1661: Адбылося паўстанне ў Магілёве, гараджане вынішчылі 7-тысячны гарнізон расійскіх стральцоў, шмат жаўнераў і трох ваявод узялі ў палон.
1717: У Рэчы Паспалітай адбылася паседжанне аднадзённага «Нямога сейма», які абмежаваў уладу караля і пашырыў правы шляхты, таксама зацверджана вайскова-скарбовая рэформа і ў выніку з’явіліся рэгулярныя арміі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.
1863: Выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з К. Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу