага сеянага турніру Рыкі Уолдэна з лікам 5:2 і вышэйшымі брэйкамі ў 61 і 92 ачкі. Апошнім паядынкам, які скончыўся ў чацвёрты гульнявы дзень, стала сустрэча паміж Шонам Мёрфі і Дзінам Цзюньхуэем, які выйграў тры рэйтынгавых тытула ў сезоне. Дзін і Мёрфі 19 раз сустракаліся паміж сабой і ў 10 выпадках мацней аказваўся англічанін. Апроч таго, Шон лідзіраваў па ліку асабістых сустрэч рэйтынгавага ўзроўню — 5:3. Ён таксама перамагаў Дзіна ў рамках Гран-пры ў 2007 годзе на стадыі групавога этапу — 4:3. Апошні раз гульцы перасякаліся паміж сабой на Мастэрс 2014, дзе ў матчы першага круга Мёрфі атрымаў перамогу з лікам 6:4[86]. Снукерыст з Англіі больш упэўнена пачаў матч, зрабіўшы дзве паўсоценныя серыі ў чатырох фрэймах і сышоў на перапынак з перавагай — 3:1. Пасля перапынку кітаец аднавіў статус-кво дзякуючы падыходам у 92 і 76 ачкоў, зрабіўшы лік 3:3. Пасля гэтага гульцы ўзялі яшчэ па адной партыі і паядынак перайшоў у вырашальны фрэйм. На старце дзевятай партыі Мёрфі зрабіў серыю ў 45 ачкоў і неўзабаве здолеў давесці матч да перамогі з лікам 5:4 і ўпершыню ў сезоне выйсці ў чвэрцьфінал рэйтынгавага турніру на Грэма Дота. Такім чынам, чэмпіён свету 2005 года перапыніў серыю перамог у вырашальных партыях Дзіна, якая дайшла да 10[10][87][88].
Пяты гульнявы дзень, як і папярэдні, уключаў у сябе дзве сесіі: па два чвэрцьфінальныя паядынкі ў кожнай. Марк Сэлбі, якому яшчэ не ўдавалася выйграць рэйтынгавых турніраў у гэтым сезоне, гуляў з 42-м сеяным турніру Аланам Мак-Манусам з Глазга. Да гэтага гульцы ўсяго адзін раз гулялі паміж сабой: у 2006 годзе на Гран-прыМак-Манус упэўнена абыграў саперніка з лікам 5:1[89]. Першы фрэйм застаўся за шатландскім гульцом, які зрабіў падыход у 41 ачко на старце матчу, але Сэлбі здолеў зраўняць лік, зачысціўшы стол з апошняга рудога шара ў другой партыі. Дзякуючы серыі ў 85 балаў англічанін выйшаў наперад у матчы — 2:1. Выйграўшы чацвёрты фрэйм з лікам 72:0, Марк да перапынку усталяваў на табло 3:1. У пятай партыі Мак-Манус зрабіў брэйк, 63 ачкі, але "Весялуну з Лестэра" зноў удалося зрабіць клірэнс з апошняга рудога і зраўняць лік у фрэйме — 63:63. Пасля гэтага Сэлбі аказаўся мацней на перагулёўцы чорнага і давёў сваю перавагу да трох фрэймаў. У шостым фрэйме англійскі снукерыст зрабіў серыю ў 56 балаў і давёў паядынак да перамогі, 5:1, стаўшы першым паўфіналістам World Open 2014. Такім чынам, Марк Сэлбі ў другі раз (пасля розыгрышу 2012 года) выйшаў у 1/2 фіналу World Open. Яго сапернік вызначаўся ў матчы, які праходзіў паралельна. Марка Фу, які выйграў рэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў ліпені 2013 года, сустракаўся з Маркам Джойсам, які яшчэ ні разу ў сваёй кар'еры не выходзіў у паўфінал турніру рэйтынгавага ўзроўню. Раней яны двойчы перасякаліся на ранніх этапах рэйтынгавых турніраў і двойчы поспех святкаваў гулец з Ганконга[90]. Першы фрэйм з серыяй з 77 ачкоў застаўся за Джойсам, які ўжо стварыў сенсацыю на World Open 2014, абыграўшы сёмага сеянага турніру Бары Хокінса ў другім крузе. Дзякуючы добрым серыям, 71 і 104, Фу выйграў дзве наступныя партыі і выйшаў наперад — 2:1. Англічанін адказаў сваёй сотняй, 108 балаў, зраўняўшы лік, і дамінаваў у пятым фрэйме. Такім чынам, лік стаў 3:2 на карысць Марка Джойса. Марка знішчыў перавагу саперніка, зрабіўшы чарговую паўсоценную серыю — 89 ачкоў. Англійскі снукерыст зрабіў брэйк у 59 балаў у сёмай партыі, але ганконгец здолеў скараціць адставанне ў ачках і давесці фрэйм да перамогі, зрабіўшы клірэнс з апошняга рудога шара. У восьмай партыі Фу аформіў перамогу ў паядынку з лікам 5:3, зрабіўшы серыю ў 57 ачкоў.Снукерыст з Ганконга, быўшы пераможцам Гран-пры ў 2007 годзе, у трэці раз выйшаў у паўфінал гэтага турніру.
У вячэрняй сесіі пятага гульнявога дня да стала выйшлі Марк Ален, які выйграў два адзіных рэйтынгавых тытула на World Open у 2012 і 2013 гадах, і шатландзецДжон Хігінс, адзін з рэкардсменаў (нароўні са Стывенам Хендры) па колькасці перамог на турніры (4 тытула), які апошні раз атрымаў перамогу ў 2008 годзе. У сезоне 2013/2014Ален у другі раз выйшаў у рэйтынгавы чвэрцьфінал пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013, аднак ён выйграў два міні-рэйтынгавыя турніры з серыі PTC. Хігінс выйшаў у чвэрцьфінал на другім рэйтынгавым турніры запар (пасля адкрытага чэмпіянату Уэльса), а таксама быў у фінале першага рэйтынгавага турніру ў сезоне, Усі Класік, у чвэрцьфінале Мастэрс 2014 і выйграў першы этап Еўратура PTC у Балгарыі. Да гэтага гульцы перасякаліся паміж сабой на прафесійных спаборніцтвах 13 разоў, з якіх у сямі перамога даставалася шатландскаму гульцу, уключаючы паўфінальны матч чэмпіянату свету 2009 (17:13) і чвэрцьфінал Гран-пры 2009 года (5:1). Год таму на World Open 2013Марк Ален атрымаў перамогу над Джонам у паўфінале — 6:2[91]. Снукерыст з Паўночнай Ірландыі хутка выйшаў наперад з лікам 2:0, зрабіўшы ў другім фрэйме значную серыю ў 119 ачкоў. Хігінс, які за дзень да гэтага матчу адыграўся з ліку 0:4 у матчы супраць Джада Трампа, здолеў зраўняць лік да перапынку, аформіўшы брэйк у 71 бал у трэцяй партыі і падыходы ў 42 і 41 ачко ў чацвёртай. Марк вярнуў сваю перавагу ў пятым і шостым фрэймах, дзякуючы серыям ў 111 і 62 ачкі, і ўсталяваў лік 4:2. У сёмай партыі гульцы абмяняліся паўсоценнымі брэйкамі: 55 балаў набраў Джон, 54 ачкамі адказаў Ален. Пасля гэтага чатырохразовы чэмпіён свету давёў фрэйм да перамогі на каляровых шарах і скараціў адставанне ў ліку. Але Марк не выпусціў перамогу, выйграўшы восьмы фрэйм з дапамогай серыі ў 80 балаў, і, такім чынам, выйшаўшы ў трэці паўфінал World Open. Яго сапернік па 1/2 фіналу вызначаўся ў матчы паміж шатланцамГрэмам Дотам, паўфіналістам Гран-пры 2000, і Шонам Мёрфі, які таксама адзін раз выходзіў у паўфінал турніру ў 2007 годзе. Мёрфі не выйграваў на турнірах рэйтынгавага ўзроўню 3 гады пасля перамогі ў фінале PTC у сезоне 2010/2011 і ўпершыню выйшаў у рэйтынгавы чвэрцьфінал у бягучым сезоне, аднак у пачатку 2014 аформіў дзве максімальныя серыі і выйграў завяршальны этап Еўратура серыі PTC. У сваю чаргу, Грэм Дот быў у паўфінале International Championship 2013, дзе з лікам 7:9 саступіў будучаму пераможцу Дзіну Цзюньхуэю. З дзесяці сустрэч паміж гульцамі на прафесійным узроўні Шон атрымаў перамогу ў васьмі, уключаючы матчы 1/8 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 года (6:2) і чэмпіянату свету 2013 (13:11)[92]. Англічанін упэўнена пачаў паядынак з серыямі ў 70 і 126 балаў (відэа) і выйшаў наперад з лікам 2:0. Грэм зрабіў серыю ў 56 ачкоў у трэцяй партыі і неўзабаве павялічыў лік да 64:0, але Мёрфі выдрапаў фрэйм, дзякуючы двум падыходам, 31 і 35, і павялічыў адрыў. Зноў зрабіўшы паўсоценную серыю, 64 ачкі, у чацвёртай партыі, Дот на гэты раз не выпусціў перавагу і давёў фрэйм да перамогі, адкрыўшы рахунак сваім ачкам — 1:3. Пасля перапынку шатландскі снукерыст выйграў яшчэ два фрэймы з брэйкамі ў 74 і 69 балаў і зраўняў лік у матчы. У сёмай партыі Шон атрымаў шанец на серыю, але спыніўся на 43 ачках, пасля чаго Грэм Дот зраўняў лік і выйграў фрэйм пераможным падыходам у 20 балаў — 64:54. З серыяй ў 58 ачкоў Мёрфі выйграў восьмую партыю і, усталяваўшы лік 4:4, вывеў матч у вырашальную. У дзевятым фрэйме англічанін дамогся значнай перавагі, 72:34, дзякуючы выніковым падыходам у 42 і 30 балаў. Пры ліку 38:72 і адным чырвоным на стале Дот атрымаў магчымасць зрабіць клірэнс і выйграць фрэйм, але памыліўся на апошнім ружовым шары, скараціўшы адставанне да ліку 60:72. Пазней Грэм забіў ружовы шар і на стале застаўся вырашальны чорны. Пасля серыі адыгрышаў Мёрфі забіў флюк у сярэднюю лузу і выйграў матч з лікам 5:4, выйшаўшы ў свой першы рэйтынгавы паўфінал пасля адкрытага чэмпіянату Кітая 2013[10][93][94].
Шосты гульнявы дзень на World Open 2014 складаўся з двух паўфінальных матчаў, якія праходзілі ў двух сесіях па чарзе. Фармат гульняў павялічыўся да 11 фрэймаў і, такім чынам, для перамогі гульцам патрабавалася выйграць 6 партыяў. Першымі да стала выйшлі Марк Сэлбі, які не выйграваў рэйтынгавых турніраў пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012, і ганконгецМарка Фу, які выйграў Гран-пры ў 2007 годзе. У сезоне 2013/2014Фу выйграў рэйтынгавы турнір, адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а Марк Сэлбі, які займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу, быў у фіналах на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2013 і на Мастэрс 2014, а таксама выйграў адзін з этапаў серыі PTC. З 12-ці сустрэч, якія гульцы правялі паміж сабой, англічанін атрымаў перамогу ў васьмі, але на рэйтынгавым узроўні не перамагаў пасля чвэрцьфінальнага матчу Шанхай Мастэрс 2008. Марка атрымліваў верх над праціўнікам у 1/8 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011 года (6:3) і ў чвэрцьфінальным матчы на International Championship 2013 (6:5)[95]. Пачатак паядынку цалкам не заладзілася ў снукерыста з Ганконга: ён набраў усяго 9 ачкоў у першых трох фрэймах і дазволіў Сэлбі з адной паўсоценнай серыяй, 74 балы, павесці ў ліку 3:0. Пры ліку 1:39 у чацвёртай партыі Фу атрымаў шанец на вядзенне серыі, але дапусціў памылку, набраўшы 49 ачкоў. Марк здолеў давесці фрэйм да перамогі і павялічыць адрыў да ліку 4:0. У Марка Фу атрымалася размачыць лік дзякуючы серыі ў 70 балаў у пятым фрэйме. Сэлбі выйграў шостую партыю, забіўшы апошні сіні шар, і аднавіў адрыў у 4 ачкі ў матчы — 5:1. Такім чынам, снукерысту з Англіі засталося выйграць адзін фрэйм для перамогі. Але Фу выйграў сёмую партыю з серыямі ў 50 і 35 ачкоў. Ён таксама дамінаваў у наступным фрэйме, выйграўшы яго з лікам 69:12. Зрабіўшы першы соценны брэйк у матчы, 104 ачкі (відэа), Марка скараціў адставанне ўсяго да аднаго ачкі — 4:5. У дзясятай партыі Сэлбі першым атрымаў шанец пачаць атаку і набраў 31 ачко за падыход, на што пасля серыі адыгрышаў яго сапернік адказаў серыяй ў 47 балаў і павёў у ліку 58:31. Пасля гэтага англічанін, скарыстаўшыся памылкай Марка Фу пры адыгрышы, зачысціў стол і выйграў апошні фрэйм у гэтым паўфінальным матчы — 6:4. Такім чынам, Марк Сэлбі выйшаў у свой першы фінал гэтага турніру, другі рэйтынгавы фінал у сезоне 2013/2014 і адзінаццаты фінал рэйтынгавага турніру ў сваёй кар'еры. Сапернік Марка Сэлбі вызначаўся ў другім паўфінальным матчы паміж Маркам Аленам, які меў магчымасць упершыню ў гісторыі спаборніцтва выйграць тры розыгрышы турніру запар, і Шонам Мёрфі, які ў другі раз у кар'еры выйшаў у паўфінал гэтага турніру. Абодва гульцы ўпершыню выйшлі ў рэйтынгавы паўфінал у сезоне 2013/2014. У сваю чаргу, Ален выйграў два міні-рэйтынгавых турніру PTC у другой палове 2013 года, а Мёрфі выйграў апошні этап еўрапейскага тура за месяц да пачатку World Open. Паміж сабой Шон і Марк сустракаліся 12 разоў і ў васьмі выпадках мацней аказваўся англічанін, уключаючы пяць рэйтынгавых матчаў, апошні з якіх ён выйграў на стадыі чвэрцьфіналаў адкрытага чэмпіянату Уэльса ў 2012 годзе. Марк Ален ні разу не выйграваў у Мёрфі на рэйтынгавых турнірах[96]. У пачатку сустрэчы гульцы абмяняліся фрэймамі з вышэйшай серыяйШона ў 48 ачкоў. Два добрых паўсоценных брэйка, 74 і 69 балаў, дазволілі англійскаму снукерысту сысці ў адрыў — 3:1. Мёрфі таксама павёў серыю ў пятай партыі, але дапусціў памылку, набраўшы 57 балаў. Паўночнаірландзец адказаў падыходам у 66 ачкоў і выйграў фрэйм, скараціўшы адставанне да аднаго бала. Шон аднавіў лідарства ў наступнай партыі дзякуючы паўсоценнаму брэйку ў 67 ачкоў — 4:2. Марк дамінаваў у сёмым фрэйме, не дазволіўшы саперніку забіць ні аднаго шара, і зноў скараціў адставанне. Мёрфі зрабіў выніковы падыход у 44 балы ў восьмай партыі і выйграў яе, забіўшы апошні ружовы шар, з лікам 64:56. Англічанін мог павесці пераможную серыю ў наступным фрэйме, але спыніўся ўсяго на 22 ачках, пасля чаго Марк Ален аформіў першы сэнчуры ў матчы, 100 ачкоў (відэа), і лік стаў 4:5. У дзясятай партыі Ален зрабіў падыход у 46 ачкоў пры ліку 1:34, пакінуўшы на стале каляровыя шары. Шон забіў усе шары да ружовага, але пры адставанні 47:54 за Маркам застаўся чорны, пасля чаго пры роўнасці ў ліку была абвешчана перагулёўка чорнага шара. Снукерыст з Паўночнай Ірландыі дапусціў памылку, дазволіўшы Мёрфі атрымаць сем штрафных ачкоў і выйграць фрэйм і матч — 6:4. Такім чынам, Марк Ален прайграў першы матч на World Open з 2011 года, перапыніўшы сваю пераможную серыю з 15 паядынкаў. Шон Мёрфі ўпершыню выйшаў у фінал гэтага турніру і ўпершыню з чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру. Акрамя таго, чэмпіён свету 2005 года выйшаў у дзявяты рэйтынгавы фінал у сваёй прафесійнай кар'еры[10][97].
На старце матчу Шон зрабіў паўсоценную серыю, 64 ачкі, да якой пасля дадаў пераможны падыход у 31 ачко і выйграў першы фрэйм. Сэлбі пачаў брэйк у другой партыі, які крыху не дацягнуў да 50, 46 балаў, але Мёрфі здолеў набраць 80 ачкоў сваёй серыяй і падвоіць перавагу. Некалькі ўдалых падыходаў у наступнай партыі прынеслі "чараўніку" трэцяе ачко. Дзякуючы трэцяму паўсоценнаму брэйку, 52 балы, Шон яшчэ мацней ўмацаваў сваё лідарства на старце паядынку, давёўшы лік да 4:0. Зацяжны пяты фрэйм застаўся за Сэлбі, а серыя ў 91 ачко дазволіла яму скараціць сваё адставанне да двух партый. Але Мёрфі не зламаўся і прадэманстраваў цудоўную серыйнасць у трох апошніх фрэймах першай сесіі, аформіўшы 98, 105 (відэа) і 112 ачкоў (відэа) у трох партыях запар. Такім чынам, да перапынку лік стаў 7:2 на карысць Шона Мёрфі, якому заставалася выйграць тры фрэймы да перамогі на турніры. Знаходзячыся ў дрэнным становішчы, Марк Сэлбі ўпэўнена пачаў вячэрнюю сесію. Зрабіўшы сваю другую паўсоценную серыю ў матчы, 78, ён выйграў дзесяты фрэйм. Пры адставанні 29:53 у адзінаццатай партыі Марк зрабіў клірэнс з апошняга чырвонага шара і выйграў чацвёртае ачко. Скарыстаўшыся тым, што ў гульні Мёрфі сталі з'яўляцца сур'ёзныя памылкі, Сэлбі пакінуў за сабой трэці фрэйм запар, скараціўшы сваё адставанне да ліку 5:7. Шон здолеў узяць сябе ў рукі і выйграў трынаццатую партыю з пераможнай серыяй у 60 балаў. Дзякуючы некалькім удалым падыходам Марк зноў апынуўся ад саперніка на адлегласці дзвюх партый — 6:8. Ён таксама быў блізкі да сёмага ачку, але дапусціў памылку пры серыі ў 49 балаў, пасля чаго Шон Мёрфі паказаў выдатную гульню, зачысціўшы стол брэйкам у 78 ачкоў, і зрабіў лік 9:6. Мёрфі паспяхова пачаў шаснаццатую партыю, давёўшы лік да 71:0 з трыма выніковымі падыходамі, 27, 24, 20. Сэлбі не намерваўся проста аддаць перамогу і ўзмоцнена набіраў ачкі ў адказ, а таксама спрабаваў ставіць снукеры, пры гэтым яму ўдалося атрымаць 8 штрафных ачкоў за кошт памылак саперніка. Але пры ліку 54:71 і апошніх ружовым і чорным шарах на стале (Марку быў неабходны адзін снукер), "весялун з Лестэра" дапусціў памылку, дазволіўшы Шону згуляць ружовы і паставіць кропку ў фінальным паядынку — 10:6. Такім чынам, Шон Мёрфі выйграў свой першы рэйтынгавы турнір за апошнія тры гады (з гранд-фіналу PTC 2011). Гэтая перамога стала пятым рэйтынгавым тытулам 31-гадовага Мёрфі[10][99].
↑У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.
↑ абвгдеСтатыстыка падаецца з улікам вынікаў бягучага турніру.
Фінал розыгрышу 2014 года стаў шостым выпадкам у гісторыі турніра і першым з 2004 года, калі ў рашаючым паядынку гулялі два англічаніна.
Для Шона Мёрфі фінал World Open 2014 стаў дзевятым рэйтынгавым фіналам у кар'еры, з якіх да гэтага ён выйграў чатыры і прайграў таксама чатыры. У прафесійнай кар'еры Марка Сэлбі гэты фінал стаў адзінаццатым вырашальным матчам рэйтынгавага ўзроўню. Да гэтага, ён сем разоў саступаў у фіналах, выйграўшы толькі тры тытула.
З павялічэннем колькасці матчаў у асноўнай стадыі World Open у параўнянанні з мінулым годам амаль у два разы (з 38 да 66) павялічылася і колькасць сэнчуры, зробленых на турніры: 43, што на 22 серыі больш, чым у 2013 годзе[76]. Колькасць паўсоценных серый дасягнула 266 брэйкаў, што ў сярэднім азначае прыкладна 4 серыі за 50 балаў у матчы.
З вялікім адрывам лідарам па колькасці зробленых серый «50+» стаў пераможца турніру Шон Мёрфі з 27 брэйкамі, які толькі ў фінальным паядынку аформіў 8 серый, вышэйшых за 50 ачкоў. Другое месца заняў паўфіналіст World Open 2014 Марка Фу з 18 серыямі, які, аднак, стаў лідарам па колькасці соценных брэйкаў — 6 сэнчуры. Найвышэйшую серыю на турніры, 144 балы, аформіў Энтані Мак-Гіл у матчы першага раўнда супраць Марка Фу.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Фінал розыгрышу 2014 года стаў шостым выпадкам у гісторыі турніра і першым з 2004 года, калі ў рашаючым паядынку гулялі два англічаніна. Апроч таго, гэта восьмы выпадак на турніры, калі ў фінале гулялі прадстаўнікі адной краіны (у 1995 і 2002 гадах у фінальных матчах перасякаліся шатландцы).
Мёрфі выйграў свой чатырнаццаты прафесійны і пяты рэйтынгавы тытул у кар'еры. Гэтая перамога стала першым поспехам рэйтынгавага ўзроўню для Шона з Гранд-фінала PTC 2011 (сакавік 2011).
Апошні рэйтынг перад World Open 2014 быў сфармаваны паводле вынікаў апошняга міні-рэйтынгавага турніру ў сезоне — чацвёртага этапу азіяцкага тура PTC. Першая тройка, Ніл Робертсан, Марк Сэлбі і Дзін Цзюньхуэй, непахісна трымала ўпэўнены адрыў. Адставанне Сэлбі ад Робертсана складала больш за 6000 ачкоў, а пераможца трох рэйтынгавых турніраў у сезоне, Дзін Цзюньхуэй, працягваў набліжацца да англічаніна, скараціўшы адставанне менш, чым да 1800 балаў. У выпадку паспяховага выступлення на турніры, кітаец меў добрыя шанцы абагнаць Марка, улічваючы, што на World Open 2012Сэлбі дайшоў да паўфіналу (атрымаў 4480 ачкоў), а Цзюньхуэй вылецеў у першым крузе (атрымаў 980 ачкоў). На адлегласці ў больш чым 10000 ачкоў ад Дзіна з невялікімі адрывамі размясцілася другая тройка — Бары Хокінс, Джад Трамп (адставанне ад Хокінса — 480 ачкоў) і Сцюарт Бінэм (адставанне ад Трампа — 360 ачкоў). За межамі шасцёркі размясціліся Марка Фу (адставанне ад Бінэма — больш за 5000 ачкоў), Стывен Магуайр (адставанне ад Фу — 430 ачкоў) і Шон Мёрфі (адставанне ад Магуайра — 260 ачкоў), якія вялі барацьбу за месца ў топ-7 сусветнага рэйтынгу да чэмпіянату свету (якое давала магчымасць на больш камфортную жараб'ёўку на сусветным першынстве[зр 1]). Шатландзец, які на турніры 2012 года вылецеў у першым раўндзе (атрымаў 980 ачкоў), меў шанцы выкарыстаць гэты турнір для апярэджання сваіх сапернікаў. З 10 па 12 месцы займалі Джон Хігінс (адставанне ад Мёрфі — больш за 1800 ачкоў), Рыкі Уолдэн (адставанне ад Хігінса — больш за 2400 ачкоў) і Марк Ален з Паўночнай Ірландыі (адставанне ад Уолдэна — 70 ачкоў). Паколькі Ален выйграў World Open 2012 (атрымаў 7000 ачкоў), ён не меў магчымасці набраць рэйтынгавыя ачкі паводле вынікаў турніру і спрабаваў выступіць як мага лепш для ўтрымання сваіх пазіцый. Уолдэн, які прайграў у першым крузе на турніры 2012 года (атрымаў 1980 ачкоў), мог выкарыстаць World Open 2014 для адрыву ад Марка і набліжэння да Хігінса, які дайшоў да чвэрцьфіналаў ў 2012 годзе (атрымаў 3500 ачкоў). Ад Алена і Уолдэна не моцна адставала і наступная тройка, Джо Пэры (адставанне ад Алена — 260 ачкоў), Роберт Мілкінс (адставанне ад Пэры — 295 ачкоў) і Марк Дэвіс (адставанне ад Мілкінса — 485 ачкоў), якія займалі з 13 па 15 месцы. Найбольш хісткія пазіцыі ў гэтай кампаніі меў Мілкінс, які дайшоў да паўфіналаў на World Open 2012 (атрымаў 4480 ачкоў), а Дэвіс, які саступіў у кваліфікацыі ў 2012 годзе (атрымаў 805 ачкоў), меў добрую магчымасць падняцца ў табелі аб рангах. За межамі топ-15, месца ў якім давала магчымасць траплення на чэмпіянат свету 2014 без кваліфікацыі[зр 1], размясціліся Алістэр Картэр (адставанне ад Дэвіса — больш за 1500 ачкоў) і Грэм Дот (адставанне ад Картэра — больш за 1000 ачкоў). Картэр, які не прымаў удзелу на World Open 2012, мог выкарыстаць свой шанец для ўваходжання ў запаветную "пятнаццатку" гульцоў, а таксама для большага адрыву ад Дота, які дайшоў да 1/4 фіналу на турніры 2012 года (атрымаў 3500 ачкоў)[106][73].
Сітуацыя пасля турніру
Паколькі рэйтынг уключае ў сябе ачкі, набраныя гульцамі за два гады, пасля турніру снукерысты, атрымаўшы ачкі за World Open 2014, страцілі ачкі, набраныя імі ў рамках World Open 2012[73].
Паводле вынікаў турніру змяненняў сярод першай тройкі не адбылося. Аднак, нягледзячы на трапленне Марка Сэлбі ў фінал, Дзін Цзюньхуэй здолеў скараціць адставанне ад другога нумара да 1180 балаў, выйшаўшы ў 1/8 фіналу. Сцюарт Бінэм здолеў абагнаць Бары Хокінса і Джада Трампа і ўпершыню ў сваёй прафесійнай кар'еры размясціцца на чацвёртым радку сусветнага рэйтынгу. Абагнаўшы Стывена Магуайра і Марка Фу, падняўся на сёмае месца пераможца World Open 2014 Шон Мёрфі, сыдучы ў адрыў ад снукерыста з Ганконга на 290 ачкоў. Магуайр, які прайграў у першым раўндзе турніру, адстаў ад Фу на 2670 балаў. Адбыліся значныя змены ў рэйтынгу сярод гульцоў, якія займалі з 12 па 16 месцы. Марк Дэвіс і Алістэр Картэр, якія замыкалі топ-16, перамясціліся на 3 пазіцыі ўверх кожны (Дэвіс на 12, Картэр на 13), упэўнена замацаваўшыся ў топ-15. Апусціўся з 13 на 14 месца і адстаў ад Картэра больш чым на 1000 ачкоў Джо Пэры. Пераможца World Open 2012, Марк Ален, страціў 2520 ачкоў і ўпаў на тры радкі (з 12 на 15 месца). Паўфіналіст турніру 2012 года, Роберт Мілкінс, не ўтрымаўся ў топ-15 і зляцеў на 16 месца, страціўшы больш за 2400 ачкоў. Чвэрцьфіналісты турніру, Алан Мак-Манус і Марк Джойс, падняліся на 4 (з 38 на 34) і 5 (з 43 на 38) месцаў адпаведна. ТаецЦяпчая Ун-Нух, выйшаўшы ў 1/8 фіналу World Open 2014, упершыню трапіў у топ-64 афіцыйнага рэйтынгу, падняўшыся на 7 радкоў (з 68 на 61 месца). Панкай Адвані з Індыі таксама вярнуў сабе месца ў топ-64, падняўшыся з 66 на 62 пазіцыю. Стыў Дэвіс, які праводзіў свой 36-ы сезон у мэйн-туры, апусціўся на 63 месца і, такім чынам, далейшая прафесійная кар'ера аднаго з найвялікшых снукерыстаў у гісторыі, які таксама размяшчаўся на мяжы ў грашовым рэйтынгу[зр 2], павісла на валаску. Таксама ў няпростай сітуацыі знаходзіўся і другі ўзроставы гулец мэйн-тура, Джымі Уайт, які праводзіў сярод прафесіяналаў свой 34-ы сезон, нягледзячы на тое, што паводле вынікаў турніру ён пакінуў за сабой 60-ы радок[107].
У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў World Open 2014.
↑ абЗвычайна топ-16 гульцоў сусветнага рэйтынгу трапляла на чэмпіянат свету без кваліфікацыі, але з-за таго, што дзеючы чэмпіён свету, Роні О'Саліван, аўтаматычна пасеяны на сусветным першынстве пад першым нумарам, знаходзіўся за межамі топ-16, у сезоне 2013/2014 актуальней было разглядаць трапленне ў топ-15.
↑Вылет гульцоў з мэйн-тура паводле вынікаў сезона 2013/2014 ажыццяўляўся не паводле вынікаў ачковага рэйтынгу, а паводле вынікаў двухгадовага грашовага рэйтынгу, які павінен увайсці ў сілу ў якасці афіцыйнага сусветнага рэйтынгу з сезона 2014/2015.
↑ абГулец быў унесены ў сетку World Open 2012, але зняўся з турніру і, адпаведна, не атрымаў рэйтынгавых ачкоў.
↑ абвгдеГулец вылецеў з мэйн-тура паводле вынікаў сезона 2011/2012, апынуўшыся за межамі топ-64. Нягледзячы на тое, што ён вярнуў сабе месца сярод прафесіяналаў, рахунак яго рэйтынгавых ачкоў пачаўся з нуля.
↑Стывен Лі атрымаў дыскваліфікацыю на 12 гадоў і быў адхілены ад удзелу ў снукерных і більярдных спаборніцтвах.